Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_po_etnografii_mifologii_folkloru_belorus...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
134.14 Кб
Скачать

4. Традыцыйная сістэма харчавання.

Традыцыі харчавання з’яўляюцца важнай часткай культуры этнасу. Яны найбольш трывала захоўваюць этнічную спецыфіку і ў меншай ступені падвергнуты зменам, таму выступаюць як важная крыніца пры даследаванні пытанняў гісторыі матэрыяльнай культуры і многіх спрэчных праблем этнічнай гісторыі. Побач з тэрмінам «традыцыі народнага харчавання», у этналогіі ужываецца тэрмін «народная кулінарыя», які таксама ўключае шырокі змест. пры даследаванні гэтай з’явы ў этналогіі выкарыстоўваць тэрмін «традыцыі народнага харчавання», які ўключае: прадукты і стравы, якія з гэтых прадуктаў гатуюць; спосабы і прыѐмы прыгатавання; правілы паводзін, звязаныя з прыгатаваннем і ўжываннем ежы; трапезы, час і паслядоўнасць іх выкарыстання; майстэрства асобы, якая гатуе ежу; прадметы хатняга начыння. аб’ектам даследчыка пытанняў традыцый народнага харчавання з’яўляецца ўсѐ, што звязана з прыгатаваннем і ўжываннем ежы. Народная кулінарыя залежыць ад многіх фактараў, сярод якіх можна вылучыць: прыродна- геаграфічны; сацыяльна-эканамічны; гістарычна-культурныя традыцыі; сезоннасць. беларуская сістэма харчавання па наборы асноўных харчовых прадуктаў у пачатку XIX ст. мела шэраг лакальных асаблівасцей. На Палессі і Паазер’і значнае месца ў харчовым рацыѐне займала рыба, у цэнтральных раѐнах Беларусі, Падняпроўі, Панямонні – зерневыя, гародніна, у лясных раѐнах – прадукты паляўніцтва, бортніцтва і збіральніцтва. У беларусаў да пачатку XX ст. пераважаў раслінны характар харчавання. Структурны аналіз страў беларускай народнай кулінарыі паказвае, што большасць іх састаўлялі мучныя, крупяныя, гароднінныя стравы, гэта значыць стравы, прыгатаваныя з прадуктаў, атрыманых у земляробстве.

5. Сям’я і сямейны побыт.

Сям’я́ — гэта сацыяльная група, якая складаецца з мужа і жонкі, якія знаходзяцца ў шлюбе, іх дзяцей (уласных або прыёмных) ды іншых асобаў, яднаных сваяцкімі зьвязкамі з сужэнцамі, кроўных сваяйкоў і зьдзяйсьняе сваю жыцьцядзейнасьць на аснове супольнага эканамічнага, пабытовага, маральна-псыхалягічнага ўкладу, узаемнай адказнасьцьі, выхаваньня дзяцей.

Сям’я належыць да важнейшых грамадзкіх каштоўнасьцяў[1]. Паводле некаторых навуковых тэорыяў, менавіта форма сям’і здолела на працягу многіх стагодзьдзяў вызначаць агульны кірунак эвалюцыі макрасацыяльных сыстэмаў[2]. Кожны чалец грамадзтва, акрамя сацыяльнага статусу, этнічнай прыналежнасьці, маёмаснага й матэрыяльнага становішча, з моманту нараджэньня й да канца жыцьця валодае такой характарыстыкай, як сямейна-шлюбны стан.

Да XIX ст. у Беларусі пераважалі вялікія бацькоўскія (тры пакаленьні: бацькі, дзеці, унукі), складаныя і брацкія сем’і. Да пачатку 20 ст. большасьць сем’яў ужо былі малымі (2 пакаленьні: бацькі, дзеці)[3]. Пры канцы 19 ст. сем’і ў вёсках Беларусі мелі ў сярэднім па 5 дзяцей. Сем’і ў гарадах Беларусі мелі па трое дзяцей[4].

6.Асаблівасці рассялення і гістарычныя тыпы паселішчаў.

Веска – асноўны тып паселішчаў. Жыхары–ў асноўным сяляне, асноўны занятак – земляробства, жывелагадоўля і промыслы.

Група суседніх вёсак складвала акругу.

Сяло - як і вёска, асноуная прыкмета – царква, і адрознівалася памерамі.

Слабада – гэта новыя пасяленні жыхароў, вызваленых на пэўны час ад феадальнай павіннасці. Кожны раз пасля чарговай вайны сяляне аднаўлялі разбураныя раены, распрацоўвалі пусткі, уладкоўвалі жылле, адраджалі і сваю, і панскую гаспадарку.

Аколіца – паселішча дробнай шляхты, якая сялілася асобна ад сялян-вяскоўцаў. Была агароджана з усіх бакоў, вызначалася сваей забудовай, бессістэмнай планіроўкай, наяўнасцю тупіковых завулкаў і сцежак.

Фальварак – невялікае пасяленне ў некалькі двароў. Тут у цэнтры сядзібы стаяў панскі дом, гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы - свірны, скляпы, гумны, адрыны для сена, канюшня, вазоўня, рамесныя майстэрні, кузня, млын, бровар, карчма, пякарня, вяндлярня, сырніцы, размяшчаліся сажалкі, дзе вырошчвалі рыбу, побач – пладовы сад, пасека. Фальварак, такім чынам, быў свайго роду аграрна-прамысловым комплексам.

Засценак – паселішча дробнай шляхты ў 1 – 3 сядзібы. Узнікла пасля рэформы 1557 г. разам з ўстаўнымі вескамі. У сувязі з рэформай уся зямля дзялілася на тры часткі, тры полі; аднак шмат зямельных астраўкоў і ўрочышчаў заставаліся за межамі ("за сценкамі") асноўнага масіву, яны здаваліся ў арэнду дробнай шляхце. Засценкі адрозніваліся ад хутароў сацыяльным паходжаннем жыхароў.

Хутар – абасобленая сялянская гаспадарка з сядзібай, якая знаходзілася на зямельным надзеле селяніна. Узнікалі пасля рэформы 1861 г., аднак масавы характар працэс набыў у канцы ХІХ – пач. ХХ ст. у сувязі са сталыпінскай аграрнай рэформай.

Мястэчка – рысы сяла і горада – гарадок. З’яўлялісь гандлёва-рамеснымі цэнтрамі. У их пераважала яўрэйскае насельніцтва.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]