- •Беларуская нацыянальная мова, яе формы. Функцыі мовы ў грамадстве.
- •2.Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.
- •3.Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.
- •4. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.
- •5. Мова і маўленне. Віды і тыпы маўлення. Адзінкі маўлення.
- •6. Лексіка беларускай літаратурнай мовы паводле паходжання, ужывання і стылістычнай прыналежнасці.
- •7. Прафесійная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.
- •8. Паняцце «тэрмін», «тэрміналогія», «тэрмінасістэма». Асаблівасці тэрмінаў.
- •9. Лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў.
- •10. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
- •11. Паняцце моўнай нормы. Сістэма норм літаратурнай мовы.
- •12. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння.
- •13. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік.
- •14. Назоўнік. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў.
- •15. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
- •16. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне
- •17. Займеннік. Асаблівасці скланення і ўжывання асабовых, азначальных адмоўных і няпэўных займеннікаў.
- •18. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі.
- •19. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
- •20. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове.
- •23. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.
- •24. Навуковы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
- •25. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (даклад, артыкул, рэферат, анатацыя, рэзюмэ), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення
- •26. Афіцыйна-справавы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
- •27. Афіцыйна-справавыя дакументы, правілы іх напісання і афармлення.
- •28. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.
- •29. Дакладнасць выказвання і моўныя нормы. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны і спосабы выпраўлення.
- •30. Маўленчы этыкет і культура зносін.
24. Навуковы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі. Гэта стыль навуковых прац (артыкул, дысертацыя, даклад, манаграфія і інш.), падручнікаў, лекцый, дакладаў і паведамленняў. Ён увасабляе навуковае мысленне, форму існавання і перадачы ведаў.
Асноўныя асаблівасці стылю: інфармацыйнасць, аб'ектыўнасць, лагічнасць, доказнасць, насычанасць адпаведнай тэрміналогіяй. Для навуковага стылю ўласціва шырокае ўжыван-не абстрактнай лексікі. Тлумачэнні, заўвагі, паслядоўнасць выкладу перадаюцца з дапамогай па-бочных і ўстаўных канструкцый. Адгалінаванне стылю — навукова-папулярны падстыль. Навукова-папулярныя выданні разлічаны на масавага чытача, які не мае спецыяльнай падрыхтоўкі, таму вузкаспецыяльныя тэрміны, паняцці не ўжываюцца. Шырока выкарыстоўваюцца вобразныя сродкі мовы, гутарковыя словы і выразы.
Аснову навуковага стылю складаюць агульналітаратурныя, стылістычна нейтральныя словы (або міжстылёвая лексіка). Міжстылёвая лексіка складае аснову ўсёй мовы, выка-рыстоўваецца ў любым тыпе выказвання: хата, будынак, пабудова і інш.
У навуковых тэкстах агульнаўжывальнае слова можа набываць пэўную функцыянальную стылістычную афарбоўку
Агульналітаратурныя нейтральныя словы ўключаюць у сябе не толькі самастойныя часціны мовы (назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі, дзеясловы, прыслоўі), але і службовыя (прыназоўнікі, злучнікі, часціцы), якія выконваюць звычайныя для іх функцыі і маюць пэўныя значэнні.
Пэўную частку навуковай мовы складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання, якія ўжываюцца ў навуковых працах самых розных галін.
Сярод слоў гэтай групы шмат іншамоўных, пераважна лацінскіх ці грэчаскіх.
Досыць часта такога тыпу словы становяцца па-за навуковымі тэкстамі, дзе ўсё ж выяўляецца іх спецыфіка ўжывання, агульнаўжывальнымі ў кніжнай сферы.
Тое ж можна сказаць і пра слова аргумент (ад лац. argumentum), агульнаўжывальнае значэнне якога – факт, які прыводзіцца для пацвярджэння, абгрунтавання; доказ, довад; у матэматычнай тэрміналогіі яно абазначае незалежную пераменную велічыню, ад змянення якой залежыць змяненне другой велічыні, што называецца функцыяй.
Самую спецыфічную групу навуковай мовы складаюць тэрміны, якія аб’ядноўваюцца ў тэрмінасістэмы (напрыклад, лінгвістыкі, літаратуразнаўства, медыцыны, сельскай гаспа-даркі і інш.).
Кожная галіна навукі і тэхнікі валодае сваімі тэрмінамі, і толькі ў сваёй тэрміна-сістэме тэрмін атрымлівае адназначнасць.
Слова агульналітаратурнай мовы выяўляе сваё значэнне ў пэўным кантэксце.
У навуковых тэкстах пашыраны рознага тыпу скарачэнні, абрэвіятуры, сімвалічныя і формульныя абазначэнні.
Фразеалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў.
Адметнасць навуковай мовы вызначаецца і праз падбор і выкарыстанне фразеалагізмаў. Фразеалагізмы валодаюць рознай мерай экспрэсіі. З пункту гледжання функцыянальна-стылявой афарбоўкі іх можна падзяліць на дзве групы: функцыянальна замацаваныя за пэўнымі стылямі і функцыянальна не замацаваныя за асобным стылем. У першай групе выдзяляюцца кніжныя, размоўныя і прастамоўныя фразеалагізмы. Толькі нямногія фразеалагізмы могуць быць стылістычна нейтральнымі і функцыянаваць ва ўсіх стылях: час ад часу, узвышаць голас, усё роўна, перш-наперш, у крайнім выпадку, раз-пораз, мець рацыю, браць слова, адным словам, болей таго, між іншым, з аднаго боку.
Кніжныя фразеалагізмы выкарыстоўваюцца ў публіцыстычных, навуковых і мастацкіх тэкстах. Навуковыя тэксты вызначаюцца абмежаванай колькасцю фразеалагізмаў: альфа і амега, краевугольны камень, актуальная тэма, уяўляе навуковы інтарэс, чырвоная нітка, ланцуговая рэакцыя,запас трываласці, нулявы цыкл. Да іх прымыкаюць калькі і паўкалькі з іншых моў: аддаваць належнае, агнём і мячом, камень спатыкнення і інш.
У навуковых тэкстах функцыя фразеалагізмаў – намінатыўная, а ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах яны скарыстоўваюцца, каб надаць мове вобразнасць.
