2.2Панямонне
З гэтага рэгіёну мы маем цікавую посцілку. Вядома, што імі накрывалі пасцелі, куфры, скарыстоўвалі іх ў якасці дывана над пасцеллю. На посцілках часцей за ўсё ткалі сімвалы ўрадлівасці.
Самы прыгожы сімвал урадлівасці- гэта Жыцень. Яго выткала на сваёй посцілцы ткачыха з вёскі Людкі Навагрудскага раёну Гродзенскай вобласці Турок Лідзія Пятроўна.
Жыцень-дажынкавы вянок, які сімвалізуе паспяховае заканчэнне жніва. Як сімвал ураджаю вянок разам з дажынкавым снапом ставілі пад абразы на покуці Сімвал Жыценя спалучаецца са Спарышам. Акрамя Жыценя і Спарыша ткачыха выткала стылізаваныя каласы. Пажаданне добрага ўраджаю мы чытаем на гэтай посцілцы. Выткана баваўнянымі ніткамі ў тэхніцы перабора.
2.3 Цэнтральная Беларусь.
Большая частка музейных ээкспанатаў прадстаўлена менавіта гэтым рэгіёнам.
    
 Па-першае,
гэта ручнікі. У
залежнасці ад свайго галоўнага прызначэння
беларускі традыцыйны ручнік можна
ўмоўна далучыць да дзвюх груп тканін:
дэкаратыўна- абрадавых і гігіенічна
бытавых. Сярод
апошніх вызначаўся ўціральнік. Такі
ручнік “уціральнік”
прадстаўлены ў нашай  музейнай калекцыі.
Ён
служыў для ўцірання рук і твару пасля
ўмывання. Прычым на патрэбу сям’і
выдзяляўся толькі адзін ручнік, які
звычайна вісеў пасярэдзіне сцяны. У
лазню яго не бралі: цела тут выціралі
бялізнай. Ён не надта доўгі ( каля 1,5
метра).Адносіцца
да пачтку XXст.
Выраблены ў Смалявіцкім
раёне.
Самыя прыгожыя, шчодра арнаментаваныя, яркія па колеры і разнастайныя па арнаменце- ручнікі вясельныя.
 
    Без
ручніка не абыходзіўся ніводны этап
вяселля. Ехалі ў сваты да нявесты з
гарэлкай і боханам хлеба, загорнутыя ў
ручнік. Калі нявеста станоўча адносілася
да жаніха, маці забірала прывезены
сватамі хлеб і ўзамен давала свой, а ў
бутэльку, дзе была гарэлка, насыпала
жыта, абмотвала ручніком і завязвала
поясам, што сімвалізавала згоду на шлюб.
Адзін з ручнікоў нашага музея мог выкарыстоўвацца ў вясельным абрадзе. На ім прысутнічае ўзор з сімвалам хлеба. Зроблены ў Барысаўскім раёне ў сярэдзіне XX стагодзя.
Д
ругі
варыянт ручніка з пасага нявесты зроблены
ў  другой палове XXст
 у Смалявіцкім раёне. Основа баваўняная
  фабрычнага вырабу. Вышыўка зроблена
крыжыкам. На ручніку сімвал Ураджая.
Гэта нездарма, маладым заўсёды зычылі
дабрабыту ў час вяселля.
вясельным абрадзе.
 
Прадстаўляем
яшчэ адзін ручнік з сімвалам Багача.
Мог выкарыстоўвацца ў якасці падарунка
нявесты. Сімвал Багача вышыты на
палатнянай аснове фабрычнага вырабу ў
тэхнікцы крыжыка. Выкарыстаны баваўняныя
ніткі чырвонага, зялёнага, блакітнага,
розавага колеру. Карункі звязаны кручком.
Выраблены ручнік у Смалявіцкім
раёне
ў другой палове XX
стагоддзя.
 
