- •19)Навуковы сыль. Системы моуных сродкау навуковага стылю.
- •2. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю
- •3. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •4. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •20) Афицыйна- спарававы стыль.
- •21) Мова и мауленне
- •2. Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення
- •22) Правильнасць маулення и моуныя нормы
- •23) Мауленчы этыкет и культура зносин
22) Правильнасць маулення и моуныя нормы
Маўленне лічыцца правільным, калі ў ім адсутнічаюць парушэнні агульнапрынятых, агульнаабавязковых літаратурных норм і само яно як звязная мова адпавядае ўсім законам сучаснай беларускай мовы. Беларуская мова адрозніваецца, напрыклад, ад дыялектычнай мовы, прастамоўя ўзаконенымі нормамі. Сучаснай беларускай літаратурнай мове ўласцівы арфаэпічныя і акцэнталагічныя, арфаграфічныя і пунктуацыйныя, лексічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, фразеалагічныя і стылістычныя нормы. Арфаэпічныя нормы – гэта правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, правілы вамаўленняў гукавых спалучэнняў, правілы інтанацыі. Паводле норм сучаснай беларускай арфаэпіі, вельмі выразна вымаўляюцца галосныя пад націскам, а зычныя – перад галоснымі і санорнымі, г. зн. калі яны знаходзяцца ў моцнай пазіцыі і на іх мала ўздзейнічаюць суседнія гукі як унутры слоў, так і на іхняй мяжы. У іншых выпадках не мяняюць сваёй якасці і з’яўляюцца гукамі поўнага ўтварэння толькі ы, й, р. Усе астатнія відазмяняюцца ў большай ці меншай меры або зусім пераходзяць у іншыя гукі. Напрыклад, у спрадвечна беларускіх словах о, э не пад націскам заўсёды пераходзяць у а, у пасля галосных пераходзіць у ў, пры змякчэнні д і т відазмяняюцца ў дз і ц і інш. Як і на стыку прыстаўкі з коранем у межах слова, так і на стыку слоў і словазлучэнняў у межах сказа і можа пераходзіць у ы. Вымаўленне некаторых зычных і іх спалучэнняў надзвычай цесна звязана з фізіялогіяй гукаў беларускай мовы, з работай органаў маўлення беларусаў. Так, шыпячыя ж, ш, дж, ч, губна-губны ў і вібрант р практычна не могуць вымаўляцца мякка, й – цвёрда, а дж, дз, і дзь – як два гукі. У беларусаў г фрыкатыўны, або шчылінны; выбуховым ён бывае толькі у запазычаных словах тыпу гуз, гузік, ганак і вытворных ад іх, а таксама як вынік асіміляцыі ў словах вакзал, пакгаўз або на стыку слоў накшталт юнак быў працаўнік добры і інш. Губна-губныя б, п, м, ў губна-губныя в, ф не могуць быць мяккімі ў канцы слоў ці перад іншымі мяккімі зычнымі; яны ж, як і д, т, г, к, х, й, р, не могуць быць падоўжанымі. Асімілятыўная мяккасць адбываецца перад любымі мяккімі, акрамя гі, кі, хі і г. д. Зычныя зь, сь, нь, ль, дзь, ць, ж, ш, ч у становішчы паміж галоснымі на месцы былых усходнеславянскіх спалучэнняў “мяккі зычны +ь+й” вымаўляюцца як падоўжаныя. А вось л, н перад мяккімі дзь, ць, нь, й вымаўляюцца толькі як мяккія, але перад іншымі мяккімі зычнымі могуць вымаўляцца і мягка і цвёрда. З XI да XVI ст. беларуская мова набыла такія спецыфічныя рысы ў фанетыцы і арфаэпіі, як поўнагалоссе, прыстаўныя і ўстаўныя галосныя, чаргаванне галосных і зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных, выпадзенне і сцвярджэнне зычных. Вымаўленне заўжды суправаджаецца пэўнай інтанацыяй. Інтанацыйныя нормы сучаснай беларускай мовы фактычна растварыліся ў акцэнталагічных, пунктуацыйных і сінтаксічных. З дапамогай інтанацыі ўстанаўліваюцца сэнсава-граматычныя разнавіднасці сувязі паміж асобнымі часткамі выказванняў, падзяляюцца сказы на апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя і клічныя, вызначаюцца ўзаемаадносіны паміж членамі сказа і іх сінтаксічныя функцыі, акрэсліваецца эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць выказвання і інш. Акцэнталагічныя, або акцэнтуацыйныя нормы – гэта сістэма націску ў сучаснай беларускай мове. Пры