Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
конкурс экскурсовод.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
10.03 Mб
Скачать

2.5 Заходняе Палессе

Сімвал Багача прысутнічае на ручніку з Ляхавіцкага раёну Брэсцкай вобласці. Аўтар рэчы- Казак Надзея Андрэеўна. Для Ляхавіцкіх ручнікоў сярэдзіны XX стагоддзя характэрна выкарыстанне майстрыхамі разнастайных фарбаў. Дадзены ручнік гэта яскрава дэманструе.

Карункі ручніка звязаны кручком.

Багач- дажынкавы сноп. Калі жніво жыта падыходзіла да канца, пакідалі нязжатай яго жменю- дзідаву, ці божыю бараду. Потым гэты кусцік зжыналі, перавязвалі стужкай, гаварылі замову, урачыста з песнямі і жартамі, неслі дадому і ставілі пад абразы на покуці. Цяпер яго называлі Багачом. Бацька звяртаўся да яго з замоваю:

Багач! Багач!

Не забывай нашай нівы!

Дай ніве спор у снапах,

Стагамі ў гумне,

Зерном у клеці.

Яшчэ адзін абрус падарала нашаму музею Дуванава Ірына Яўгеньеўна, і ён добра захаваўся.Яго выткала яе маці - Казак Надзея Андрэеўна ў 60-х гадах XX стагоддзя тэхнікай закладнога ткацтва.

Вопытная ткачыха выкарыстала металічную залатую нітку, якую прапускала разам з утком. Яе называюць шых . Яна павялічвае багацце фарбаў і яркасць абруса. Аснова з ільняной ніткі. Майстрыха выткала сімвал Багача- дажынкавага снапа, які з’яўляецца сімвалам ураджаю. Выраблены ў Ляхавіцкім раёне (Заходняе Палессе).

Наступная посцілка была прывезена ў наш музей са Столінскага раёну Брэсцкай вобласці. Выраблена яна ў тэхніцы перабора пад дошчачку шарсцянымі ніткамі ў другой палове XX стогоддзя.

На посцілцы выткана Рабіна. З рабінаю звязваюць жаночыя вобразы, лёс якіх пазначаны адценнем трагізму. Рабіна прыгожая заўсёды- і вясною ў белай квецені, як нявеста ў вясельным уборы, і восенню ў чырвані гронак, што выклікае вобраз сталай жанчыны, не пакрыўджнай прыродай, але пакрыўджанай лёсам. Яна прыгожая фізічна і духоўна, ды жыццё абышлося з ёй неласкава. Аўтар- Лукашук Марыя Іванаўна. Выраблена ў 60-х гадах XX стагоддзя у вёсцы Стрыгава Столінскага раёну Брэсцкай вобласці (Заходняе Палессе).

А вось другая посцілка , вытканая Мізюк Верай Сямёнаўнай , мае ўжо іншы сэнс.

Галубкі- гэта сімвал кахання. Голуб азначае дзецюка, а галубка- дзяўчыну. А разам яны абазначаюць любоў дзяўчыны і хлопца. Калі голуб і галубка вытканы галоўка да галоўкі- гэта шчаслівае каханне. Калі паміж імі кветкі, то гэтак жанчына выказвае пажаданне да шчаслівай любві.

3.6 Усходняе Палессе

Посцілка з Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласці

магчыма выконвала функцыю дывана. Яна мае сваю гісторыю. Выткана посцілка ў час вайны ў 1942 годзе.

Указаную дату вышыла майстрыха Мы можым толькі меркаваць пра прызначэнне гэтага дывана. Звычайна ў час вайны жанчыны ткалі ручнікі, якія выконвалі функцыю абярэга. Магчыма майстрыха, якая выткала дыван, таксама хацела засцерагчы свайго мужа, ці сына ад смерці, каб хутчэй жывы вярнуўся дадому. На ёй вышыты дзве літары, магчыма, ініцыялы салдата, якога чакала з вайны. У цэнтры майстрыха вышыла зорку- сімвал чалавека, у нашым выпадку салдата. Дыван выраблены ў складанай тэхніцы сакалення, від вышыўкі, якую выконваюць на сетцы, утворанай выцягваннем пэўнай колькасці нітак асновы і ўтку. Выкарыстаны рознакаляровыя шарсцяныя ніткі. Аўтар стварэння дывана не вядомы.

Заключэнне

Асаблівасці развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры ў розных рэгіёнах, эканамічныя і культурныя кантакты з суседнімі народамі прывялі да разнастайнасці рэгіянальных і лакальных рыс традыцыйнага ткацтва. Каб лепш зразумець гэтыя асаблівасці, мы пазначылі на карце Беларусі раёны, дзе былі выраблены нашы музейныя экспанаты, параўналі тэхніку ткацтва, арнамент, каляровую гамму, апісалі гэтыя асаблівасці(Дадатак 1).

