Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КОНСПЕКТ Беларуская нацыянальная мова.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
92.11 Кб
Скачать

4. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.

Духоўная самабытнасць кожнага народа найперш выяўляецца ў родным слове, адмет-ная форма нашай культуры, якую мы абавязаны шанаваць і аберагаць непаўторны этнас ад таго, каб не адысці ў нябыт.

Адносіны да духоўнай спадчыны, да мовы продкаў выяўляюць агульную культуру і грамадзянскую годнасць чалавека. І хоць сталася так, што беларуская мова сёння нячаста гучыць на гарадскіх вуліцах, на працоўных і афіцыйных нарадах, у навуковых і навучаль-ных установах, на радыё і тэлебачанні, большасць насельніцтва Беларусі лічыць яе род-най. Валодаюць беларускай мовай некаторыя рускія, украінцы, яўрэі, літоўцы, татары і іншыя прадстаўнікі народнасцей і нацый (іх у Беларусі пражывае больш за 140), што жы-вуць на нашай зямлі і паважаюць яе народ.

Беларускай мовай карыстаюцца ў штодзённым побыце ў вёсцы і горадзе. На беларускай мове выдаюцца кнігі, часопісы, газеты. Гучыць мова па радыё і тэлебачанні. Многія майстры мастацкага слова, кампазітары, мастакі, артысты заслужылі прызнанне не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.

З набыццём статусу дзяржаўнай беларуская мова пачынае займаць належнае месца ў афіцыйна-дзелавой і навуковай сферах жыцця.

Беларусь – самабытны край славяншчыны са сваімі традыцыямі і недахопамі сённяш-ніх дзён.Беларуса і цяпер пазнаеш па цвёрдым вымаўленні асобных зычных па ёмкім «дзе» і густым «чаго», мілагучным спалучэнні зычных і галосных, зрэдку пачуеш асаблівую беларускую асімілятыўную мяккасць і правільнае вымаўленне часціцы не і прыназоўніка без у першым пераднаціскным кладзе. Шмат у беларусаў сэнсава і эмацыянальна ёмістых слоў.

На вялікі жаль, павялічваецца імкненне ўжываць не свае, а запазычаныя словы.

Трэба шкадаваць, што ў сучасным маўленні згаданымі зваротамі карыстаюцца нячаста, а прыналежныя займеннікі замяняюць назоўнікамі (наказ бацькі, слова маці, дапамога суседа, парада настаўніка). Спрадвечна беларускія дзеепрыметнікі на старонках перыя-дычнага друку і ў мастацкай літаратуры саступаюць месца сваім «упэўненым родзічам» з іншымі суфіксамі.

Хіба можна гаварыць пра канчаткова кадыфікаваную адзіную літаратурную мову, у якой закладзены генетычны код нацыі, калі канфліктуюць два істотна адрозныя правапі-сы, сапернічаюць дзве графікі (афіцыйная літаратурная мова і ўдасканаленая «тарашкеві-ца»)?

Адраджэнне беларускай культуры – важнейшая задача для беларусаў, а гэта складаны і шматгранны працэс, у аснове якога ляжыць пашана да роднай мовы і жаданне рабіць гэта.

5. Мова і маўленне. Віды і тыпы маўлення. Адзінкі маўлення.

Маўленне – вуснае i пiсьмовае валоданне моваю, маўленчая дзейнасць. Маўленне ўяў-ляе сабой iндывiдуальную з’яву, таму яно адносiцца да аднаго з самых эфектыўных срод-каў, што характарызуе кожнага чалавека як асобу. Нягледзячы на iндывiдуальнасць маў-лення, мы ў большасцi выпадкаў разумеем адзiн аднаго пры зносiнах, паколькi выкарыс-тоўваем агульныя адзiнкi (фанемы, марфемы, словы) i агульныя правiлы аперыравання гэтымi адзiнкамi, г.зн. выкарыстоўваем мову як агульную i сацыяльную сутнасць.

Маўленне праяўляецца матэрыяльна i фiксуецца ў канчатковым вынiку канкрэтнымi (акустычнымi цi пiсьмовымi) формамi, прычым гэтаму вынiку i гэтым формам папярэд-нiчае фiзiялагiчная актыўнасць органаў чалавека (пры вусным маўленнi – лёгкiх, языка, губ, гартанi, пры пiсьмовых формах – рукi). Мова з’яўляецца абстрактнай сутнасцю, але рэальнай, бо праяўляецца канкрэтнымi маўленчымi актамi i фiзiялагiчная актыўнасць мае ў аснове псiхiчную дзейнасць усёй нервовай сiстэмы. Значыць, маўленне – канкрэтная i фiзiялагiчная з’ява, а мова – абстрактная i псiхiчная сутнасць. ўленне заўсёды сiтуатыўна замацавана, ужываецца ў пэўных, канкрэтных абставiнах, мае мэтанакiраваны характар. Мова не звязана нi з сiтуацыяй зносiн, нi з вызначанай мэтай ужывання, таму што яна слу-жыць сродкам зносiн, сродкам для фармiравання маўленчых выказванняў. З гэтага вынi-кае, што маўленне належыць да сiтуатыўных i мэтанакiраваных з’яў, а мова нейтральная ў адносiнах да згаданых асаблiвасцяў.

Абстрактныя адзiнкi мовы пры сваёй рэалiзацыi выступаюць у выглядзе сваiх канкрэт-ных прадстаўнiкоў, адзiнак маўлення, якiя служаць варыянтамi моўных адзiнак: фанема рэалiзуецца ў гуках, лексема ў словаўжываннях, сказ у выказваннях. Маўленне - варыянтная з’ява, мова – iнварыянтная сутнасць. Значымыя адзiнкi мовы (словы) – па сваёй структуры асiметрычныя, бо адно слова абазначае некалькi паняццяў, а адно паняцце можа абазначацца некалькiмi словамi (з’явы полiсемii i сiнанiмii). Адзiнкi маўлення ў кантэксце з’яўляюцца адназначнымi, сiметрычнымi ў плане выражэння i плане зместу. Мова – асi-метрычная сутнасць, маўленне – сiметрычная з’ява.