- •1.Агульныя паняцці этнаграфіі. Праблемы этнагенезу беларусаў.
- •2.Беларускае народнае жылле: жыллевыя і гаспадарчыя пабудовы.
- •3. Традыцыйны беларускі строй: рэгіянальная разнастайнасць.
- •4. Традыцыйная сістэма харчавання.
- •5. Сям’я і сямейны побыт.
- •6.Асаблівасці рассялення і гістарычныя тыпы паселішчаў.
- •7.Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі: геаграфічныя, прырода-кліматычныя, этнакультурныя асаблівасці.
- •9.Абрадавыя стравы беларусаў.
- •10.Стравы:класіфікацыя, разнастайнасць.
- •11.Беларускі жаночы строй.
- •12.Беларускі мужчынскі строй.
- •13.Гістарычныя тыпы сям’і.
- •17.Земляробчыя прылады працы.
- •18.Традыцыйная гаспадарчая дзейнасць беларусаў.
- •18.Традыцыйныя транспарнтныя сродкі.
- •19.Традыцыйныя рамёствы беларусаў.
- •20. Адметнасць традыцыйных абрадаў ў гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах Беларусі
17.Земляробчыя прылады працы.
Галоўная прылада земляробства - саха. Па канструктывных асаблівасцях вылучаюцца – палесская (або літоўская), віцебская (руская) і падняпроўская (магілёўская, беларуская).
Палеская- складвалася з корпуса –рагач, адзін канец служыў дышлам, другі утвараў ручкі.
На паўночных землях (Віцебск) пазней - сохі на конскай цязе, з перакладной (рухомай) паліцай для аднаконнай цягі.
Для апрацоўкі дзярновай зямлі выкарыстоў. разак - прылада з вострым наканечнікам на канцы.
Пасля апрацоўкі зямлі сахой рыхлілі бараной. Зроблена з верхавіны яліны сукаватка, але у 19 ст. Распаўсюджанай была плеценая, або вязаная барана.
Для акучвання бульбы - сошка - невялікая саха з аднім лемехам.
Былі ручныя прылады апрацоўкі глебы - матыкі (цяпкі), лапаты, вілы для гною; рабіліся з дрэва. Збожжа збіралі сярпамі, траву касілі косамі. Дзеля працы са снапамі, саломай - драўляныя граблі, вілы.
18.Традыцыйная гаспадарчая дзейнасць беларусаў.
Традыц. гаспадарчыя заняткі беларусаў: Земляробства. Жывелагадоўля.
Земляробства –асноўныя пасяўныя плошчы-збожжа – пшаніца, жыта, авёс, ячмень, проса, грэчка, гарох, у агародах –капуста, морква, рэпа, буракі, агуркі, цыбуля, часнок, мак, тмін, технічныя культуры – лён і канапля.
Традыц. промыслы: рыбалоўства, паляванне, збіральніцтва (грыбоў, ягад, бярозавага сока),пчалярства.
18.Традыцыйныя транспарнтныя сродкі.
транспартныя сродкі, якімі карысталіся ў летні і зімовы час: сані, калёсы, брычкі, мажары былі неад’емнай часткай паўсядзённага народнага побыту і традыцыйнага гістарычнага ландшафту з даўніх часоў.
Сані-распаўсюджаны тып павозкі без калёсаў, звычайна маюць палоззі.
19.Традыцыйныя рамёствы беларусаў.
Рамёствы:
Дрэваапрацоўчыя - цяслярства, сталярства, стальмаства, бондарства, такарнае, разьба па дрэве і інш.
Металаапрацоўчыя – кавальства, слясарнае, вытворчасць посуду, зброі, чаканка, ювелірнае і інш.
Апрацоўка мінеральнай сыравіны – ганчарства, кафельнае, кладка печаў, мураванае дойлідства і інш.
Гарбарна-кушнерскія – гарбарства, кушнерства, аўчына-шубнае, вытворчасць саф’яну, рамянёў і інш.
Апрацоўка валакністай сыравіны - ткацтва, сукнавальнае, шапавальнае, вязанне, вышыўка, пляценне, кравецкае.
Прыгатаванне харчовых вырабаў – мукамольная, вытворчасць алею, маслабойная, сыраварная, кулінарная, піваварная, вінакурная справы, прыгатаванне мясных, рыбных вырабаў, кансерваванне гародніны, фруктаў, грыбоў і інш.
Усе рамёствы можна падзяліць на хатнія (для уласных патрэб), на заказ і на рынак. У 16-17 ст было ужо каля 200 відаў рамёстваў і промыслаў.
Ганчар-гліняны посуд. Бондар- драўляны посуд. Каваль-у кузні - сярпы, косы. Стэльмах-рабіў павозкі з коламі (зроблена з цэльнага кавалка дрэва).Рымары-рабілі збрую, каб запрэгчы каня ў павозку.Саломапляценне. Прыклад-павукі, былі ў кожнай хаце. Кушнерства - апрацоўка футры і аўчыны.
20. Адметнасць традыцыйных абрадаў ў гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах Беларусі
Абрады - састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды. Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёлагадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці. Асаблівасць бел. абрадаў - перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання і інш., надаць рэлігійны змест. Абрады ў аснове сваёй захавалі нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. 3 імі звязана сялянска-абрадавая паэзія. Фальклор падзяляецца на 3 группы: 1.каляндарна-абрадавы, 2.сямейна-абрадавы, 3.пазабрадавы. 1. творы, якія адносяцца да календара і абрадавымі cвятамі. Зімовы цыкл, веснавы, летні і восеньскі. Кожны цыкл мае свае творы. 2. радзінна-хрэсбінны фальклор. Вясельны фальклор. Пахавальны абрад (галашэнні). 3. творы, якія не адносяцца да абрадаў. Маглі выконвацца на вячорках, бяседе. Асноўныя катэгорыі: песні пра каханне, балады, прыпеўкі, прыказкі і прымаўкі, загадкі, замовы, казкі, легенды і паданні. 25.04.15
Літ-ра: “Беларуская міфалогія” энцыкл.слоўнік,С.Санько, 2-е выданне, Мінск, 2006.
“Этнаграфічная спадчына”, В.С.Цітоў,1-е - 1997, 2-е – 2001.
Этнология Беларуси [Электронны рэсурс].– Рэжым доступа: http://ethno.iatp.by/d02.htm. – Дата доступа: 13.08.2007.
