Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Реферат стилистика.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
43.72 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь уа «баранавіцкі дзяржаўны універсітэт» рэферат

Тэма: Гісторыя развіцця стылістыкі

Выканала: Барушка Людміла студэнтка группы ПБ-41 факультэта педагогікі і

псіхалогіі

Баранавічы, 2015 Змест

Уводзіны………………………………………………………………………….3

  1. Вытокі беларускай стылістыкі і арталогіі

    1. Рыторыка і красамоўства ў Старажытнай Грэцыі і Рыме………………....4

1.2 Красамоўства на Беларусі ў XII – XVII стст. (Моўна- стылістычнае багацце твораў К. Тураўскага, Р. Цамблака, Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, С. Зізанія, М. Сматрыцкага, А. Філіповіча, Х. Філалета, Л. Карповіча, Л. Сапегі, А. Рымшы і інш.)………………………………………12

2.“Практычная рыторыка” Сігізмунда Лашксміна (актуальнасць, асноўныя палажэнні, культурна-гістарычнае значэнне……………………..16

Заключэнне……………………………………………………………………17

Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………………18

Уводзіны

Цяжка зразумець сутнасць сучаснага прамоўніцкага майстэрства, не звярнуўшыся да яго гісторыі. Як нельга зразумець культуру народа, не ведаючы яго мінулага. Прамоўніцкае майстэрства цанілі яшчэ ў старажытным Егіпце, Асірыі, Вавілоне, Індыі і Кітае. Навука пра красамоўства бярэ свой пачатак са Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма. Аратарскае мастацтва было адным з сямі ―вызваленых мастацтваў‖, што складалі асноўны цыкл гуманітарных ведаў ва ўсіх старажытных навучальных установах.

У сістэме маральна-этычных і прававых адносін беларускага насельніцтва існавалі старадаўнія формы прававых звычаёвых норм. У маральна-прававой сферы нормы звычаёвага права працягваюць панаваць да нашага часу. У раннесярэднявечны перыяд многія прававыя адносіны, якія не былі фіксаваны пісьмова, грунтаваліся на звычаі. Новыя звычаі маглі замацоўвацца за два-тры пакаленні. Звычай фарміраваўся ў выглядзе забароны або дазволеных ці абавязковых паводзін. Некаторыя звычаі трансфармаваліся ўправавую норму.

Звычаі («звыкласць», «старына», «даўніна») рэгулявалі прававую сферу гаспадарча-вытворчых, спадчынна-маёмасных, шлюбна-сямейных адносін. Нормы звычаёвага права вызначалі вытворча-эканамічныя і маральна-этычныя паводзіны кожнага ў сферы дзяржаўных, саслоўных, канфесіянальных і сямейных адносін. Звычай з’яўляўся юрыдычна-прававой і маральна-этычнай нормай на беларускіх землях у пытаннях вясковага, міжсямейнага і ўнутрысямейнага побыту. Рэгіяналізм норм звычаёвага права спалучаўся з кансерватызмам прававой свядомасці. Меркавалася, што ў свеце пануе назаўсёды ўстаноўлены Богам нязменны парадак. Мадэрнізацыя прававой сістэмы разглядалася як ашуканства Бога. Пэўны час прынцып «навіны не ўводзіць» задавальняў усе сацыяльныя колы грамадства, у той час як пісанае права фармулявалася ў вузкасаслоўных інтарэсах шляхты без уліку патрэб сялянства і мяшчанства. Таму ў народным асяроддзі назіралася супрацьпастаўленне традыцыйных звычаяў дзяржаўнаму праву.