
- •Лексіка колераабазначэнняў у старабеларускай мове
- •Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у
- •Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў................................................................................................... 10
- •Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых
- •Уводзіны
- •Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у сучаснай лінгвістычнай літаратуры
- •Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў
- •2. 1. Агульная назва паняцця “колер”
- •2. 2. Класіфікацыя назваў колераў паводле семантыкі
- •2. 3. Ахраматычныя каляровыя найменні
- •2.3.1. Група белага колеру
- •2.3.2. Група чорнага колеру
- •2.3.3. Група шэрага колеру
- •2. 4. Храматычныя каляровыя найменні
- •2.4.1. Група чырвонага колеру
- •2.4.2. Група аранжавага колеру
- •2.4.3. Група сіняга колеру
- •2.4.4. Група жоўтага колеру
- •2.4.5. Група зялёнага колеру
- •2.4.6. Група карычневага колеру
- •Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых найменняў
- •3.1. Вытворныя колераабазначэнні, утвораныя шляхам семантычнага пераносу
- •3.1.1. Спосаб асноваскладання
- •3.1.2. Суфіксальнае ўтварэнне
- •3.2. Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў
- •3.2.1. Марфалагічны спосаб утварэння
- •3.2.2. Спосаб складання
- •Заключэнне
- •Храматычныя і ахраматычныя каляровыя найменні
- •Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў,
- •Бібліяграфічны спіс
- •Спіс публікацый дыпломніка
- •Назвы колераабазначэнняў у старабеларускай мове
- •Спосабы ўтварэння старабеларускіх каляровых найменняў
2.4.3. Група сіняга колеру
Група сіняга колеру прадстаўлена ў старабеларускіх помніках пісьменства некалькімі каляровымі абазначэннямі: синий, голубый, блакитный і модрый. Асноўным ў гэтым радзе трэба лічыць прыметнік синий, які ўзыходзіць да ст.-інд. čyāmás ‘цёмны, чорны’ [Фасмер, 3, с. 624]. “Сапраўды, на ранняй стадыі развіцця мовы паняцці ‘чорны’ і ‘сіні’ не адрозніваліся” [Василевич 2005, с. 23].
Зафіксаваныя ў старабеларускіх пісьмовых помніках прыклады даюць магчымасць сцвярджаць, што значэнне лексемы синий адпавядала сучаснаму. Гэта каляровае найменне выкарыстоўвалася падчас апісання колеру вадзяных вытокаў (мора, ракі, возера), некаторых прыродных з’яў, характарыстыкі чалавечай знешнасці і інш. [Бахилина 1975, с. 35]. Шырока ўжываўся прыметнік синий і для абазначэння колеру тканіны, адзення: в той скрыни … сукни две, одна синяя, а другая гвоздиковая узкая, оксамитомъ по влоску брыжованы (АВК, ХХІ, 194, 1556 – 1557) [ГСБМ, 6, с. 262].
У старабеларускай мове існаваў вытворны назоўнік синета ‘тканіна сіняга колеру’: ризu св#тuю t злата и t багр#ници и t синеты дело сотканое (Скар., ІС, 72б) [ГСБМ, 1, с. 175]; Синета: Гγацинтs, то ест зs модрогω едвабu, синій едваб (Бяр., 14б) [ГСБМ, 18, с. 116].
Прыметнік блакитный паходзіць з польскага błękitny (ад błękit) [Булыка 1972, с. 43]. У пісьмовых помніках прадстаўлены варыянтамі: блакотный, бланкитный, блекитный, бленкитный, блокитный, блякитный. Цікава, што амаль усе яны ўжываюцца ў адзіным кантэксце: для абазначэння колеру тканіны, а таксама самага разнастайнага адзення (юпка, жупанъ, шубка, шнурки і інш.): при томъ дей бои тому служебнику моему на тотъ часъ отняли тридцать копъ грошей, а шубку блякитную, подшитую кроликами (АВК, ХХI, 232, 1556 – 1557); жупанъ китайки блакитъное перешиваный, коштовалъ копъ осмъ (АВК, XXXVI, 328, 1582); юпка блакитная, шлямами подшитая, петлицы блекитные коштовала золотыхъ трыдцать (АСД, I, 252, 1616); Купили сукна люндышу блакитного локтей полшоста на жупанъ (ИЮМ, VI, 108, 1689) [ГСБМ, 2, с. 50]. Адзінае выключэнне з дадзенага рада: Гербъ надаемъ мhсту нашому Витебскому, въ блекитномъ полю образъ святого Спаса Збавителя нашого (АЗР, IV, 167, 1597) [ГСБМ, 2, с. 50].