яго дапамозе адрозніваюць розныя словы і словаформы ў межах адной часціны мовы і розных часцін мовы. Асобнае месца адводзіцца лагічнаму націску як інтанацыйнаму выдзяленню важнага ў сэнсавых адносінах слова з мэтай сканцэнтраваць на ім увагу. Арфаграфічныя нормы – гэта правілы перадачы гукаў і іх спалучэнняў, увогуле вуснай мовы на пісьме, пры дапамозе сродкаў пісьмовага маўлення. Мы павінны засвоіць такія правілы, як правапіс галосных, зычных, мяккага знака і апострафа, правілы злітнага і паўзлітнага напісання, правілы пераносу слоў, ужыванне вялікай літары і ўмоўных скарачэнняў. Пунктуацыйныя нормы патрабуюць правільнай пастаноўкі знакаў прыпынку ў пісьмовым тыксце. Дзесяць знакаў прыпынку, а таксама спалучэнне некаторых з іх даюць магчымасць расчляніць пісьмовае маўленне на сэнсава граматычныя адрэзкі дзеля правільнага ўспрымання асобнага выказвання ці суцэльнага тэксту. Лексічныя нормы замацаваны ў тлумачальных слоўніках, а таксама падручніках і дапаможніках па беларускай мове. Слова павінна быць агульнавядомым, агульназразумелым і ўжывацца з пэўным значэннем. Нарматыўнае слова павінна адпавядаць унутранным законам беларускай мовы, яе сістэмы і структуры. Лексічныя нормы хутчэй за іншыя архаізуюцца з цягам часу, адлюстроўваючы рухомасць жывой, гутарковай мовы розных сфер і пластоў нашага грамадства. Аднак лексічныя нормы беларускай мовы – гэта адлюстраванне гістарычных заканамернасцей развіцця нашай нацыянальнай мовы, якія замацаваліся ў лепшых узорах літаратуры і якія пастаянна выкарыстоўваюцца адукаванай часткай нашага грамадства. Словаўтваральныя нормы патрабуюць правільнага падзелу слоў на значымыя чаткі (карані і афіксы), а таксама веданне спосабаў і законай беларускай мовы, паводле якіх утвараюцца новыя словы. Асноўныя аб’екты словаўтварэння – гэта словаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы, інтэрфіксы і постфіксы, словаўтваральныя асновы і спосабы словаўтварэння. Марфалагічныя нормы – гэта правілы формаўтварэння і словазмянення ў галіне самастойных часцін мовы. Яны цесна звязаны з сінтаксічнымі нормамі – правіламі пабудовы словазлучэнняў і сказаў. Таму большасць даследчыкаў беларускай мовы разглядаюць марфалагічныя і сінтаксічныя нормы ў сукупнасці і называюць іх граматычнымі, бо вызначаюць ужыванне словаформ і словаспалучэнняў у словазлучэннях і сказах. У звязнай мове кожная граматычная форма спалучаецца з іншымі словаформамі ці асобнымі словамі паводле правіл сінтаксічнай сувязі ў словазлучэннях і сказах праз канчаткі, прыназоўнікі і злучнікі, парадак слоў у цеснай сувязі з інтанацыяй. Важнай адзнакай правільнасці маўлення з’яўляецца захаванне агульнапрынятай лексічнай і сінтаксічнай спалучальнасці слоў, г.зн. уласцівасць іх утвараць устойлівыя і свабодныя словазлучэнні або складаныя і састаўныя назвы пэўных паняццеў. Вялікая ўвага ўдзяляецца ўзаемадзеянню двух ці больш словазлучэнняў, у выніку чаго нараджаецца новае. Фразеалагічныя нормы патрабуюць аднатыпнага і раўнацэннага ўжывання фразеалагізмаў, прынятага ў дадзены перыяд моўным калектывам і ўсвядомленага ім як правільнае і ўзорнае. Гэта правільнасць выбару фразеалагічнай адзінкі, аптымальнасць выбару фразеалагічнай адзінкі, аптымальнасць яе прымянення з захаваннем спецыфічных уласцівасцей: своеасаблівай арфаграфіі, пунктуацыі, акцэнтуацыі, спалучальнасці кампанентаў і г.д. Стылістычныя нормы рэгулююць ужыванне моўных сродкаў з функцыянальна-стылістычнай і эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, а таксама нейтральных сродкаў у адпаведнасці са зместам і мэтай выказвання, умовамі маўленчых зносін і г.д. Валодаці стылістычнымі нормамі – г.зн. умець правільна ствараць той ці іншы тэкст, прытрымліваючыся пэўных заканамернасцей адбору і арганізацыі маўленчых сродкаў у функцыянальных стылях, а таксама адзінства дадзенага функцыянальнага стылю.