Негледзячы на адметныя рысы ткацтва і вышыўкі кожнага рэгіёну, у іх шмат агульнага. Па- першае гэта арнаментыка: тэма ўраджая і ўрадлівасці найбольш пашырана на Беларусі. Гэта нездарма, бо ад гэтага залежала жыццё беларусаў, іх дабрабыт. Таму вышывалі і ткалі майстрыхі сімвал Багача, Спарыша, Палявіка, Зерне, Сонца, Зямлі. Тэма кахання таксама прысутнічае на рэчах- Галубкі, Вазоны, Рабіна, Ружа. Усе гэтыя сімвалы язычніцкія. На некаторых рэчах мы знайшлі язычніцкія і хрысціянскія сімвалы. Гэта таксама можна растлумачыць: пасля прыняцце хрысціянства, на беларускіх землях існавала двухвер’е.

Кожны сімвал мае тлумачэнне. Мы расшыфравалі гэтыя сімвалы на кашулях, ручніках, посцілках і дазналіся пра жыццё, мары, спадзяванні жанчын, якія вырабілі гэтыя цудоўныя рэчы. Мы дазналіся, што ручнікі шырока выкарыстоўаліся ў абрадах беларусаў, суправаджалі чалавека ад нараджэння да смерці, таксама і абрусы, паясы. Посцілкі, дываны выкарыстоўваліся для аздаблення інтэр’ераў. Кожны рэгіён Беларусі вызначаўся адметным камплектам адзення (строй).

Вынікам нашай даследчай працы стала стварэнне новых экспазіцый ў школьным музеі.

Спіс літаратуры

1.Кацар М.С. Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка / Навук рэд. Я.М.Сахута.- Мн.: БелЭН. 1996.- 208с.

2.Крук Я. Сімволіка беларускай народнайй культуры.- Мінск.: Ураджай, 2000.- 350с.; іл.

3.Селивончик В.И, Винникова М.Н. Возрождение ремесла: Пособие по ручному узорному ткачеству.- Мн.: Полымя, 1993.- 142с.

4.Фадзеева В.Я. Беларуская народная вышыўка.-Мн.: Навука і тэхніка, 1991.- 199с.: іл.

5. Фадзеева В. Беларускі ручнік / Афарм. І.А. Дзямкоўскага.- Мн.: Полымя, 1994.- 327с.: іл.

6.Цітоў В.С. Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі/В.С.Цітоў.- 2-ое выд.- Мн.:Беларусь,2001.- 208с.:іл.

7. Цітоў В.С. Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйная бытавая культура/В.С.Цітоў.- 2-ое выд.- Мн.:Беларусь,2001.- 207с.:іл.

8. Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. (Беларус. Сав. Энцыкл.: Редкал.: І.П.Шамякін ( гал.рэд.) і ін ш.- Мн.: БелСЭ, 1989.- 575с.: іл.

Дадатак 1

Адметныя асаблівасці ткацтва ў розных рэгіёнах Беларусі

Назва рэгіёну

Адметныя асаблівасці ткацтва

Паазер’е

Панямонне

Падняпроўе

Цэнтральная Беларусь

Заходняе Палессе

Усходняе Палессе

Асаблівасцю Верхнедзвінскага ткацтва з’яўляецца традыцыйнае спалучэнне 2 колераў: чорнага з малінавым, чорнага з чырвоным ці аранжавым.

На Гродзеншчыне быў распаўсюджаны папярочна- паласаты арнамент характэрны для паўшарсцяных посцілак (пасякоў). Шырока выкарыстоўваліся рознакаляровыя фабрычныя баваўняныя ніці ў ткацтве посцілак. Таму яны выглядалі страката.

Для тканін гэтага рэгіёну характэрна яркая дэкаратыўнасць, аранаментальная насыченасць. Адметную асаблівасць мелі Неглюбскія жаночыя кашулі: спаднічная частка кашулі аздаблялася складанай тэхнікай вышыўкі- мярэжка. Полікі спадніцы сшываліся спецыяльным швом- рошвай. Асабліва прыгожымі былі тканыя рукавы кашулі. Шырока выкарыстоўваліся традыцыйныя чырвоны і белы колер.

Тут пераважна ткалі ручнікі, абрусы, посцілкі.У арнаменце выкарыстоўвалі сімвалы ўраджаю. Абрусы і ручнікі ткалі з адбеленага ільну.

У колеры посцілак мы назіраем стрыманую гаму светлых таноў. Сімвалы кахання і жаночай долі мы назіраем на тканых вырабах. У азначаны перыяд майстрыхі пачынаюць шырока выкарыстоўваць геаметрычны шашачны арнамент.

На Усходнім Палессі ткачыхі перавагу аддавалі ручнікам. У параўнанні з заходнепалесскімі яны вызначаліся больш разнастайнасцю тэхнік выканання і арнаментыкі. Шырока выкарыстоўваецца геаметрычны арнамент і чырвоны колер.

20