Прыметнік голубый у якасці колераабазначэння, што называе адценне сіняга колеру, упершыню зафіксаваны ў нашых помніках толькі ў першай палове XVI ст. Гэта лексема этымалагічна звязана з назоўнікам голуб [Василевич 2005, с. 25]. Голубой – ад голуб – па сінім адліве шыйных пёраў голуба [Фасмер, 1, с. 432].
Варта заўважыць, што ў першых пісьмовых крыніцах голубой выкарыстоўваўся толькі ў якасці назвы масці. Значэнне яго, аднак, не зусім зразумелае. Пад масцю голубой разумеўся конь альбо ‘светла- ці цёмна-шэры з сінню’, альбо ‘шэравата-блакітны’, альбо нават ‘шэравата-жоўты, шэравата-буры’. Яшчэ ў XІV – XV стст. слова голубой захоўвала гэта сваё значэнне, аднак у далейшым паступова набыло сваё сённяшняе: колер яснага неба, светла-сіні [Василевич 2005, с. 26].
У старабеларускіх пісьмовых помніках каляровае найменне выкарыстоўваецца для абазначэння колеру прадметаў, афарбаваных чалавекам: при томъ дей бои згинуло мне Станскому шубка сукна лунского голубого (АВК, ХХІ, 38, 1555); повешены были со всихъ странъ опоны и ковры небесное фарбы тоест голубое со златомs промешиваное (Скар. КЕ, 3б) [ГСБМ, 7, с. 51]. Акрамя таго, у старабеларускіх помніках пісьменства канца XVI ст. зафіксавана ўжыванне прыметніка голубый для абазначэння колеру каштоўных камянёў: у вачку было полъторы копы грошей и два перстенки золотыхъ … с каменьми голубымъ туркусом (АВК, XXXVI, 176, 1582); сигнет … важит полчварта золотника, а каменъ в нимъ голубы (АВК, ХХХІХ, 54, 1578) [ГСБМ, 7, с. 51].
Прыметніка модрый, які ўжываўся ў старабеларускай мове са значэннем сіняга колеру, на сённяшні дзень не існуе. Гэта колераабазначэнне этымалагічна ўзыходзіць да праславянскага modr, якое мае індаеўрапейскія адпаведнікі: літоўскае mãdaras ‘бруд’ і хецкае andra- [ЭСБМ, 7, с. 62]. Упершыню лексема зафіксавана пісьмовым помнікам другой паловы XVI ст.: в шапце было сукна лунского модрого полъторы чверти (АВК, XXII, 185, 1565) [ГСБМ, 18, с. 116]. Апошняя пісьмовая згадка датуецца XVIІ ст.: Синета: Гγацинтs, то ест зs модрогω едвабu, синій едваб (Бяр., 14б) [ГСБМ, 18, с. 116]. З прыведзенага прыкладу відаць, што ў значэнні ‘сіні колер’, акрамя вышэйпералічаных, выкарыстоўваўся і назоўнік гγацинтs, што паходзіць з грэчаскага hyakinthos – гіяцынт [Фасмер, 1, с. 404]. Гγацинтs – колеру кветкі гіяцынту. Традыцыйныя колеры гіяцынту-расліны – сіні, блакітны і фіялетавы, у той час як найбольш распаўсюджаная афарбоўка гіяцынту – каштоўнага каменя – бурая, аранжавая, чырвоная і ружовая.
Што тычыцца лексем, якія называюць каляровую з’яву апасродкавана, праз адносіны да іншых прадметаў, то ў групе сіняга колеру яны прадстаўлены колераабазначэннямі воднистый, небеский, фи#лковый, лазоръ, лазуровый і бюрюза.
Прыметнікі воднистый, водянистый у значэнні ‘блакітны, вадзянога колеру’ ўжываюцца пераважна пры апісанні тканін ці адзення: припомнялемъ сутану новую мою водянистую (ИЮМ, Х, 425, 1686); на увиване тыхъ талеровъ китайки небеское воднистае локоть (ИЮМ, IV, 68, 1686) [ГСБМ, 4, с. 81 – 82].
Каляровыя найменні небеский, небесский са значэннем ‘блакітны, колеру неба’ выкарыстоўваюцца для абазначэння колеру самых разнастайных з’яў і рэчаў: небесскои барвы то ест модрои албо фи"лковои (Бельск., 53б) [ГСБМ, 18, с. 116]; приняли меновите кунтуш фалендышовый шлемами подшитый небескей масти (АВК, ХХХIV, 296, 1663); Китайки, колору небеского до соболей, локти дву, заплатили зол. Одинадцать (ИЮМ, ІХ, 176, 1692) [ГСБМ, 15, с. 196]; Справовали барву пляцовымъ, которые стоятъ завше у брамахъ городовыхъ зъ сукна небеского (ИЮМ, ХIII, 55, 1699) [ГСБМ, 19, с. 384] і інш.
