Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
конкурс экскурсовод.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
10.03 Mб
Скачать

Аглаўленне

Уводзіны 3

1. Прылады працы для прадзення і ткацтва 4

2.Тканыя, вышываныя вырабы, адзенне і абутак 7

2.1Паазер’е 7

2.2Панямонне 8

2.3 Цэнтральная Беларусь 9

2.4 Падняпроўе 13

2.5 Заходняе Палессе 15

2.6 Усходняе Палессе 17

Заключнне 18

Спіс літаратуры 19

Дадатак 20

Уводзіны

За многія стагоддзі свайго існавання беларускі народ стварыў багатую і самабытную культуру, якая была ўвасоблена ў нацыянальным аддзенні, узорных тканінах, прыгожых ручніках. Мяняецца час, мяняюцца каштоўнасці. Зараз зрэдку ўбачыш у інтэр'еры кватэры даматканую посцілку ці вышываны ручнік. Гэтыя рэчы сталі непатрэбнымі, яны пыляцца на гары, ператвараюцца ў анучы. Таму узнікае праблема захаваць і даследваць іх, бо гэта наша культура, якую мы павінны зберагчы для сваіх нашчадкаў каб яны выраслі сапраўднымі грамадзянамі нашай краіны, любілі сваю Радзіму, ганарыліся тым, што беларусы.

Узнікла неабходнасць стварыць у школе этнаграфічны музей. Музейныя прадметы траплялі да нас па - рознаму: прыносілі вучні, настаўнікі, мы набывалі іх пад час экспедыцый па раёнам Беларусі. Часцей за ўсё мы атрымлі скупыя звесткі аб гэтых рэчах. Узнікла неабходнасць іх даследвання. Намі была праведзена наступная работа:

  • Пазнаёміліся з літаратурай па тэхніцы вышыўкі і ткацтва, асаблівасцямі іх развіцця ў розных рэгіёнах Беларусі, сімволікай беларускага арнаменту.

  • Арганізавалі экспедыцыі па вёсках з мэтай набыцця тканых і вышываных вырабаў, прадметаў сялянскага быту.

  • Апісалі экспанаты школьнага этнаграфічнага музея: тэхніка ткацтва, вышыўкі, сімвал арнаменту, перыяд стварэння, рэгіён.

  • Вызначылі прызначэнне тканых і вышываных вырабаў

  • Вызначылі геаграфію тканых і вышываных вырабаў, нанеслі на карту Беларусі і даказалі, што кожны з шасці гісторыка- этнаграфічных рэгіёнаў, вызначаных Цітовым В.С, мае свае адметныя асаблівасці (Дадатак)

  • Ажыццявілі інтэрв’юіраванне ткачых з Сенненскага раёну Занько Ганны Васільеўны і Турок Лідзіі Пятроўны з Навагрудскага раёну па практычнаму прымяненню рэчы, гісторыі яе стварэння.

  • Стварылі тры экспазіцыі ў школьным музеi, арганізавалі экскурсіі для вучняў школы і усіх, хто цікавіцца сваёй гісторыяй і культурай.

Для стварэння першай экспазіцыі школьнага музея “Прылады працы для прадзення і ткацтва» мы арганізавалі экспедыцыю па Смалявіцкаму раёну і набылі кросны, матавілы, верацяно, калаўрот, цэп, трапло, грэбень, бёрды і іншыя рэчы.

1. Прылады працы для прадзення і ткацтва

У старадаўніх беларускіх песнях, вясельных і калядных, створаны паэтычны вобраз дзяўчыны- рукадзельніцы, якая ткала і вышывала для сябе, брата, бацькі, маці жаніха. У сялянскіх сем‘ях дзяўчынак з сямі гадоў навучалі прасці, а да пятнаццаці гадоў яны ўжо ўмелі ткаць узорыстыя тканіны і рыхтавалі сабе пасаг. Ён складаўся з адзення нявесты, пасцелі, ручнікоў, бялізны для жаніха і падарункаў родзічам. Выраб палотнаў і сукна патрабаваў шмат часу. Акрамя прадзення і ткання складаны, працаёмкі і працэс атрымання сыравіны, апрацоўкі валакна.

