
- •Лексіка колераабазначэнняў у старабеларускай мове
- •Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у
- •Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў................................................................................................... 10
- •Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых
- •Уводзіны
- •Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у сучаснай лінгвістычнай літаратуры
- •Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў
- •2. 1. Агульная назва паняцця “колер”
- •2. 2. Класіфікацыя назваў колераў паводле семантыкі
- •2. 3. Ахраматычныя каляровыя найменні
- •2.3.1. Група белага колеру
- •2.3.2. Група чорнага колеру
- •2.3.3. Група шэрага колеру
- •2. 4. Храматычныя каляровыя найменні
- •2.4.1. Група чырвонага колеру
- •2.4.2. Група аранжавага колеру
- •2.4.3. Група сіняга колеру
- •2.4.4. Група жоўтага колеру
- •2.4.5. Група зялёнага колеру
- •2.4.6. Група карычневага колеру
- •Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых найменняў
- •3.1. Вытворныя колераабазначэнні, утвораныя шляхам семантычнага пераносу
- •3.1.1. Спосаб асноваскладання
- •3.1.2. Суфіксальнае ўтварэнне
- •3.2. Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў
- •3.2.1. Марфалагічны спосаб утварэння
- •3.2.2. Спосаб складання
- •Заключэнне
- •Храматычныя і ахраматычныя каляровыя найменні
- •Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў,
- •Бібліяграфічны спіс
- •Спіс публікацый дыпломніка
- •Назвы колераабазначэнняў у старабеларускай мове
- •Спосабы ўтварэння старабеларускіх каляровых найменняў
Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у сучаснай лінгвістычнай літаратуры
Каларатыўная лексіка – адна з самых папулярных лексічных груп сярод мовазнаўцаў. У яе ўваходзяць словы, якія непасрэдным чынам суадносяцца з экстралінгвістычнай рэальнасцю – каляровым спектрам. Апошнім часам у лінгвістаў узнікае актыўная цікавасць да творчага аспекту выкарыстання мовы, менавіта таму многія з іх звярнуліся ў сваіх даследаваннях да вывучэння функцыянавання каларатыўнай лексікі ў мастацкіх творах. У сучаснай беларускай мове тэматычная група лексікі колераабазначэнняў разглядалася ў творчасці Я. Коласа, У. Караткевіча, М. Танка і многіх іншых пісьменнікаў. Гэтай тэме прысвяцілі свае працы многія беларускія даследчыкі: М. Шабовіч, І. Бабаед, Г. Волкава і інш. Плённа ў гэтай галіне працуе беларускі мовазнаўца Ю. Бабіч. Так, у часопісе “Роднае слова” за 2007-2008 гг. былі змешчаны такія артыкулы даследчыка, як «“Белая раўніна – ні канца ні краю…” Колеракод “белы” ў мове твораў Якуба Коласа», «“Агнявыя влаконцы ткуцца ў шоўк чырвоны”. Чырвоны колер і яго адценнні ў творах беларускіх пісьменнікаў», «“… І трохі аранжавы ад заранкі паўзмрок”. Аранжавы колер і яго адценні ў творах У. Караткевіча і іншых беларускіх пісьменнікаў», «“Пырскаў залатых лінуўся рой…” Залаты колер і яго адценні ў творах беларускіх пісьменнікаў», «“Шумяць зялёныя прысады…” Зялёны колер і яго адценні ў творах беларускіх пісьменнікаў» і інш.
Акрамя таго, у сучаснай беларускай мове з’яўляецца шэраг прац, звернутых да вызначэння сімвалічнага зместу каляровых найменняў. Актыўна ў гэтым накірунку працуе Іна Швед. Так, у 2007 – 2008 гг. у “Родным слове” з’явіліся такія артыкулы даследчыцы, як “Белы колер у вераваннях і абрадавай практыцы беларусаў”, “Гарыць агнём золата: Чырвоны колер у беларускай міфапаэтычнай карціне свету”, “Жоўты колер у вераваннях і абрадавых практыках беларусаў: Агульнаславянскі кантэкст”, “Зялёны колер у традыцыйнай карціне свету”, дзе разглядаецца роля розных колераў у народнай свядомасці.
Даследаванні, прысвечаныя вывучэнню колераабазначэнняў з пункту гледжання іх гістарычнага развіцця, праводзіліся ў рускім, украінскім мовазнаўстве.