Прыметнік фи#лковый узнік дзякуючы параўнанню колеру з адпаведнай кветкай – фіялкай, таму фи#лковый – гэта фіялетавы, колеру фіялкі. Паходжанне гэтага слова досыць складанае: з лацінскай мовы (viola) яно трапіла ў нямецкую (Viole), адкуль праз старажытнапольскае пасрэдніцтва прыйшло да нас [Булыка 1972, с. 337]. У старабеларускіх пісьмовых помніках прыметнік выкарыстоўваецца ў якасці непасрэднага колераабазначэння: небесскои барвы то ест модрои албо фи"лковои (Бельск., 53б) [ГСБМ, 18, с. 116].
Не менш складаным шляхам ішло ў нашу мову слова лазоръ: першапачаткова з’явіўшыся ў арабскай мове (lâzavard), яно паступова прыйшло ў старажытналацінскую (lasurium), адтуль – у сярэдневерхненямецкую (lazûr), пасля чаго праз польскае пасрэдніцтва (lazur) трапіла да нас [Булыка 1972, с. 184]. Назоўнікам лазоръ у пісьмовых помніках абазначалася светла-сіняя фарба: фарбы лазору полфунта, клею фунтъ (ГЮМ, ХІV, 101, 1700) [Булыка 1972, с. 184].
Светла-сіні колер абазначаўся і прыметнікам лазуровый. Гэта каляровае найменне захавалася да нашага часу (лазурковы) і тлумачальным слоўнікам вызначаецца як колер яснага неба. У старабеларускіх тэкстах лексема сустракаецца часцей за ўсё ў кантэксце, звязаным з апісаннем колеру адзення: которыхъ речей реестръ такій показалъ: жупанъ бланкитъный, жупанъ лазуровый, коберецъ (ИЮМ, IХ, 277, 1636) [ГСБМ, 2, с. 50]; у краме моей … шнурковъ лазуровыхъ и белыхъ и чырвоныхъ и блекитныхъ локоть ровно сто осмъ десятъ (ИЮМ, ХХI, 424, 1625) [Там жа].
Што тычыцца назоўніка бюрюза, то гэта лексема не была вельмі распаўсюджанай, а таму ў пісьмовых помніках налічваюцца толькі адзінкавыя прыклады яе выкарыстання. Ужывалася гэта каляровае найменне ў значэнні ‘падобны на бірузу колерам’: было господарыни иноки Марfы, у сестры его, въ монастыре… скрыня холсту червчята и бирюзы, да кафтанъ, бархатъ зеленъ рытъ, кружево и аламы низаны (АЗР, IV, 404, 1610) [ГСБМ, 2, с. 282].
Варта пагадзіцца з А. П. Кірычэнкам, што апасродкаваныя каляровыя абазначэнні з’яўляюцца пэўнай умоўнасцю, бо ўсё залежыць ад таго, з якім прадметам параўноўваецца колер. Часам здараецца так, што прадмет можа мець некалькі афарбовак, а каляровае найменне, утворанае ад яго, адзінае. Так, шырокаўжывальныя ў старабеларускіх пісьмовых помніках прыметнікі кгранатовый, гранатовый, грановитый ва ўкраінскай і польскай мовах абазначаюць цёмна-сіні або цёмна-фіялетавы колер, у той час як у рускай мове тымі ж самымі назвамі вызначаецца цёмна-чырвоны колер [Кириченко 1960, с. 135].
У старабеларускіх помніках пісьменства гэтыя каляровыя найменні ўжываюцца пераважна тады, калі неабходна апісаць колер адзення, тканін і пад.: Пушкаромъ двомъ … сукъна валътеровского кгранатового самъ панъ райца сторговалъ у Войтовича локоть золот. по тры (ИЮМ, VII, 77, 1690); еще отобрали кунътушъ карновы кгранатовы и шапъку франъцускую (ИЮМ, ХI, 9 – 10, 1697) [ГСБМ, 15, с. 58 – 59]; На тоs шатh мае быт дрuга" шата зверхu коротка над колhна, зовuт ефод, што з наsлhпших фарбъ, то ест з штuки модрог злотоглавu, з чирвоног м"неных фарбъ, виссон вышиваны гафарским wбычаем, коториs се на ботех мает стегат золотыми шнuрами в золотыи перстени заволокат по кра"х брамованы перлами, и золотом и каменми цудными, маючи на перс"х wтвор на шир и на длuж на долон грановитыs до которог wтворu петрахил або наперсникъ бuде приложон, на длuж и на шир на wднu п"д, што з напреднhsших фарбъ (Бельск., 51б) [ГСБМ, 7, с. 139].