Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КОНСПЕКТ Беларуская нацыянальная мова.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
92.11 Кб
Скачать
  1. Беларуская нацыянальная мова, яе формы. Функцыі мовы ў грамадстве.

Беларуская нацыянальная мова і яе формы.

Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа, якая з’яўляецца сродкам пісьмовых і вусных зносін нацыі. Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мбе свае сферы ўжывання і формы бытавання.

Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Мясцовыя гаворкі, якія маюць агульныя асаблівасці ў фанетыцы, граматыцы, лексіцы, аб’ядноўваюцца ў дыялекты.

Дыялект (гр. dialektos – гаворка) – разнавіднасць нацыянальнай мовы, на якой размаў-ляе насельніцтва пэўнай мясцовасці. У беларускіх гаворках адрозніваюць два дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Паміж імі знаходзяцца пераходныя гаворкі, якія называюць сярэднебеларускімі або цэнтральнабеларускімі.

Літаратурная мова абслугоўвае розныя сферы дзейнасці беларускага народа.Беларуская літаратурная мова – гэта ўнармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамадства мова. Яна існуе ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях, мае разгалінаваную сістэму стыляў. Гэта мова школы, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы.

Сістэму норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы складаюць:

 арфаэпічныя – вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў;

 акцэнталагічныя – пастаноўка націску;

 арфаграфічныя – напісанне слоў;

 лексічныя і фразеалагічныя – выбар слова (фразеалагізма) і дарэчнасць яго прымянення ў агульнавядомым значэнні і агульнапрынятых спалучэннях;

 словаўтваральныя – утварэнне новых слоў у адпаведнасці з законамі мовы;

 марфалагічныя – выкарыстанне форм слоў;

 сінтаксічныя – пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў;

 пунктуацыйныя – пастаноўка знакаў прыпынку;

 стылістычныя – выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці з

патрабаваннямі пэўнага стылю.

Мова выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняц-ця (слыхавое і зрокавае) і адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.

Функцыі мовы ў грамадстве

Мова ў жыцці чалавека і грамадства выконвае наступныя функцыі:

 камунікатыўную (сродак зносін);

 кагнітыўную (інструмент мыслення і пазнання свету);

 акумулятыўную (сродак пазнання і захавання ведаў, сацыяльнага

вопыту народа);

 пазнавальную (папаўненне чалавекам сваіх ведаў);

 эмацыянальна-эстэтычную (сродак выказвання думак і пачуццяў,

сродак уздзеяння на чалавека, сродак эстэтычнага і маральна-этычнага раз-

віцця чалавека);

 намінатыўную (сувязь чалавека з навакольным асяроддзем);

 рэгулятыўную (рэгулюе адносіны ў розных сферах жыцця – гаспа-

дарчай, культурнай, навуковай, палітычнай, бытавой);

 этнічную (на дзяржаўным узроўні рэгулюе адносіны паміж этніч-

нымі групамі і карэнным насельніцтвам).