
- •Лексіка колераабазначэнняў у старабеларускай мове
- •Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у
- •Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў................................................................................................... 10
- •Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых
- •Уводзіны
- •Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у сучаснай лінгвістычнай літаратуры
- •Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў
- •2. 1. Агульная назва паняцця “колер”
- •2. 2. Класіфікацыя назваў колераў паводле семантыкі
- •2. 3. Ахраматычныя каляровыя найменні
- •2.3.1. Група белага колеру
- •2.3.2. Група чорнага колеру
- •2.3.3. Група шэрага колеру
- •2. 4. Храматычныя каляровыя найменні
- •2.4.1. Група чырвонага колеру
- •2.4.2. Група аранжавага колеру
- •2.4.3. Група сіняга колеру
- •2.4.4. Група жоўтага колеру
- •2.4.5. Група зялёнага колеру
- •2.4.6. Група карычневага колеру
- •Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых найменняў
- •3.1. Вытворныя колераабазначэнні, утвораныя шляхам семантычнага пераносу
- •3.1.1. Спосаб асноваскладання
- •3.1.2. Суфіксальнае ўтварэнне
- •3.2. Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў
- •3.2.1. Марфалагічны спосаб утварэння
- •3.2.2. Спосаб складання
- •Заключэнне
- •Храматычныя і ахраматычныя каляровыя найменні
- •Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў,
- •Бібліяграфічны спіс
- •Спіс публікацый дыпломніка
- •Назвы колераабазначэнняў у старабеларускай мове
- •Спосабы ўтварэння старабеларускіх каляровых найменняў
2.3.1. Група белага колеру
Сярод ахраматычных колераў па частотнасці выкарыстання вылучаецца белы. Нельга не пагадзіцца з Н.Б.Бахілінай, што “прыметнік белы – адзін з самых ужывальных у старажытных помніках. Пры самай мінімальнай наяўнасці колераабазначэнняў мы знаходзім яго, за рэдкім выключэннем, у кожным помніку” [Бахилина 1975, с. 23 – 24].
Праславянскі корань *běl- роднасны старажытнаіндыйскаму bhālam ‘бляск’, bhāti ‘свеціць’, ‘ззяе’ [Фасмер, 1, с. 149].
Параўнанні белый яко снег, яко молоко, яко волна [ГСБМ, 1, с. 272] і інш. сведчаць пра тое, што значэнне слова як колераабазначэння супадала з сучасным беларускім.
Пацверджаннем таго, што лексемы бhлъ, бhлыи былі вядомы яшчэ ў старажытнасці, з’яўляецца наяўнасць у мове дэрыватаў: вытворных назоўнікаў, дзеясловаў і дзеепрыметнікаў і прыслоўяў – белость, белота, белеть, белеться, белить, збелелый, белены, бело: wто uже Марiамъ оуказалас# збhлhлою трuдомъ ““"ко снhгъ (Хранъ., 134б) [ГСБМ, 12, с. 18]; конь одинъ з ворона плеснивый, задняя нога на правой стороне у коте бела и копыто бело (АВК, ХХХVI, 31, 1582) [ГСБМ, 12, с. 114] і інш.
З’яўляючыся шырокаўжывальным, прыметнік белы меў неабмежаваную спалучальнасць і выкарыстоўваўся ў сваім прамым значэнні для апісання:
знешнасці людзей: волосы “"ко волну бhлы маючи (Пралог, 569) [ГСБМ, 1, с. 272];
колеру кветкавай часткі раслін: вhнец з бhлых рож (Зб. 107, 163б – 164) [ГСБМ, 1, с. 272];
масцей жывёл: кляча, свирепа шерстью бhлая, правое стегно брудносhро (АВК, ХХІІ, 70, 1555 – 1565) [ГСБМ, 2, с. 223]; продал коня … шерстю белого… (АВК, ХХХІХ, 57, 1578) [ГСБМ, 7, с. 94]; пры котором бои згинулъ в того служебника его конь его шерстью белый горчычъковатый и з седломъ демидомъ (АВК, ХХХVI, 144, 1582) [ГСБМ, 7, с. 95]; ωбачилъ двh мыши, ωдну бhлuю, а дрuгuю чорнuю (Варл., 111) [ГСБМ, 1, с. 272];
колеру тканін: накупил был в Полщи сукна бhлог велми мног (Стрыйк., 617); будут ωпоны з бhлого шолку крuчоного тканы (Біблія, 143) [ГСБМ, 1, с. 272];
колеру адзення: Мардохеи … блищашес# ризою царскою синего цвету и белого (Скар. КЕ, 14б) [ГСБМ, 1, с. 272];
канкрэтнага каляровага наймення: мне ест борма бела дана… (Неба, 68) [ГСБМ, 1, с. 197-198].
Белы колер – шматзначны сімвал ва ўсе часы і ва ўсіх народаў. Галоўнае і зыходнае яго значэнне – святло. Белы тоесны сонечнаму святлу, а святло – гэта боскасць, жыццё, дабро, паўната быцця. А. М. Панчанка ўказваў на вялікую распаўсюджанасць белага колеру і ў эпасе, і ў пісьменстве: “Белы колер выступае як сімвал прыгажосці, і гэта пацвярджаецца фальклорам і пісьмовымі помнікамі ўсіх славянскіх народаў. Белы – сімвал кахання” [Панченко 1968, с. 10]. Шырокая ўжывальнасць прыметніка белый у значнай ступені абумоўлена выкарыстаннем гэтага колераабазначэння ў хрысціянскай сімволіцы. Як слушна адзначыла Л. І. Міронава, белы з’яўляўся колерам адзення святых, апосталаў і анёлаў, таму белы – сімвал святла з усімі яго значэннямі: боскасцю, святасцю, чысцінёй і верай [Миронова 1993, с. 117]: ангел принесъ вhнец з бhлых рож и взложил его на дрuгоs паннh (Зб. 107, 163б – 164) [ГСБМ, 1, с. 272]. Белы – сімвал знатнасці, высакароднасці, велічы, багацця: Мардохеи пакъ егда выхожаше ωт цар# с полаты Царевы блищашес# ризою царскою синего цвету и белого (Скар. КЕ, 14б) [ГСБМ, 1, с. 272].
Акрамя прыметніка ‘белы’ ў старабеларускіх пісьмовых помніках адзначана лексема ливанъ і яе варыянт ливанонъ. Назва ўтварылася дзякуючы параўнанню з колерам Ліванскіх гор, на схілах якіх шмат мелу: тварь его "“ко ливанъ, избранъ "“ко кедръ (Скар. ПП, 8) [ГСБМ, 17, с. 34]; wбличье его «"ко же ливанонъ молодець "«ко цедръ (Зб. 262, 85) [ГСБМ, 17, с. 33].