- •Прадмова
- •Для студэнтаў завочнай формы навучання
- •Тэма 3 раннефеадальнае права на тэрыторыі беларусі
- •Утварэнне і развіццё вялікага княства літоўскага. Яго грамадскія і дзяржаўныя інстытуты
- •Тэма 5 уніі вялікага княства літоўскага
- •Тэма 6 феадальнае права на беларусі (XIV – XVI стст.): крыніцы і асноўныя рысы
- •Тэма 9 падзелы рэчы паспалітай
- •Тэма 10 грамадска-палітычны лад і права на беларусі ў складзе расійскай імперыі
- •Семінарскіх заняткаў: 2 гадзіны
- •Тэма 11 грамадска-палітычны лад і права на беларусі ў складзе расійскай імперыі (другая пал. Хiх – пач. Хх ст.)
- •Тэма 12
- •Тэма 13
- •Тэма 14
- •Тэма 15 беларуская сср у гады другой сусветнай вайны (1939 – 1945 гг.): уз’яднанне заходняй беларусі з бсср.
- •Лекцый: 2 гадзіны
- •Тэма 16 дзяржава і права беларускай сср ва ўмовах аднаўлення народнай гаспадаркі. Знешнепалітычная дзейнасць (1945 – 1953 гг.)
- •Тэма 17
- •Тэма 18
- •Падручнікі, дапаможнікі, хрэстаматыі
- •Крыніцы
- •Літаратура на замежных мовах
- •Праблематыка курсавых работ
- •Метадычныя рэкамендацыі
- •Пытанні па гісторыі дзяржавы і права беларусі
- •Беларускі інстытут правазнаўства гісторыя дзяржавы і права беларусі
БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ ПРАВАЗНАЎСТВА
КАФЕДРА тэорыі і гісторыі права
ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА
БЕЛАРУСІ
Мінск
НА ТАА “БІП-С”
2003
Рэкамендавана рэдакцыйна-выдавецкім саветам
НА ТАА “БІП-С”
Падрыхтавана доктарам гістарычных навук прафесарам
А.М. Сарокіным
Прадмова
АГУЛЬНЫЯ МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ
Гісторыя дзяржавы і права Беларусі вывучае заканамернасці змены тыпаў, форм дзяржавы і прававых сістэм у гісторыі нашай краіны. Задача вучэбнай дысцыпліны – засваенне глыбокіх і трывалых ведаў студэнтамі аб заканамернасцях гістарычнага працэсу ўзнікнення і развіцця дзяржавы; аб зменах яе тыпаў і форм; ролі і месцы органаў улады і кіравання, судовых устаноў; развіцці права, яго форм, крыніц; яго ролі і зместу ў вызначаныя гістарычныя перыяды з мэтай ацэнкі набыткаў і выяўлення заканамернасцей развіцця прававой культуры.
Як адна з асноўных тэарэтыка-гістарычных дысцыплін гісторыя дзяржавы і права Беларусі складае важную частку фундамента ўсёй сістэмы юрыдычных навук, фарміруе аснову прававой культуры і прававога мыслення студэнтаў. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі мае не толькі прафесійна-адукацыйнае значэнне, але метадычнае і практычнае, паколькі выпрацоўвае ў студэнтаў здольнасці да абагульнення і аналізу канкрэтна-гістарычнага матэрыялу, навучае фармуляваць навуковыя высновы. Вывучэнне дысцыпліны непасрэдна ўплывае на фарміраванне навуковага светапогляду, дапамагае вызначаць і выкарыстоўваць заканамернасці грамадскага развіцця, вопыт айчыннай юрыспрудэнцыі ў сваёй будучай прафесійнай дзейнасці, закладае аснову прававой культуры юрыстаў. Паспяховае засваенне гэтай прававой дысцыпліны з’яўляецца неабходным элементам падрыхтоўкі студэнтаў да вывучэння і засваення галіновых і спецыяльных юрыдычных дысцыплін.
Вывучэнне гісторыі дзяржавы і права Беларусі заснавана на аналізе канкрэтнага працэсу эвалюцыі дзяржаўнасці і права краіны, выяўленні іх заканамернасцей і адметных рыс развіцця, прычын змены дзяржаўнай формы і элементаў фарміравання прававой сістэмы.
Асновай вывучэння дзяржаўнасці і права мінулых часоў з’яўляюцца дакументальныя, гістарычныя крыніцы і іншыя пісьмовыя сведчанні. Найбольш важная роля сярод іх належыць помнікам права. Помнікі права існуюць у форме прывілеяў, кодэксаў, статутаў, эдыктаў, ардынацый, канстытуцый, законаў і г. д.