   У
музее прадстаўлены абрус з Цэнтральнай
Беларусі
-Копыльскага
раёну
Мінскай
вобласці..
 Складаецца з дзвюх частак.  Вытканы з
ільняных нітак чатырохнітавым  аднаўточным
ткацтвам. На ручніку  вытканы сімвал 
урадливасці
-Палявіка.
Узрост рэчы- прыкладна 50 гадоў.
З абрусам звязана народнае ўяўленне пра дастатак і дабрабыт у доме.
У дзень зажынак стол накрывалі чыстым абрусам. Калі везлі першы воз сена на гумно, абрус рассцілалі перад ім або вешалі на браме гумна. У навагоднія святы гаспадарыня карміла курэй на абрусе, каб прывучыць іх к дому. Напярэдадні Новага года, рыхтуючы святочны стол, пад абрус клалі сена. Выцягваючы з пад- абруса сцяблінкі сена, гадалі па іх, які ў новым годзе ўродзіцца лён. Абрус абавязковы таксама ў вясельным абрадзе. Нявеста накрывае стол абрусам, прымаючы сватоў, у “зборны вечар” перад вянчаннем, прыязджаючы ў дом маладога пасля вянца.
Мужчынская святочная тунікападобная кашуля, прадстўлена ў нашым музеі, сшыта з даматканага ільнянога палатна, аздоблена вышыўкай крыжыкам пераважна чырвонымі ніткамі.
Узор
сям’і
вышыла майстрыха з Копыльскага
раёну
ў пачатку XX
стагоддзя. З‘яўляцца “на людзях”
проставалосым або без
пояса
лічылася  непрыстойным. Жанатыя мужчыны
насілі шырокія яркія паясы, халастыя-
вузенькія “крайкі”,
шырынёю ў два пальцы .Канцы
пояса абавязкова былі з кутасамі.
 
   Кожная
посцілка нашага музея мае сваю гісторыю.
З Копыльскага раёну прывезена посцілка з геаметрычным арнаментам, ці шашачным. Тканіны з такім арнаментам на Беларусі называюць “дымкамі”. Вядома імя майстрыхі - Клішэўская Марыя Рыгораўна. Выткала яна посцілку адразу пасля вайны ў вёсцы Лешня Копыльскага раёну Мінскай вобласці.
. На думку даследчыка беларускага арнаменту М.С. Кацара – гэта сімвал дабра і зла. Услаўленнем дабра, справядлівасці, узвышэннем і сцвярджэннем гэтых якасцей, спадзяваліся перамагчы зло. Гэта абярэг ад зла, гэта адзін з настаражэйшых сімвалаў.
Т
ая
ж мастрыха выткала посцілку з матывам
Ракі.
Для
многіх ткачых любоў да сваёй Бацькаўшчыны
звязвалася з любоўю да нечага канкрэтнага,
што яны бачаць штодзённа: лесу, рэчкі.
Наўрад ці трэба казаць, якую ролю
адыгрывалі рэкі ў жыцці нашых продкаў.
Сяліліся на берагах рэк, карміліся з
іх, рэкі былі для іх дарогамі 
У многіх мастацкіх творах атрымаў адлюстраванне жаночый лёс. Узяць хоць бы гэтыя словы: Дзяўчына да вянца выязджае, яе доля сустракае. Калі добрая доля – сядай разам са мною, са мною маладою. Калі доля ліхая- аставайся на дарозе, пры зялёнай бярозе. Няхай цябе коні саб’юць, няхай цябе колы сатруць. Яна ўвасабляецца ў выглядзе пышнага букета ці вазона.
М
арыя
Рыгораўна выткала гэтую посцілку, калі
выходзіла замуж у пачатку XX
стагоддзя
Шчаслівая доля жанчыны- гэта мара. Таму жанчына выткала прыгожы букет, каб доля яе жаночая была шчаслівай, каб муж кахаў яе і паважаў, каб дзеці былі здаровыя, каб жыццё было доўгім і шчалівым . Аднак лёс Марыі Рыгораўны быў цяжкім. У 1937 годзе мужа арыштавалі. Больш яна яго не бачыла. Вырасціла адна сваіх дзяцей, якімі можа толькі ганарыцца, дачакалася ўнукаў і праўнукаў. Сама майстрыха не лічыла сябе пакрыўджанай лёсам.
Сімвалы ўраджая, багацця сустракаюцца не толькі на ручніках, але і на посцілках. Прыкладам можа з’яўляцца наступная посцілка, падараная вучнем нашай школы Радзько Іванам, а зроблена яна яго бабулей Рэгінай Харытонаўнай, якая пражывае ў вёсцы Галькі Крупскага раёну.
			 
			  | 
		Ткачыха выткала ўзор Спарыша . Спарыш- значыць здвоены, спорны. Ён чаканы і жаданы госць у сялянскай сям’і. Спарыш прыносіць вялікі ўраджай, поўныя засекі збожжа, дабрабыт у гаспадарцы.  | 
	
Сімвал зерне таксама прысутнічае на посцілцы ў выглядзе ромба. Крыжык азначае, што Спарыш ахрышчаны і ніякая злая сіла яму не пашкодзіць .Вакол Спарыша майстрыха выткала стылізаваную гірлянду с кветак, што азначала вялікую павагу да яго.
Посцілка выткана іьнянымі фарбаванымі ніткамі ў тэхніцы перабора. Яе ўзрост- 70 гадоў.