Так, у 1955 г. пабачыў свет артыкул А. П. Кірычэнкі “Структурна-семантычныя тыпы назваў колераў ва ўсходнеславянскіх мовах”, у якім даследчык абгрунтоўвае актуальнасць вывучэння лексікі колераабазначэнняў ва ўкраінскай мове, а таксама прыводзіць уласны разгорнуты падзел колераў на групы з разглядам кожнай з іх.
У 1960 г. з’явілася наступнае даследаванне вучонага “Да семантычнай характарыстыкі назваў колераў ва ўсходнеславянскіх мовах”, больш пашыранае і дапоўненае словаўтваральным і этымалагічным аналізам.
У першым нумары “Русской речи” за 1969 г. быў змешчаны артыкул рускай даследчыцы Л. М. Граноўскай “Наименования цвета в русском языке XVIII – XIX вв.”, у якім падрабязна разглядаліся апісальныя каляровыя характарыстыкі, роля французскай мовы ў іх з’яўленні і шырокае выкарыстанне ў творах мастацкай літаратуры.
Грунтоўная праца “История цветообозначений в русском языке” Н.Б.Бахілінай пабачыла свет у 1975 г. Прадметам вывучэння даследчыцы выступае група слоў, з дапамогай якіх перадаецца колер. У асноўным гэта прыметнікі, часам дзеясловы і назоўнікі, якія ўтрымліваюць у сабе каляровую прыкмету. У манаграфіі на шырокім гістарычным фоне падрабязна вывучаецца працэс узнікнення і пашырэння каляровых абазначэнняў, спецыфіка іх ужывання, семантыка, этымалогія, падаецца пералік усіх вядомых назваў колераў на кожным гістарычным перыядзе. Структурна праца складаецца з дзвюх частак. У першай – “Гісторыя фарміравання лексіка-семантычнай групы колераабазначэнняў” – аналіз ахоплівае два перыяды: “Колераабазначэнні ў помніках ХІ – ХІV стст.” і “Колераабазначэнні ў помніках ХVІІ стагоддзя”. У другой частцы – “Гісторыя груп колераабазначэнняў, якія перажылі найбольш значныя змены” – разглядаецца гісторыя назваў чырвонага, сіняга, карычневага, аранжавага і фіялетавага колераў.
Яшчэ адной працай, прысвечанай гісторыка-этымалагічнаму вывучэнню каляровага наймення, стала даследаванне І. В. Садыковай “Обозначение красного цвета в русском языке в историко-этимологическом аспекте”, дзе падрабязна разглядаюцца ўсе каляровыя найменні, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння чырвонага колеру, прасочваецца гісторыя фарміравання кожнага адцення, праводзіцца этымалагічны аналіз, выяўляюцца прынцыпы намінацыі чырвонага колеру ў рускай мове, а таксама гісторыя фарміравання паняцця “красный цвет”.
Пра рост цікавасці даследчыкаў да вывучэння назваў колераабазначэнняў у розных мовах сведчыць тое, што ў 2007 г. у Маскве пабачыў свет зборнік артыкулаў “Наименования цвета в индоевропейских языках: системный и исторический анализ”. У асноўнай частцы працы ўдакладняецца семантыка канкрэтных каляровых найменняў, падаецца сістэма колераабазначэнняў у розных мовах, а таксама прыводзяцца дадзеныя па цэлым радзе старажытных і сучасных моў індаеўрапейскай сям’і: рускай, літоўскай, албанскай, італьянскай і многіх іншых.
Так, у зборніку змешчана грунтоўнае даследаванне В. Г. Кульпінай “Система цветообозначений русского языка в историческом освещении”. Прыведзеныя лексемы разглядаюцца з пункту гледжання іх паходжання і сферы ўжывання, прычым прааналізаваны даследчыцай матэрыял тэрмінаў колеру ад старажытнасці да сучаснасці паказвае, што ў сферы колераабазначэнняў мае месца канстантнае ядро лексем, якія ўзыходзяць пераважна да старажытных індаеўрапейскіх каранёў.
У гэтым жа зборніку змешчана праца А. П. Васілевіча “Этимология цветонаименований как зеркало национально-культурного сознания”, дзе разглядаецца гісторыя каляронімаў, працэс іх узнікнення і замена адных слоў іншымі. Падрабязна аналізуюцца такія каляровыя найменні, як карычневы, аранжавы, пурпурны і сіні, падаюцца ўсе магчымыя іх адценні і вызначаецца лексічная дамінанта, а таксама прыводзяцца этымалагічныя дадзеныя для кожнага колераабазначэння і вызначаецца сфера іх дэнатацыі.