У адпаведнасці з навучальным планам курс «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» вывучаецца ў БІП на другім курсе ў аб’ёме 90 гадзін, з якіх для студэнтаў стацыянарнай формы навучання – 48 гадзін лекцыйных, 30 семінарскіх і 12 гадзін кантралюемай самастойнай работы.
Навучальны працэс складаецца з лекцый, семінарскіх заняткаў і самастойнай працы студэнтаў пад кіраўніцтвам выкладчыка.
На лекцыях студэнты знаёмяцца з асноўнымі навукова-тэарэтычнымі і канкрэтна-гістарычнымі палажэннямі дысцыпліны, праблемнымі пытаннямі тэм, атрымліваюць рэкамендацыі па самастойнай працы над вучэбным матэрыялам. Змест лекцый студэнтамі коратка канспектуецца, для чаго выкарыстоўваецца асобны сшытак, запісы вядуцца на старонках з захаваннем шырокіх палёў. Палі неабходны для запісаў дадатковай інфармацыі, набываемай у працэсе падрыхтоўкі да семінараў, пры вывучэнні дадатковай літаратуры, уласных заўваг і пытанняў студэнтаў.
Засваенне вучэбнага курса прадугледжвае сістэматычную самастойную работу студэнтаў пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў, распрацоўцы рэфератаў і дакладаў, курсавых работ, выкананні кантрольных работ па вызначанай тэматыцы.
Важнейшым метадам вывучэння дысцыпліны з’яўляецца самастойная работа студэнтаў, якая мае наступныя формы:
работа з асноўнай і дадатковай літаратурай;
работа з крыніцамі права і гістарычнымі дакументамі, энцыклапедычнымі даведнікамі;
работа па выкананні кантрольных і курсавых работ;
работа па падрыхтоўцы да залікаў і экзаменаў;
удзел у рабоце студэнцкіх навуковых гурткоў і студэнцкіх навуковых канферэнцыях.
Поспех навучання студэнтаў залежыць ад сістэматычнай і стараннай падрыхтоўкі да лекцый, семінараў, залікаў, экзаменаў, самастойнай працы з фондамі бібліятэк.
Выкладанне курса праводзіцца з улікам вывучэння студэнтамі іншых дысцыплін: тэорыі дзяржавы і права; усеагульнай гісторыі дзяржавы і права; гісторыі дзяржавы і права замежных краін; гісторы дзяржавы і права славянскіх народаў; гісторыі палітычнай і прававой думкі.
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
лекцый, семiнарскiх заняткаў,
кантралюемых самастойных работ
(дзённая форма навучання)
90 гадзiн
48/42 – лекцыi
30/36 – семiнарскiя заняткi
12/12 – КСР
№ п/п |
Т э м ы |
Лек- цыi |
Семі-нары |
КСР |
|
|
Прадмет, задачы і метады навукi i вучэбнай дысцыплiны «гiсторыя дзяржавы i права Беларусi» |
2 |
- |
- |
|
|
Дзяржаўнасць на тэрыторыi Беларусi ў раннiм сярэднявеччы (XI – пал. ХIII ст.) |
- |
- |
2 |
|
|
Раннефеадальнае права на тэрыторыi Беларусi |
- |
- |
2 |
|
|
Утварэнне i развiццё Вялiкага княства Лiтоўскага. Яго грамадскiя i дзяржаўныя iнстытуты (ХIII – пал. ХVI ст.) |
4 |
4 |
- |
|
|
Унii Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай (ХIV – ХVI стст.) |
2 |
2 |
- |
|
|
Феадальнае права на Беларусi (ХIV – ХVI стст.): крынiцы i асноўныя рысы |
4 |
4 |
- |
|
|
Судовая сiстэма i працэсуальнае права ВКЛ (ХIV – ХVI стст.) |
2 |
2 |
- |
|
|
Грамадска-палiтычны лад i права на Беларусi ў складзе Рэчы Паспалiтай (1569 – 1795 гг.) |
4/2 |
4 |
- |
|
|
Падзелы Рэчы Паспалiтай |
- |
- |
2 |
|
|
Грамадска-палiтычны лад i права на Беларусi ў складзе Расiйскай імперыі (канец ХVІІІ – сярэдзiна ХIХ ст.) |
4 |
2 |
- |
|
|
Грамадска-палiтычны лад i права на Беларусi ў складзе Расiйскай імперыі (другая пал. ХIХ – пач. ХХ ст.). Асаблівасці правядзення буржуазных рэформ на Беларусі |
4 |
2 |
- |
|
|
