Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
сцэнар Статут ВКЛ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
42.88 Кб
Скачать

УК “БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ”

УЗГОДНЕНА ЗАЦВЯРДЖАЮ

на паседжанні навукова- Дырэктар музея

метадычнага савета ________Міцюкоў А.У.

Пратакол № _

«__» _________2015 г. «__» _________2015 г.

Сцэнар мерапрыемства ў межах праекта

“Гісторыя для “імбрыкаў”

“Статут 1588 г. ‑ асноўны закон

Вялікага Княства Літоўскага”

Аўтар: Лютыч К.М. -

навуковы супрацоўнік

навук.-экспазіц. аддзела

г. Брэст, 2015 г.

Мэты і задачы: фарміраванне адзінай культурнай прасторы дзяржаўнага музея за кошт пошуку і выпрацоўкі новых крэатыўных форм работы з наведвальнікам у музеі; прыцягненне моладзі ў музей пасродкам нестандартных форм работы.

Мэтавая аудыторыя: «Гарадское аддзяленне грамадскай арганізацыі «Хрысціянская садружнасць дарослых і моладзі» і Бацькі.by (грамадская ініцыятыва ВНУ горада), усе катэгорыі наведвальнікаў.

Месца правядзення: УК “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей”, экспазіцыйная зала № 3, партрэтная галерэя.

Дата правядзення: 21 лютага 2015 г.

Працягласць: 45 хвілін.

Тэхнічнае забеспячэнне: экспанаты: партрэт Варэца В.І. і Л.А. “Леў Сапега”, муляж Статуту ВКЛ 1588 г., факсімільнае выданне Статуту ВКЛ 1588 г., карткі з асобнымі артыкуламі Статуту ВКЛ 1588 г.

План:

1. Статут ВКЛ.

2. Артыкулы.

3. Меры пакарання.

4. Леў Сапега (партрэт).

5. Партрэтная галерэя.

Прывітальнае слова

1. Статут вкл.

Помнік старабеларускай пісьменнасці, асаблівасцяў беларускай мовы 16 ст. Складаў аснову ўсёй прававой сістэмы ВКЛ.

Крыніцамі права ВКЛ спачатку былі старажытнарускае права (Руская праўда), мясцовыя звычаі і судовая практыка, з 13 ст. – прававыя акты ў форме лістоў ці грамат вялікага князя, вялікакняжацкіх прывілеяў. Выдадзены адзін з першых Судзебнік 1468 г. У 1529 уведзены ў дзеянне адзін з першых у Еўропе сістэматызаваных збораў законаў – Статут ВКЛ, які быў дапрацаваны і перавыдадзены ў 1566 і 1588 гг.

Статут ВКЛ складаўся ва ўмовах фарміравання ў ВКЛ культуры эпохі Адраджэння. У дакуменце выразна прасочваюцца тэндэнцыі новай, раннебуржуазнай прававой свядомасці.

Статут быў надрукаваны ў прыватнай друкарні Мамонічаў у Вільні. Падрыхтаваны пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ Астафія Багданавіча Валовіча і падканцлера Льва Іванавіча Сапегі. У Статут увайшлі нормы канстытуцыйнага права, чаго на той момант не было ў заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх дзяржаў, а таксама адміністрацыйнага, ваеннага, судовага, сямейна-шлюбнага і апякунскага, спадчыннага, зямельнага, ляснога і паляўнічага, крымінальнага права. У адрозненні ад Заходняй Еўропы, дзе карысталіся рымскім правам, выкладзеным на незразумелай для многіх лацінскай мове, тэкст Статута быў зразумелым для мясцовага насельніцтва. Замацаваны былі ідэя прававой дзяржавы і прынцыпы:

падзелу ўлады на заканадаўчую – сеймы, выканаўчую – вялікі князь, судовую – суды;

адзінства права для ўсёй дзяржавы;

прыярытэт пісанага права.

Факты пра Статут 1588:

Пяць гадоў — з 1584 да 1589 — Статут не выдаваўся не таму, што на выданне не хапала сродкаў. Асноўная праблема была ў тым, што палякі нядрэнна разумелі, што Статут узмацняе пазіцыю ВКЛ як незалежнай дзяржавы. А пасля Люблінскай уніі некаторыя польскія дзеячы ў сваіх марах ужо бачылі ВКЛ чарговай правінцыяй Кароны.

Найлепшым доказам таго, што Статут быў шэдэўрам заканадаўства, ёсць тое, што яго пазычылі як узор суседнія, нават варожыя, дзяржавы. Так, артыкулы Статута выкарыстоўваліся пры напісанні рускага “Соборного уложения”, пры кадыфікацыі прускага права, пры распрацоўцы украінскіх “Прав, за якими судиться малоросійський народ”.

За стагоддзі існавання Статут быў перакладзены на лаціну, нямецкую, польскую, расійскую, украінскую і французскую мовы. А сам Статут быў напісаны на старабеларускай мове, што было на той момант выключэннем у Еўропе — паўсюдна панавала лаціна.

У 1811 годзе з’явілася першае рускамоўнае выданне. А ў 1989 годзе, праз 400 гадоў пасля з’яўлення, Статут быў надрукаваны на беларускай мове выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя”.

Статут мае 14 раздзелаў і 488 артыкулаў.

Да 2012 года было вядома пра прыблізна 60 экземпляраў арыгінальнага Статута ва ўсім свеце — 1 у Вялікабрытаніі, 6 у Літве, 6 у Польшчы, 11 (!) у Расійскай Федэрацыі, нават 5 ва Украіне і ніводнага ў Беларусі.

Толькі ў 2012 годзе у Беларусі з’явіўся першы экземпляр арыгінальнага Статута. Экземпляр быў выкуплены з прыватнай калекцыі ў Маскве па ініцыятыве студэнта гістарычнага факультэта БДУ Андрэя Радкова, Музея гісторыі Магілёва і яго дырэктара Аляксея Бацюкова. Грошы на ўнікальную кнігу давалі і простыя людзі, і бізнесоўцы, і арганізацыі. Нарэшце 9 чэрвеня 2012 года ў магілёўскай Ратушы адбылася ўрачыстая прэзентацыя першага ў Беларусі арыгінальнага Статута.

У нашым музеі захоўваецца арыгінал Статута ВКЛ 1588 г. з канстытуцыямі ад 1726 г. да 1780 г. уключна.

Статут быў перададзены БрАКМ Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеем у 1956 г. Пераплёт выдання зроблены з натуральнай скуры, карэнчык аздоблены цясненнем у выглядзе расліннага і геаметрычнага арнаментаў. Статут налічвае 614 старонак. Надрукаваны на польскай мове, старонкі аздоблены застаўкамі і ініцыяламі. Надрукаваны ў 1780 г. у Вільна або Познані.

А таксама ёсць муляж першага выдання Статута ВКЛ 1588 г. Муляж быў выкананы вядомым мастаком-рэстаўратарам С.А. Сцяпанавым у 2009 г. Папера ручной працы з вадзянымі знакамі. Пячаць друкарская каляровая з ручной дапрацоўкай.