Сыравінай для ткацтва здаўна служылі лён, воўна, радзей пянька. Сеялі лён у канцы мая, у кастрычніку лён мялі, трапалі, часалі спецыяльным грэбнем. Выраблялі з аднаго кавалка дрэва (асіны або бярозы), на лопасці (шырыней 20-30 см) прарэзвалі зубья (20-25см). Лопасць пераходзіла у ручку; звычайна ручку клалі на услон і садзіліся на яе). Другі тып - прмавугольная дошка (даужыней адзін метр, шырынеё 30-40 см) у цэнтры якой прыбівалі дошчачку з набітым на ёй драуляным зуб’ем. У другой палове 19 ст. паршыраны былі грэбні з металічным зуб’ем, набітым пасярэдзіне або на абодвух канцах дошкі. У самаробных грэбнях набівалі звычайна цвікі

Т

Мал.1 Грэбень

акі грэбень вы бачыце ў нашым музее. У лістападзе пачыналі прасці. Збіраліся дзяўчаты-нявесты і маладзіцы ў адной хаце, пралі пры лучыне, спявалі, расказвалі казкі. Хлопцаў на “супрадкі” не пускалі. Пралі пры дапамозе верацяна або калаўрота на працягу ўсяго тыдня за выключэннем святочных дзён і нядзелі.

Мал.1 Грэбень

Мал.2 Верацяно

Верацяном служыла драўляная палачка з завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца, і вострай пяткай. . Вярацяно выстругвалі нажом, або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы. На вытачаных верацёнах дзеля зручнасці і як аздабленне наразалі кольцы паглыблення

Калаўрот- гэта прылада працы для механізаванага прадзення лёну і воўны. У нашым музеi прадстаўлены калаўрот-стаяк, бывае і ляжак.

Калаўрот складаўся з кола, педалі, якой кола прыводзілася у рух, і прадзільнага апарату. Апошні складаўся са стрыжня і размешчанай на ім шпулькі для намотвання пражы і маленькіх калесікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вялікім колам .

Мал.3 Калаўрот

Матавіла, лакальная назва моташка, вітуха, служыла для размотвання і змотвання маткоў пражы. У музеi прадстаўлены два варыянты вітухі. Першы–невялікі драўляны стрыжань з перпендыкулярна прымацаванымі брускамі.

Мал.4 Матавіла

У пачатку 20 ст. было пашырана больш удасканаленае матавіла: брусковы крыж з планкамі насаджвалі на стрыжань з ручкай і мацаваўся ён на стойках.

Мал.5 Каса

Затым пражу рыхтавалі да ткання: бялілі, або фарбавалі, снавалі. Звычайна бялілі пражу, прызначаную для вырабу ручнікоў, абрусаў. Маткі пражы вымочвалі ў шчолаку, залівалі ў жлукце, паласкалі і развешвалі на сонцы. Снаванне - гэта падрыхтоўка паржы так, каб у час ткання ўтвараўся зеў: верхні і ніжні рады. Найбольш старажытны спосаб- снаванне на сцяне. Унутры хаты па верцікалі на адлегласці 16-17 см забівалі калочкі ў адным канцы сцяны і паралельна ў другім. У першым радзе паміж калкамі забівалі “чыноўны” калок, які служыў для раздзялення асновы на верхні і ніжні рады. Пасля заканчэння снавання ніці перавязвалі па адной пасме ў месцы перасячэння “ў чынах” і на верхнім апошнім калку . Потым аснову здымалі з калкоў і спляталі ў касу

Мал.6 Кросны

У сакавіку, калі дзень павялічваўся, у хату прыносілі ставы, ніты, бёрда, набіліцы, панажы, налажвалі кросны .

Пачыналі наладку кросен з навівання падрыхтаванай асновы. Расплятаючы аснову, яе пастаянна часалі драўляным грэбнем для раўнамернага размеркавання, нацягваючы, накручвалі на навой. Для ўтваэння зева ў аснову прапускалі 2 вузкія “чыноўныя” дошчачкі, якія перасоўвалі па меры накручвання асновы. Наступны этап- накідванне асновы ў ніты. Парадак прапускання асновы ў ніты і іх колькасць залежалі ад узору будучай тканіны. Аснову прапускалі ў бёрда, звязвалі па некалькі нітак разам, прадзявалі пруточак і замацоўвалі яго на навоі Ніты злучалі з панажамі

Мал.7 Чаўнок

У кожнай вёсцы і акрузе былі славутыя майстрыхі, якія стваралі новыя ўзоры, а аднавяскоўкі паўтаралі іх на сваіх кроснах. Спосабы ткання, арнаменты ткачыхі перадавалі як спадчыну сваім дочкам. Так калектыўна захоўваліся нацыянальныя асаблівасці беларускага народнага ткацтва.