Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История государства и права Беларуси Сорокин А.Н. 2003.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
332.29 Кб
Скачать

Праблематыка курсавых работ

  1. Канцэпцыі паходжання дзяржаўнасці на Беларусі.

  2. Крыніцы права ранняга сярэднявечча на Беларусі.

  3. Канцэпцыі паходжання ВКЛ.

  4. Прававое становішча шляхты ВКЛ у ХIVХVI стст.

  5. Прававое становішча розных груп сялянства ХIVХVI стст.

  6. Прававое становішча гараджан ХIVХVI стст.

  7. Кампетэнцыя вялікага князя ў ВКЛ ХIVХVI стст.

  8. Значэнне Рады ў дзяржаўным ладзе ВКЛ ХIVХVI стст.

  9. Кадыфікацыя права ВКЛ ў ХVI ст.

  10. Гуманістычныя ідэі ў Статутах ВКЛ 1529,1566.1588 гг.

  11. Развіццё інстытутаў дзяржаўнага права ў ХVI ст.

  12. Вайсковае права ў ХVI ст.

  13. Рэчавае і абавязацельственнае права ХVI ст.

  14. Спадчыннае права ХVI ст.

  15. Шлюбна-сямейнае права ХVI ст.

  16. Крымінальнае права ХVI ст.

  17. Судовая сістэма ВКЛ ХVI ст.

  18. Працэсуальнае права ВКЛ ХVI ст.

  19. Дзяржаўнасць ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.

  20. Рысы «шляхецкай рэспублікі» ў дзяржаўным развіцці ВКЛ.

  21. Заканадаўчая дзейнасць 4-гадовага сойма.

  22. Рэформы ў Рэчы Паспалітай 17641791 гг.

  23. Канстытуцыя 3 мая 1791 г.

  24. Міжнародна-прававыя акты аб падзелах Рэчы Паспалітай.

  25. Паўстанне 18301831 гг. і яго наступствы для кіравання і судаводства на Беларусі.

  26. Асаблівасці буржуазных рэформ на Беларусі ХІХ ст. (6070-ыя гг.).

  27. Абвяшчэнне БНР і яе значэнне для беларускай дзяржаўнасці.

  28. Прававы статус Заходняй Беларусі ў складзе II Рэчы Паспалітай.

  29. Канцэпцыя кадыфікацыі права БССР 1960-ых гг.

  30. Прававое рэгуляванне аграрных адносін cавецкай уладай у Беларусі (19171920 гг.).

  31. Прававое рэгуляванне аграрных адносін у Савецкай Беларусі (1920-ыя гг.).

  32. Кадыфікацыя крымінальнага права ў БССР (1920-ыя гг.).

  33. Кадыфікацыя грамадзянскага права ў БССР (1920-ыя гг.).

  34. Канстытуцыя БССР 1927 г.

  35. Канстытуцыя БССР 1937 г.

  36. Канстытуцыя БССР 1978 г.

  37. Кадыфікацыя грамадзянскага права ў БССР (1960-ыя гг.).

  38. Кадыфікацыя крымінальнага права ў БССР (1960-ыя гг.).

  39. Развіццё асноў прававой дзяржавы ў 1990 – 1994 гг.

  40. Канстытуцыя 1994 г.(са змяненнямі і дапаўненнямі).

Метадычныя рэкамендацыі

Курсавыя работы па гісторыі дзяржавы і права Беларусі выконваюцца па адной з праблемных тэм пры ўзгадненні з выкладчыкам. Пры выбары тэмы студэнту абавязкова трэба ўлічваць магчымасці карыстання рэкамендаванай да тэмы літаратурай.

Работу па тэме пачынаюць са знаёмства з рэкамендаванай літаратурай і крыніцамі права. Складаецца прыкладны план работы і абмяркоўваецца з выкладчыкам. Курсавая работа павінна складацца з кароткай прадмовы, 34 раздзелаў, якія раскрываюць змест тэмы, і заключэння з высновамі па разгледжанай праблеме, спіса выкарыстанай літаратуры. У сваю чаргу кожны з раздзелаў падраздзяляецца на 23 пункты. Такім чынам складаецца падрабязны план курсавой работы, які накіраваны на лагічны разгляд матэрыялу па строга вызначанай тэме.

Пасля вывучэння рэкамендаванай літаратуры і падрыхтоўкі плана пішацца чарнавы варыянт работы. Затым работа рэдагуецца, удакладняюцца цытаты і спасылкі на літаратуру. У тэксце абавязкова выдзяляюцца раздзелы і пункты раздзелаў. Пры выкарыстанні цытат, дакументаў, артыкулаў абавязкова ўказваюцца крыніцы, адкуль яны ўзяты. Усе спасылкі на выкарыстаную літаратуру робяцца ў падрадковым дадатку ў канцы старонкі.

Старонкі работы павінны быць пранумараваны, мець палі для заўваг рэцэнзента. Работа выконваецца акуратна, калі не друкаваным чынам, то вельмі акуратным і разборлівым почыркам, сінім або чорным чарнілам.

Пры складанні спіса выкарыстанай літаратуры неабходна прытрымлівацца правіл бібліяграфіі: указаць прозвішча і ініцыялы аўтара, назву кнігі (артыкула), месца выдання, год выдання. У спіс уключаецца ўся літаратура, на якую маюцца спасылкі ў тэксце работы. Работа падпісваецца і ставіцца дата. Прыкладны аб’ём работы складае не менш за 24 старонкі сшытка.

Літаратура па праблемах курсавых работ знаходзіцца ў тэксце рабочай праграмы да тэм лекцый.