Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЫПЛОМНАЯ ПРАЦА_new.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
218.81 Кб
Скачать

2.3.2. Група чорнага колеру

Група чорнага колеру прадстаўлена ў помніках пісьменства шырокаўжывальным колераабазначэннем – прыметнікам чорны. Лексема паходзіць з праславянскага *čьrnъ < *čьrхnъ, роднаснага ст.-пруск. kirsnan «чорны», ст.-інд. kr̥ṣṇás «чорны», літ. kéršas «чорна-белы, плямісты» [Фасмер, 4, с. 346].

Каляровае найменне чорны мела неабмежаваную спалучальнасць і выкарыстоўвалася ў значэнні, адпаведным сучаснаму. Слова ўжывалася падчас вызначэння колеру:

  • вачэй: ωчи его “"ко звthзды “"сны, але барвы розной, ωдно чорно, дрuгое жолто (Алекс., 4) [ГСБМ, 10, с. 49];

  • адзення і яго элементаў: внесене жоны моее сукъманъ женски чорны, саіанъ зелены утерфиновы (ИЮМ, XXXII, 25, 1578) [ГСБМ, 12, с. 205]; Повинности кождого Іере# сuть тыи: абы одежы сво# Іерейскi# долгiй, чорный, а не бленкитный, и пристойный мhлъ (Зб. Вып., 57 – 57б) [ГСБМ, 2, с. 50]; ферезыя померанъцовая, лисами подъшытая, в которой петлицы чорные з золотомъ (ИЮМ, ХХІV, 229, 1635) [ГСБМ, 26, с. 247];

  • жывых істот: з оборы взял воловъ оремых сох тры, кождый вол по тры копы грошей куплен, то ест воловъ шерстю чорных две, третий вол шерстю рыжый, а четвертый зъчорнастрокатый (АВК, ХХХVI, 97, 1582) [ГСБМ, 13, с. 234]; ωбачилъ двh мыши, ωдну бhлuю, а дрuгuю чорнuю (Варл., 111) [ГСБМ, 1, с. 272];

  • у якасці канкрэтнага каляровага наймення: барва его черна (Неба, 67б) [ГСБМ, 1, с. 193] і інш.

У шматлікіх кантэкстах прыметнік чорны выкарыстоўваецца як азначэнне і называе не ўласна чорны колер, а колер цёмны, цямнейшы, больш інтэнсіўны за звычайны, уласцівы дадзенаму прадмету [гл. Бахилина 1975, с. 29], напрыклад: чорныя вочы, чорныя хмары.

Варта адзначыць, што лексема выкарыстоўваецца ў старажытных помніках пісьменства гэтак жа, як і белы ў хрысціянскай сімволіцы, дзе ён абазначае, у супрацьлегласць беламу, прыналежнасць да цёмных сіл, чарцей, бесаў [гл. Бахилина 1975, с. 29]. Нездарма абодва гэтыя колеры (чорны і белы) часта сустракаюцца побач, у адным кантэксце, прычым звычайна як антытэзы (з’ява ахраматычнага колеравага кантрасту): Хто хочетъ зацност бhлои Fарбы зрозuмhти, стосuет wнuю с чорною фарбою (Зб. 259, 276) [ГСБМ, 1, с. 272].

Сімволіка чорнага ў большасці народаў негатыўная. Чорны – сімвал смерці, ада, нявер’я і граху. Ён сімвалізуе смутак і гора.Чорны – колер магіі (адсюль чорная магія), дэманізму і чараўніцтва (чарнакніжнік – чараўнік). Пры спалучэнні колераабазначэння з іншай лексемай прыметнік чорны надае нейтральнаму слову адценне негатыўнасці: чорные книги – судовыя кнігі, у якія ўносіліся звесткі пра крадзяжы (он перед тым у злодействе отъ околицы поволан былъ … або в книгах чорных написанъ былъ … таковый человек мает на муку выдан быти (Ст. 1529, 105) [ГСБМ, 15, с. 144]; uставуемъ бы повалан# злодеsские перед правом wповеданны и "вне высветчоны и были до книг враду кождого записованы. которые книги "ко передъ тым так и тепер зовуть чорными книгами (Ст. 1566, І, 100б) [Там жа]).

На шырокую ўжывальнасць дадзенага колераабазначэння ўказвае наяўнасць ужо ў старажытных пісьмовых помніках дэрыватаў – вытворных слоў розных часцін мовы – дзеясловаў почернhть, учерниться, зчорнети, дзеепрыметніка зчорнелый і яго фанетычных варыянтаў зчернелый, зчорнялый і інш.: трохи тhла мhстцами зостало, и то wд wгн" зчорнhло барзо (Дыяр., 178б) [ГСБМ, 13, с. 234]; все тhло его было хuдое и зчернhлое, скuра зас wт зною и зимности на костех так с# выт#гнuла, не иначеи"к хто wболонкu на тонкихъ тростинахъ выт#гнетъ (Варл., 156) [Там жа]; колhна мhлъ ствердhлыи, и “"ко скура верблюдова згрhбhлыи и зчорнhлые (Зб. 752, 457б) [Там жа]; твар дши его зчорн"ла" "ко uгол (Зб. 259, 306б) [Там жа].

Акрамя таго, у значэнні чорнага колеру ў старабеларускіх пісьмовых помніках актыўна выкарыстоўваецца прыметнік вороной. Гэта каляровае найменне валодае абмежаванай спалучальнасцю: ужываецца выключна падчас апісання масці коней: взяли коней четверо: коня каштановатого, … другого коня тисавого … треттего коня вороного … чотвертого коня зворонакарого – за триста золотых (ИЮМ, ХVII, 194, 1663) [ГСБМ, 12, с. 114]; На лечене другого разу коней двухъ, дорошоватого и вороного … выдали на галунъ, на яйца (ИЮМ, Х, 46, 1695) [ГСБМ, 9, с. 7].

У значэнні ‘чорны’ для апісання колеру валасоў выкарыстоўваецца і прыметнік исмядый, смедый. У помніках пісьменства гэта колераабазначэнне згадваецца нячаста, аднак адзначаны і вытворны ад яго назоўнік смядость‘чарната’: см#[дость] преизлишн#” оуказъ на глuпость. и многии гнhвъ скорыи. власы же исм#дыи, оуказъ на разоум и правдолюбіе межи сими двhима (Арыст., 176 – 177) [ГСБМ, 14, с. 161].

Цёмны колер, блізкі да чорнага абазначаецца прыметнікам несветлый, які не называе канкрэтнай каляровай адзнакі, але ўказвае на ступень насычнасці колеру: мглиста# бовhмъ wтнюдъ и несвhтла# темност была: и оутрапен# и замешан# все wное мhстце наполн#лос# (Варл., 280б) [ГСБМ, 20, с. 294].