Грамадска-палiтычны лад i права на Беларусi ў перыяд рэвалюцыйных перамен i нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння Беларусі (1917 – 1921 гг.) |
4 |
2 |
- |
|
|
Дзяржава i права Беларускай ССР у мiжваенны перыяд (1921 – 1939 гг.) |
6/4 |
4 |
- |
|
|
Заходняя Беларусь у складзе II Рэчы Паспалiтай: прававы статус (1921 – 1939 гг.) |
- |
- |
2 |
|
|
Беларуская ССР у гады другой сусветнай вайны (1939 – 1945 гг.): уз’яднанне Заходняй Беларусi з БССР, Вялiкая Айчынная вайна (1941 – 1945 гг.) |
2 |
2 |
- |
|
|
Дзяржава і права Беларускай ССР ва ўмовах аднаўлення народнай гаспадаркi. Знешне-палiтычная дзейнасць (1945 – 1953 гг.) |
2 |
0/2 |
- |
|
|
Дзяржава i права Беларускай ССР ва ўмовах ажыццяўлення спроб дэма-кратызацыi савецкага грамадства i ады-ходу ад iх (1954 – сярэдзiна 1980-ых гг.) |
4/2 |
0/2 |
4 |
|
|
Беларусь на шляху да суверэнiтэту i дзяржаўнай незалежнасцi (канец 1980-ых – 2002 г.) |
4 |
2/4 |
- |
|
Усяго: |
48/42 |
30/ 36 |
12 |
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
лекцый, семiнарскiх заняткаў, кантралюемых
самастойных работ
(дзённая форма навучання), спецыяльнасць «паліталогія»
100 гадзiн
52 – лекцыi
36 – семiнарскiя заняткi
12 – КСР
№ п/п |
Т э м ы |
Лек-цыi |
Семі-нары |
КСР |
|
|
Прадмет, задачы і метады навукi i вучэбнай дысцыплiны “гiсторыя дзяржавы i права Беларусi” |
2 |
- |
- |
|
|
Дзяржаўнасць на тэрыторыi Беларусi ў раннiм сярэднявеччы (IХ – пал. ХIII ст.) |
- |
- |
2 |
|
|
Раннефеадальнае права на тэрыторыi Беларусi |
- |
- |
2 |
|
|
Утварэнне i развiццё Вялiкага княства Лiтоўскага. Яго грамадскiя i дзяржаўныя iнстытуты (ХIII – пал. ХVI ст.) |
4 |
4 |
- |
|
|
Унii Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай (ХIV – ХVI стст.). |
2 |
2 |
- |
|
|
Феадальнае права на Беларусi (ХIV – ХVI стст.): крынiцы i асноўныя рысы |
4 |
4 |
- |
|
|
Судовая сiстэма i працэсуальнае права ў ВКЛ (ХIV– ХVI стст.) |
4 |
2 |
- |
|
|
Грамадска-палiтычны лад i права на Беларусi ў складзе Рэчы Паспалiтай (1569 – 1795 гг.) |
2 |
4 |
- |
|
|
Падзелы Рэчы Паспалiтай |
- |
- |
2 |
|
|
Грамадска-палiтычны лад i права на Беларусi ў складзе Расiйскай імперыі (канец ХVІІІ – сярэдзiна ХІХ ст.) |
2 |
4 |
- |
|
|
Грамадска-палiтычны лад i права на Беларусi ў складзе Расiйскай імперыі (другая пал. ХІХ – пач. ХХ ст.). Асаблівасці правядзення буржуазных рэформ на Беларусі |
4 |
4 |
- |
|
|
Грамадска-палiтычны лад i права на Беларусi ў перыяд рэвалюцыйных перамен i нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння Беларусі (1917 – 1921 гг.) |
4 |
2 |
- |
|
|
Дзяржава i права Беларускай ССР у мiжваенны перыяд (1921 – 1939 гг.) |
6 |
2 |
- |
|
|
Заходняя Беларусь у складзе ІІ Рэчы Паспалiтай: прававы статус (1921 – 1939 гг.) |
- |
- |
2 |
|
|
Беларуская ССР у гады другой сусветнай вайны (1939 – 1945 гг.): уз’яднанне Заходняй Беларусi з БССР, Вялiкая Айчынная вайна (1941 – 1945 гг.) |
4 |
2 |
- |
|
|
Дзяржава і права Беларускай ССР ва ўмовах аднаўлення народнай гаспадаркi. Знешнепалiтычная дзейнасць (1945 – 1953 гг.) |
4 |
2 |
- |
|
|
Дзяржава i права Беларускай ССР ва ўмовах ажыццяўлення спроб дэмакратызацыi савецкага грамадства i адыходу ад iх (1954 – сярэдзiна 1980-ых гг.) |
6 |
2 |
4 |
|
|
Беларусь на шляху да суверэнiтэту i дзяржаунай незалежнасцi (канец 1980-ых – 2002 г.) |
4 |
2 |
- |
|
Усяго: |
52 |
36 |
12 |
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
лекцый, кантралюемых самастойных работ
