
- •Лексіка колераабазначэнняў у старабеларускай мове
- •Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у
- •Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў................................................................................................... 10
- •Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых
- •Уводзіны
- •Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у сучаснай лінгвістычнай літаратуры
- •Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў
- •2. 1. Агульная назва паняцця “колер”
- •2. 2. Класіфікацыя назваў колераў паводле семантыкі
- •2. 3. Ахраматычныя каляровыя найменні
- •2.3.1. Група белага колеру
- •2.3.2. Група чорнага колеру
- •2.3.3. Група шэрага колеру
- •2. 4. Храматычныя каляровыя найменні
- •2.4.1. Група чырвонага колеру
- •2.4.2. Група аранжавага колеру
- •2.4.3. Група сіняга колеру
- •2.4.4. Група жоўтага колеру
- •2.4.5. Група зялёнага колеру
- •2.4.6. Група карычневага колеру
- •Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых найменняў
- •3.1. Вытворныя колераабазначэнні, утвораныя шляхам семантычнага пераносу
- •3.1.1. Спосаб асноваскладання
- •3.1.2. Суфіксальнае ўтварэнне
- •3.2. Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў
- •3.2.1. Марфалагічны спосаб утварэння
- •3.2.2. Спосаб складання
- •Заключэнне
- •Храматычныя і ахраматычныя каляровыя найменні
- •Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў,
- •Бібліяграфічны спіс
- •Спіс публікацый дыпломніка
- •Назвы колераабазначэнняў у старабеларускай мове
- •Спосабы ўтварэння старабеларускіх каляровых найменняў
2.4.2. Група аранжавага колеру
Лексема аранжавы з’явілася і набыла статус асноўнага колераабазначэння адносна нядаўна – у ХVІІІ ст. Аднак гэта не значыць, што да таго часу ў мове не было лексічных сродкаў для выражэння аранжавага колеру [Василевич 2005, с. 17].
Так, у старабеларускіх помніках пісьменства ў значэнні аранжавага сустракаецца ўжыванне такой лексемы, як акинтовый (фанетычныя варыянты – акифовый, иакинфовый). Акинтовый значыць ‘колеру яханту, яхантавы’. Гэта каляровае найменне ўжывалася падчас апісання колеру рэчаў, створаных чалавекам: мардохеs выход"чи з палацu царского, свhтилс" в шатах царских то есть во акинтовыхъ, и в бhлых (Біблія, 585); справили и бл"хu св"того uчъщени" з золота … прив"зали ю до шапки шнуром иакинфовым (Там жа, 156); висели по всих сторонах wпоны бhлыи и зеленыи и акиfовыи завhшоны на шнuрах шолковых (Там жа, 572) [ГСБМ, 1, с. 88].
Прамежкавае становішча паміж чырвоным і аранжавым займаюць колераабазначэнні рыжый, помаранчовый і огненный.
Каляровае найменне рыжый індаеўрапейскага паходжання: ц.-слав. рыждь <…> Праслав. rudjь. Этымалагічна звязана з лексемамі руда, рдеть, ржавчина [Фасмер, 3, с. 527]. У старабеларускіх помніках пісьменства гэта колераабазначэнне актыўна выкарыстоўвалася падчас вызначэння масці самых розных жывёл – коней, валоў, кароў: у Ивана Макаровича взяли дей коней двое одного зворона плеснивого, а другого рыжого (АСД, I, 176, 1590) [ГСБМ, 12, с. 114]; не взялъ дей большъ, одно два волы на той шкоде, одного шерсти зрыжастрокатого, а другого шерстью рыжого (АВК, ХVIII, 132, 1595) [ГСБМ, 13, с. 202]; украдено … коровъ дойных две, одну зъ бура гнедую … а другую рыжую лысую (АВК, ХVIII, 161, 1598) [ГСБМ, 12, с. 47].
Прыметнік помаранчовый узнік дзякуючы параўнанню з пладамі памяранца, таму помаранчовый, померанцовый значыць ‘аранжава-чырвоны, колеру пладоў памяранца’. Гэта колераабазначэнне прыйшло ў нашу мову з нямецкай мовы (Pomaranze) праз польскае пасрэдніцтва (pomarańczowy) [Булыка 1972, с. 252]. «У сваю чаргу, Pomеranze ‘горкі сорт апельсінаў’ з’явілася ў нямецкай мове ў ХV ст. з італьянскага роmо ‘яблык’ і aranсіа ‘залацісты’ (апошняе паходзіць з перска-арабскага nāranĵ) – літаральна ‘яблык залацісты’ < > Заўважым, што ў нямецкай мове Pomеranze ніколі не выкарыстоўвалася ў значэнні колеру» [Василевич 2005, с. 17].
У старабеларускіх помніках пісьменства каляровае найменне ўжываецца пераважна тады, калі неабходна вызначыць колер адзення ці тканіны: радикъ козацкiй сафьяну помаранчового и пусилиска коштовалъ золотый польскiй (АВК, VIII, 465, 1593); побрали … доломанъ ядамашковый помаранъчовый (АВК, ХХ, 295, 1630); ферезыя померанъцовая, лисами подъшытая, в которой петлицы чорные з золотомъ (ИЮМ, ХХIV, 229, 1635) [ГСБМ, 26, с. 247].
Прыметнік огненный (огненый) у значэнні ‘ярка-чырвоны, аранжавы, колеру агню’ сустракаецца ў старабеларускіх пісьмовых помніках нячаста. Зафіксаваны толькі адзінкавыя выпадкі яго выкарыстання: видялемъ много зарей огненных збираючихся (Мам., 182) [ГСБМ, 21, с. 355].