- •Прадмова
- •Для студэнтаў завочнай формы навучання
- •Тэма 3 раннефеадальнае права на тэрыторыі беларусі
- •Утварэнне і развіццё вялікага княства літоўскага. Яго грамадскія і дзяржаўныя інстытуты
- •Тэма 5 уніі вялікага княства літоўскага
- •Тэма 6 феадальнае права на беларусі (XIV – XVI стст.): крыніцы і асноўныя рысы
- •Тэма 9 падзелы рэчы паспалітай
- •Тэма 10 грамадска-палітычны лад і права на беларусі ў складзе расійскай імперыі
- •Семінарскіх заняткаў: 2 гадзіны
- •Тэма 11 грамадска-палітычны лад і права на беларусі ў складзе расійскай імперыі (другая пал. Хiх – пач. Хх ст.)
- •Тэма 12
- •Тэма 13
- •Тэма 14
- •Тэма 15 беларуская сср у гады другой сусветнай вайны (1939 – 1945 гг.): уз’яднанне заходняй беларусі з бсср.
- •Лекцый: 2 гадзіны
- •Тэма 16 дзяржава і права беларускай сср ва ўмовах аднаўлення народнай гаспадаркі. Знешнепалітычная дзейнасць (1945 – 1953 гг.)
- •Тэма 17
- •Тэма 18
- •Падручнікі, дапаможнікі, хрэстаматыі
- •Крыніцы
- •Літаратура на замежных мовах
- •Праблематыка курсавых работ
- •Метадычныя рэкамендацыі
- •Пытанні па гісторыі дзяржавы і права беларусі
- •Беларускі інстытут правазнаўства гісторыя дзяржавы і права беларусі
Тэма 3 раннефеадальнае права на тэрыторыі беларусі
Кантралюемая самастойная работа: 2 гадзіны
Характарыстыка крыніц права ранняга сярэднявечча; звычаёвае і феадальнае права. Паходжанне і змест такіх помнікаў права, як статуты Уладзіміра і Яраслава, асобнае месца «Рускай праўды». Асноўныя крыніцы кананічнага (царкоўнага) права.
Развіццё судаводства, публічнага і прыватнага права ў статутах, «Рускай праўдзе», дагаворах: 1229 г. (Смаленскага, Полацкага, Віцебскага княстваў з Рыгай, Гоцкім берагам і нямецкімі гарадамі);1263 г.(князя Гердзеня з Інфлянцкім ордэнам і гарадамі Рыгай, Полацкам і Віцебскам); каля 1265 г. (полацкага князя Ізяслава з Інфлянцкім ордэнам і гарадамі Рыгай, Полацкам і Віцебскам).
Сутнасць звычаёвага і пісанага права. Асноўныя рысы старажытнага звычаёвага права. Крымінальнае права. Злачынствы і іх класіфікацыя. Праваздольнасць асобы і значэнне яе сацыяльнага статуса ў крымінальным феадальным праве.
Прыватнае права: праваздольнасць асобы, паняцце суб’екта і аб’екта права. Прававое становішча ізгояў і халопаў. Правы на рэчы, права валодання і права ўласнасці. Віды дагавораў і абавязацельстваў. Адрозненне шлюбна-сямейнага права ў паганскія і хрысціянскія часы. Характарыстыка зместу спадчыннага права і апекі.
ТЭМА 4
Утварэнне і развіццё вялікага княства літоўскага. Яго грамадскія і дзяржаўныя інстытуты
(XIII – пал. XVI ст.)
Лекцый: 4 гадзіны
Семінарскіх заняткаў: 4 гадзіны
Вялікае княства Літоўскае: канцэпцыі ўтварэння. Знешнепалітычныя, унутрыпалітычныя, эканамічныя і інш. перадумовы утварэння новай дзяржавы. Прычыны ўзвышэння Новагародскага княства, працэс аб’яднання вакол яго іншых зямель. Прававыя падставы пашырэння тэрыторыі ВКЛ ў XIV – XV стст. Асаблівы статус асобных зямель, асноўныя правы зямель «прыслухоўваючых», адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел у ХIV ст.
Асноўныя рысы феадальнага ладу, феадальная залежнасць, фарміраванне стану шляхты. Прававое становішча князёў, паноў-радных, паноў-харугоўных, зямян-шляхты, хрысціянскага духавенства.
Прававое становішча сялян: гаспадарскіх, панскіх, царкоўных; «пахожых» і «непахожых». Сяляне-даннікі, цяглыя, отчычы, закупы, асадныя, агароднікі, халупнікі, кутнікі, чэлядзь нявольная, халопы. Панцырныя і путныя баяры, іх прававое становішча.
Мяшчане гарадоў і іх статус, асаблівасці правоў і абавязкаў месцічаў у гарадах з магдэбургскім правам.
Вышэйшыя органы ўлады і кіравання. Кампетэнцыя Вялікага князя, змены яго паўнамоцтваў у XV– XVI стст. Рада гаспадарства, яе склад, кампетэнцыя. Вальны сойм, яго склад і кампетэнцыя, яго значэнне. Развіццё саслоўна-прадстаўнічых інстытутаў.
Мясцовыя органы кіравання, іх кампетэнцыя. Органы ўлады і кіравання ў гарадах. Магдэбургскае права на Беларусі. Гарадскія магістраты, іх склад і кампетэнцыя. Паўнамоцтвы войта, лент-войта, бурмістраў, суда лаўнікаў і раднікаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 1564 – 1566 гг. Утварэнне на ўсёй тэрыторыі ваяводстваў і паветаў. Ліквідацыя ўдзельных княстваў. Кампетэнцыя ваяводы, старасты, кашталяна, павятовага маршалка, падкаморыя, харунжага, стольніка, чашніка, падчашага, войскага, мечніка, гараднічага, ключніка.
Месца і роля Вялікага княства Літоўскага ў гісторыі Еўропы ХIV – першай паловы ХVI ст.
