Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЫПЛОМНАЯ ПРАЦА_new.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
218.81 Кб
Скачать

Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў

2. 1. Агульная назва паняцця “колер”

Сярод лексічных утварэнняў, якія складаюць асноўны слоўнікавы фонд мовы, належнае месца займае лексіка-семантычная група назваў колераў. Як слушна сцвярджае А. П. Кірычэнка, назвам колераў і фарбаў "уласціва надзвычайная гістарычная ўстойлівасць і здольнасць утвараць вялікія гнёзды вытворных слоў", прычым "гістарычная ўстойлівасць слоў дадзенай семантычнай катэгорыі абумоўлена іх магчымасцю абазначаць жыццёва неабходныя паняцці" [Кириченко 1960, с. 127].

Лексіка, што адносіцца да назваў колераабазначэння, аб'ядноўваецца згодна агульнай семантычнай тэмы – "колер". Словы, якія ўваходзяць у склад тэматычнай групы назваў колеру, групуюцца на падставе агульнага родавага значэння, прычым само гэта родавае найменне ў старабеларускай мове лексічна выражалася некалькімі намінатыўнымі адзінкамі.

Так, у ГСБМ намі выяўлены наступныя лексемы: масть, барва (барма, борма), цвет, фарба, кветъ, колеръ (колоръ). Пры гэтым варта звярнуць увагу на тое, што самы ранні па часе прыклад ужывання родавага наймення колеру прадстаўлены лексемай масть і датуецца канцом ХV ст.: вежды держат сорочкі велми долге чисте и беле. З ыного платіа велми выход#чо розмаитыми маст#ми (Валх., 71) [ГСБМ, 17, с. 276-277]. Заўважым, што семантыка лексемы шырэйшая за сучасную (летникъ китайки дупли, масти золотое… (ИЮМ, VІІІ, 208, 1593) [ГСБМ, 17, с. 276-277]; доломанъ атласовый шкарлатное масти… (АСД, І, 251, 1616) [Там жа]; кунтушъ … небескей масти (АВК, ХХХІV, 296, 1663) [Там жа]; кунтушъ кароловой масти… (ИЮМ, ХVІІ, 194, 1663) [ГСБМ, 14, с. 289]). Праславянскае mastь – першасная назва для паняцця ‘колер’ [ЭСБМ, 6, с. 251]. М. Фасмер звязвае паходжанне гэтага каляровага наймення з лексемай мазать [Фасмер, 2, с. 579].

У значэнні, якое адпавядае сучаснаму беларускаму ‘колер’, ‘афарбоўка’, у пачатку ХVІ ст. шырока ўжывалася слова барва. Паходзіць яно з сярэдневерхненямецкага varve, якое праз чэшскае пасрэдніцтва (barva) трапіла ў польскую мову (barwa), а адтуль – у беларускую [Булыка 1972, с. 37]: Коробъка лектварова", полна камень" розныхъ барвъ (КСД, 873, 1516) [ГСБМ, 1, с. 193]. Крыху пазней, у канцы ХVІ ст., паралельна сустракаюцца фанетычныя варыянты барма і борма: мне ест борма бела дана и зелена (Неба, 68) [ГСБМ, 1, с. 197–198].

Ужо ў пачатку ХVІ ст. пісьмовымі помнікамі была адзначана агульная назва паняцця ‘колер’ цвет: Мардохеи пакъ егда выхожаше ωт цар# с полаты Царевы блищашес# ризою царскою синего цвету и белого (Скар. КЕ, 14б) [ГСБМ, 1, с. 272]; Цвhт желты и горко во оустhх (Арыст., 193) [ГСБМ, 10, с. 49]; Златоцвhтенъ. Златый цвhт (Бяр., 322) [ГСБМ, 12, с. 247]. Лексема цвет славянскага паходжання: агульнаславянскае *květъ > цвhт. Першапачатковае значэнне – ‘яркае святло, бляск’. У далейшым слова набыло сучаснае значэнне – ‘светлавы тон, адценне, афарбоўка чаго-небудзь’. Роднаснымі да старабеларускага цвhт выступаюць украінскае цвіт, балгарскае цвят, славацкае kvet, польскае kwiat [Фасмер, 4, с. 292].

Акрамя вышэйназваных, у старабеларускіх помніках пісьменства зафіксавана выкарыстанне родавага каляровага наймення фарба, якое мае два значэнні: 1) каляровае рэчыва, якім афарбоўваюць прадметы; 2) колер, барва: повешены были со всихъ странъ опоны и ковры небесное фарбы тоест голубое со златомs промешиваное (Скар. КЕ, 3б) [ГСБМ, 7, с. 51]; багр#ніца, шарлатъ албо едваб багровой фарбы (Зіз., 95) [ГСБМ, 1, с. 175]; Финіk: Также крваваа, чирвонаа, брuнатнаа, аб багроваа фарба, аб масть (Бяр., 319) [ГСБМ, 17, с. 276-277]; Хто хочетъ зацност бhлои Fарбы зрозuмhти, стосuет wнuю с чорною фарбою (Зб. 259, 276) [ГСБМ, 1, с. 272]; фарбы лазору полфунта, клею фунтъ (ГЮМ, ХІV, 101, 1700) [Булыка 1972, с. 184]. Паходзіць лексема з нямецкага Farbe. У беларускую мову слова трапіла дзякуючы польскаму пасрэдніцтву (farba) [Булыка, 2, с. 541].

Пачынаючы з сярэдзіны ХVІІ ст. у мове для абазначэння колеру выкарыстоўваецца найменне кветъ, якое паходзіць з польскага kwiat [Булыка 1972, с. 146]: што оздобънеsшог "ко лили#, в тот квhтъ былъ прибраныs с̃тыs иωанъ (Зб. 259, 596б) [ГСБМ, 15, с. 21].

Сучаснае беларускае колер вядзе сваю гісторыю з канца ХVІІ ст., калі ў пісьмовых помніках былі ўпершыню зафіксаваны назоўнікі колеръ, колоръ: Зъ розказаня п. войта, купили сукна кернового, колеру гоздикового, локоть шесть (ИЮМ, ХІІІ, 26, 1699). Китайки, колору небеского до соболей, локти дву, заплатили зол. одинадцать (ИЮМ, ІХ, 176, 1692). [ГСБМ, 15, с. 196]. З лацінскай мовы (color) праз польскае пасрэдніцтва (kolor) слова трапіла ў беларускую мову [Булыка 1972, с. 162].