- •Лексіка колераабазначэнняў у старабеларускай мове
- •Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у
- •Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў................................................................................................... 10
- •Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых
- •Уводзіны
- •Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у сучаснай лінгвістычнай літаратуры
- •Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў
- •2. 1. Агульная назва паняцця “колер”
- •2. 3. Ахраматычныя каляровыя найменні
- •2. 2. Класіфікацыя назваў колераў паводле семантыкі
- •2.3.1. Група белага колеру
- •2.3.2. Група чорнага колеру
- •2.3.3. Група шэрага колеру
- •2. 4. Храматычныя каляровыя найменні
- •2.4.1. Група чырвонага колеру
- •2.4.2. Група аранжавага колеру
- •2.4.3. Група сіняга колеру
- •2.4.4. Група жоўтага колеру
- •2.4.5. Група зялёнага колеру
- •2.4.6. Група карычневага колеру
- •Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых найменняў
- •3.1. Вытворныя колераабазначэнні, утвораныя шляхам семантычнага пераносу
- •3.1.1. Спосаб асноваскладання
- •3.1.2. Суфіксальнае ўтварэнне
- •3.2. Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў
- •3.2.1. Марфалагічны спосаб утварэння
- •3.2.2. Спосаб складання
- •Заключэнне
- •Храматычныя і ахраматычныя каляровыя найменні
- •Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў,
- •Бібліяграфічны спіс
- •Спіс публікацый дыпломніка
- •Назвы колераабазначэнняў у старабеларускай мове
- •Спосабы ўтварэння старабеларускіх каляровых найменняў
3.1.1. Спосаб асноваскладання
Вытворныя колераабазначэнні, утвораныя спосабам семантычнага пераносу, што існуюць у форме прыметніка, падзяляюцца на дзве нераўназначныя ў колькасных адносінах групы.
Першую і самую нешматлікую групу складаюць назвы колераў, утвораныя спосабам асноваскладання. Словаўтваральная актыўнасць дадзенай групы невялікая: у ГСБМ зафіксаваны толькі адзінкавы прыклад ужывання колераабазначэння, утворанага такім шляхам: златоцветный (Хрyсанfъ: Златоцвhтенъ. Златый цвhт (Бяр., 322) [ГСБМ, 12, с. 247]).
3.1.2. Суфіксальнае ўтварэнне
Другую і найбольш распаўсюджаную групу складаюць назвы колераў, утвораныя суфіксальным спосабам. Словаўтваральныя магчымасці дадзенай групы неабмежаваныя. Найбольш рэгулярным словаўтваральным тыпам тут з’яўляецца ўтварэнне ад асноў назоўнікаў са значэннем ‘назва кветкі, ягады, садавіны і гародніны, мінералу, металу, каштоўных камянёў, фарбы, з’явы прыроды’ і г. д. адносных прыметнікаў са значэннем ‘такога колеру’ пры дапамозе наступных суфіксаў: -ов- (кгранатовый, гранатовый; помаранчовый, померанцовый; кароловый, коралиовый; гоздиковый, гвоздиковый, гвоздыковый; акифовый, акинтовый, иакинфовый; фиялковый; бурштыновый; бураковый; маковый; лазуровый; барвовый, багровый); -ав- (кровавый, крававый, крывавый, кривавый, крвавый); -ист- (воднистый); -оват- (лисоватый, лысоватый; каштановатый; дерешоватый; морозоватый); -ян- (барвяный); -енн- (огненный).
Семантыка гэтых суфіксаў неаднолькавая. Так, адны з іх указваюць на інтэнсіўнасць колеру: -ов-, (-ав-), -ян-, -енн-. Гэта, як правіла, колеры яркія, чыстыя: бурштыновый, акинтовый (акифовый, иакинфовый) і інш. (видилъ езехиле чл̃ка, маючог бuрштыновuю твар (Зб., 259, 545б) [ГСБМ, 2, с. 258]; мардохеs выход"чи з палацu царского, свhтилс" в шатах царских то есть во акинтовыхъ, и в бhлых (Біблія, 585); справили и бл"хu св"того uчъщени" з золота … прив"зали ю до шапки шнуром иакинфовым (Там жа, 156); висели по всих сторонах wпоны бhлыи и зеленыи и акиfовыи завhшоны на шнuрах шолковых (Там жа, 572) [ГСБМ, 1, с. 88]).
Іншымі ж суфіксамі, такімі як -ист- і -оват-, абазначаюцца адценні колераў: воднистый, лисоватый (лысоватый). Вялікай прадуктыўнасцю вызначаўся апошні суфікс, з дапамогай якога ўтвараліся колеры, што абазначалі адценні масцей жывёл. У помніках 16 – 17 стст. зафіксаваны шэраг такіх прыкладаў, прычым усе яны ўтвораны на аснове семантычнага пераносу: горчицоватый (горчитковатый, кгорчицковатый, горчычковатый), што значыць ‘колеру гарчыцы, з маленькімі цёмна-жоўтымі плямамі’, каштановатый, г. зн. ‘колерам падобны на каштан’, морозоватый, г. зн. ‘сіваваты, нібы пакрыты шэранню’ і інш.: конь подъ нимъ горчицоватъ (АСД, IV, 219, 1576) [ГСБМ, 7, с. 95]; подъ нимъ конъ бhлъ, горчитковатъ (АСД, IV, 219, 1567) [ГСБМ, 7, с. 94]; продал коня … шерстю белого и на бокахъ кгорчицковатого, а на левой стороне гриву кидаеть (АВК, ХХХІХ, 57, 1578) [Там жа]; пры котором бои згинулъ в того служебника его конь его шерстью белый горчычъковатый и з седломъ демидомъ (АВК, ХХХVI, 144, 1582) [ГСБМ, 7, с. 95]; взяли коней четверо: коня каштановатого, который коштовалъ золотыхъ чотырыста, другого коня тисавого (ИЮМ, XVII, 194, 1663) [ГСБМ, 15, с. 9]; клячу белую зъ жеребемъ морозоватымъ … до пана Мизкгира … отогнали (АВК, XVIII, 222, 1608) [ГСБМ, 18, с. 163].
Колераабазначэнні, утвораныя на падставе семантычнага пераносу, складаюць самую вялікую групу, магчымасці папаўнення якой новымі назвамі неабмежаваныя.
