
- •Лексіка колераабазначэнняў у старабеларускай мове
- •Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у
- •Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў................................................................................................... 10
- •Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых
- •Уводзіны
- •Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у сучаснай лінгвістычнай літаратуры
- •Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў
- •2. 1. Агульная назва паняцця “колер”
- •2. 2. Класіфікацыя назваў колераў паводле семантыкі
- •2. 3. Ахраматычныя каляровыя найменні
- •2.3.1. Група белага колеру
- •2.3.2. Група чорнага колеру
- •2.3.3. Група шэрага колеру
- •2. 4. Храматычныя каляровыя найменні
- •2.4.1. Група чырвонага колеру
- •2.4.2. Група аранжавага колеру
- •2.4.3. Група сіняга колеру
- •2.4.4. Група жоўтага колеру
- •2.4.5. Група зялёнага колеру
- •2.4.6. Група карычневага колеру
- •Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых найменняў
- •3.1. Вытворныя колераабазначэнні, утвораныя шляхам семантычнага пераносу
- •3.1.1. Спосаб асноваскладання
- •3.1.2. Суфіксальнае ўтварэнне
- •3.2. Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў
- •3.2.1. Марфалагічны спосаб утварэння
- •3.2.2. Спосаб складання
- •Заключэнне
- •Храматычныя і ахраматычныя каляровыя найменні
- •Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў,
- •Бібліяграфічны спіс
- •Спіс публікацый дыпломніка
- •Назвы колераабазначэнняў у старабеларускай мове
- •Спосабы ўтварэння старабеларускіх каляровых найменняў
2. 2. Класіфікацыя назваў колераў паводле семантыкі
Неабходнай перадумовай вывучэння семантычных груп у межах дадзенай сэнсавай катэгорыі з'яўляецца сістэмная класіфікацыя назваў колераў на пэўныя структурныя аб'яднанні. Такая класіфікацыя можа быць праведзена ў некалькіх аспектах. Так, некаторымі даследчыкамі прапаноўвалася стварыць каляровыя групы вакол пэўных тонаў спектра (J. Andre´) [Кириченко 1955, с. 112]. А.П. Кірычэнка прапанаваў класіфікацыю, зыходзячы з адносін назваў колеру да паняцця пра яго. Згодна з гэтым усе колеры падзяляюцца на 2 групы: “назвы, што абазначаюць канкрэтную каляровую якасць” (напрыклад, белы, белаваты, бялявы), і “назвы, што характарызуюць каляровасць прадмету, не ўказваючы на канкрэтны характар колеру”, прычым у апошняй групе даследчык выдзяляе яшчэ тры падтыпы: 1) “Словы, якія ўказваюць на спосаб паяднання пэўных колераў (напрыклад, стракаты, рабы, пярэсты); 2) Словы, якія ўказваюць на ступень насычанасці колеру, не называючы канкрэтнай каляровай адзнакі (напрыклад, светлы, цёмны, яскравы); 3) Словаспалучэнні, якія ўказваюць на суб’ектыўную адзнаку пэўнага каляровага тону [Кириченко 1955, с. 113] (напрыклад, ядавіты колер, энергічны колер, кіслотныя колеры).
Класіфікацыя відавых назваў колераў можа быць праведзена ў некалькіх аспектах, паколькі гэтыя назвы магчыма супрацьпаставіць адна адной не па адзінай, а па некалькіх дыферэнцыяльных прыкметах. Гэта звязана з тым, што пэўныя каляровыя найменні з’яўляюцца адначасова складальнікамі некалькіх лексіка-семантычных парадыгмаў.
У аснове праведзенага намі падзелу ляжыць фізічная прырода колеру, згодна з якой усе колераабазначэнні можна падзяліць на дзве групы: ахраматычныя і храматычныя колеры.
Ахраматычных колераў у прыродзе два: белы і чорны. Гэта каляровая група дапаўняецца яшчэ адным прадстаўніком – шэрым колерам, які займае прамежкавае становішча паміж белым і чорным.
Каляровая гама храматычных колераў прадстаўлена ўсім спектрам вясёлкі, галоўнае месца ў якім займаюць тры асноўныя колеры – чырвоны, жоўты і сіні. Менавіта дзякуючы іх змяшэнню атрымліваюцца вытворныя, другасныя фарбы – зялёны, аранжавы і фіялетавы.
Названыя намі колеры ў старабеларускай мове прадстаўлены рознымі найменнямі. Розныя групы каляровых найменняў колькасна неаднолькавыя: так, адны з іх налічваюць адзінкавыя лексемы, іншыя – цэлы шэраг. Гэта тлумачыцца не толькі разнастайнымі пазамоўнымі фактарамі, але і асаблівасцю саміх колераабазначэнняў [Бахилина 1975, с. 40]. Колькасная неаднастайнасць класіфікацыйных груп можа быць звязана і з тым, што ў сістэме колераў існавала такая самая іерархія, як і ва ўсіх іншых сферах жыцця.
2. 3. Ахраматычныя каляровыя найменні
Тэрмін ахраматычны паходзіць ад грэчаскага achromatos, што азначае ‘бясколерны, неафарбаваны’ [Булыка, 1, с. 184]. З пункту гледжання фізікі ахраматычнымі называюцца палярныя колеры: чорны, які паглынае ўсе светлавыя хвалі, і белы, які адбівае ўсе хвалі светлавога спектра. Прамежкавае становішча паміж імі займае шэры.
У сувязі з тым, што ахраматычныя колеры могуць уваходзіць у любыя каляровыя кампазіцыі і пры гэтым не парушаць гармоніі, іх называюць нейтральнымі. Яны валодаюць толькі светлатой і не могуць быць ні цёплымі, ні халоднымі.
Найбольш яркім ахраматычным колерам з’яўляецца белы, найбольш цёмным – чорны.