Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Іспыт гісторыя Беларусі, трэцяе пытанне.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
78.8 Кб
Скачать

21. Характарыстыка творчасці дзеяча культуры.

Дайце характарыстыку творчасці В.У. Быкава.

22. Аналіз гістарычнай з’явы на падставе статыстычных данных.

Прачытайце вытрымку са справаздачы. Абапіраючыся на яе, адкажыце, якія страты панесла БССР у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Вытрымка са справаздачы.

У выніку чарнобыльскай катастрофы 23% тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 3668 населенымі пунктамі былі забруджаны цэзіям-137 са шчыльнасцю болей за 37 кБк/кв.м. [...] Забруджанне па тэрыторыі Беларусі распаўсюдзілася нераўнамерна. […] Напрыклад, у вёсцы Калыбань Брагінскага раёна Гомельскай вобласьці ўзроўні забруджання глебы цэзіям-137 вагаюцца ад 174 да 2424 кБк/кв.м.Самымі пацярпелымі ад чарнобыльскай катастрофы вобласцямі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца Гомельская і Магілёўская. Найбольшыя ўзроўні забруджання цэзіям-137, за выключэннем зоны адсялення, выяўлены ў в.Шэпатовічы Чачэрскага раёна 2272 кБк/кв.м і ў в. Вылева Добрушскага раёна Гомельскай вобласці - 2220 кБк/кв.м. Найбольш забруджаным населеным пунктам Магілёўскай вобласці з'яўляецца в.Чудзяны Чэрыкаўскага раёна 5402 кБк/кв. м.У Брэсцкай вобласці радыёактыўнаму забруджанню падвергнулася паўднёва-усходняя частка тэрыторыі: 6 раёнаў - Лунінецкі, Столінскі, Пінскі, Драгічынскі, Бярозаўскі і Баранавіцкі часткова забруджаны цэзіям-137 з узроўнем забруджання вышэй 37 кБк/кв.м.У Мінскай вобласці ўзроўні забруджання цэзіям-137 вышэй 37 кБк/кв.м маюць Валожынскі, Барысаўскі, Бярэзінскі, Салігорскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Стаўбцоўскі, Крупскі, Лагойскі і Слуцкі раёны.У Гродзенскай вобласці часткова забруджаны цэзіям-137 Дзятлаўскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Навагрудскі і Смаргонскі раёны.У Талачынскім раёне Віцебскай вобласці выяўлены 4 населеныя пункты з узроўнямі забруджання глебы цэзіям-137 больш 37 кБк/кв.м.Да канца 1995 г. утрыманне цэзію-137 у глебе зменшылася прыкладна на 20% у выніку яго натуральнага распаду [...]У выніку чарнобыльскай катастрофы плошча забруджаных радыёактыўным цэзіем сельскагаспадарчых угоддзяў са шчыльнасцю болей за 37 кБк/кв.м складае ў рэспубліцы 1,6 млн. га. З гэтай плошчы больш за 260 тыс. га выключаны з выкарыстання ў сельскагаспадарчых мэтах. Радыёактыўнымі рэчывамі забруджаны 1685 тыс. га лясоў рэспублікі.[…] У першыя дні пасля аварыі значнае павышэнне магутнасці экспазіцыйнай дозы рэгістравалася па ўсёй тэрыторыі Беларусі. У прыватнасці ўзроўні радыёактыўнага забруджвання кароткажывучым радыёнуклідам ёдам-131 у многіх рэгіёнах рэспублікі былі настолькі вялікімі, што выкліканае ім апраменьванне мільёнаў людзей кваліфікуецца спецыялістамі як перыяд "ёднага ўдара". […] Высокія ўзроўні забруджвання тэрыторыі ёдам-131 прывялі да высокіх доз апраменьвання ў першую чаргу шчытападобнай залозы, што прывяло ў далейшым да значнага павышэння яе паталогіі [...]Забрудванне тэрыторыі Беларусіі стронцыям-90 носіць больш лакальны характар. Узроўні забруджвання глебы стронцыям-90 больш за 5,5 кБк/м 2 выяўлены на плошчы 21,1 тысяч км 2, што складае прыкладна 10% ад агульнай плошчы рэспублікі. Максімальныя ўзроўні стронцыю-90 у глебе ў населеных пунктах блізкай зоны выяўлены ў межах 30-кіламетровай зоны ЧАЭС і дасягаюць велічыні 1800 кБк/кв.м у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Найбольш высокае ўтрыманне стронцыю-90 у глебах далёкай зоны выяўлена на адлегласці 250 км у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці і складае 29 кБк/м 2, а таксама ў паўночнай частцы Гомельскай вобласці ў Веткаўскім раёне - 137 кБк/м 2.Забруджанне глебы ізатопамі плутонію больш за 0,37 кБк/м 2 ахоплівае амаль 4,0 тысяч км 2, што складае каля 2% плошчы рэспублікі. Гэтыя тэрыторыі знаходзяцца пераважна ў Гомельскай вобласці і Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. [...]Мерапрыемствы па адсяленню людзей у асноўным завершаны. Гэтыя тэрыторыі ўяўляюць сёння вялікі рэгіён, акрэслены як "зона адсялення". Усяго цалкам адселена 415 населеных пунктаў (273 у Гомельскай, 140 у Магілёўскай і два ў Брэсцкай вобласці).Зона адчужэння ўяўляе сабой кампактны рэгіён плошчай каля 1.7 тысяч км 2, які знаходзіцца ў межах Прыпяцкага следа радыёактыўнага забруджвання. Яе межы вызначаны тэрыторыяй, з якой насельніцтва было эвакуіравана ў 1986 годзе. З мая 1986 г. землі зоны адчужэння выключаны з карыстання ў сельскагаспадарчых мэтах.Па распараджэнню Савета Міністраў БССР у 1988 годзе на плошчы 1.32 тысячы км 2 зоны адчужэння быў створаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік (ПДРЭЗ) [...]У сакавіку 1993 г. запаведніку дадаткова перадалі 0.84 тысячы км 2 прылягаючых да яго адселеных тэрыторый. Сёння плошча ПДРЭЗ складае 2.16 тысячы км 2.

Чарнобыльскі след на Беларусі. - Мн.: Кам. па гідраметэаралогіі МінЧС, 1996.