
- •Лексіка колераабазначэнняў у старабеларускай мове
- •Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у
- •Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў................................................................................................... 10
- •Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых
- •Уводзіны
- •Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у сучаснай лінгвістычнай літаратуры
- •Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў
- •2. 1. Агульная назва паняцця “колер”
- •2. 2. Класіфікацыя назваў колераў паводле семантыкі
- •2. 3. Ахраматычныя каляровыя найменні
- •2.3.1. Група белага колеру
- •2.3.2. Група чорнага колеру
- •2.3.3. Група шэрага колеру
- •2. 4. Храматычныя каляровыя найменні
- •2.4.1. Група чырвонага колеру
- •2.4.2. Група аранжавага колеру
- •2.4.3. Група сіняга колеру
- •2.4.4. Група жоўтага колеру
- •2.4.5. Група зялёнага колеру
- •2.4.6. Група карычневага колеру
- •Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых найменняў
- •3.1. Вытворныя колераабазначэнні, утвораныя шляхам семантычнага пераносу
- •3.1.1. Спосаб асноваскладання
- •3.1.2. Суфіксальнае ўтварэнне
- •3.2. Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў
- •3.2.1. Марфалагічны спосаб утварэння
- •3.2.2. Спосаб складання
- •Заключэнне
- •Храматычныя і ахраматычныя каляровыя найменні
- •Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў,
- •Бібліяграфічны спіс
- •Спіс публікацый дыпломніка
- •Назвы колераабазначэнняў у старабеларускай мове
- •Спосабы ўтварэння старабеларускіх каляровых найменняў
3.2.2. Спосаб складання
Вялікая група лексікі, якой абазначаліся вытворныя каляровыя найменні, утворана спосабам складання. У помніках старабеларускага пісьменства шырока прадстаўлены дзве яго разнавіднасці: спосаб асноваскладання і складана-прэфіксальны спосаб.
а) Асноваскладанне
Шляхам складання дзвюх асноў пры дапамозе злучальнай галоснай [о] утварыліся такія колераабазначэнні, як зеленофарбованый (пафарбаваны ў зялёны колер), темнорыжый, жолтокгоронцый (вогненна-жоўты), новозеленый (колеру маладой зелені) і інш.: мают шесть свhчь зеленωфарбованых л#ныхъ около гробu нести (Ст. бр., 18б) [ГСБМ, 12, с. 205]; украдено коня темнорыжого звездочолого (ИЮМ, VIII, 262, 1600) [ГСБМ, 12, с. 67]; летникъ китайки жолто-кгоронцей, кшталтъ с пасаманы золотыми (АВК, ХХVIII, 63, 1605) [ГСБМ, 10, с. 48]; товаръ мой … тры поставы каразеи – одны постав масти блекитной, други маковое … а постав сукна каразеи новозеленой земъли (АВК, ХХХІХ, 82, 1578) [ГСБМ, 21, с. 26]. Варта адзначыць, што ў апошнім прыкладзе колераабазначэнне існуе не ў выглядзе прыметніка, як ва ўсіх папярэдніх выпадках. Яно функцыянуе ў складзе словазлучэння: колер новозеленой земъли.
Спосаб асноваскладання вызначаўся вялікай прадуктыўнасцю пры ўтварэнні назваў самых разнастайных масцей жывёл. У залежнасці ад тыпу першай асновы, у гэтай групе вылучаюцца тры падгрупы: 1) колераабазначэнні з першай асновай бел-; 2) з асновай брудн- і 3) з асновай красн-.
Актыўнай словатворчасцю вызначалася першая падгрупа, дзе да асновы бел- далучалася аснова з агульным значэннем ‘частка цела’. У старабеларускіх помніках пісьменства зафіксаваны цэлы шэраг каляровых найменняў такога тыпу: белозорый, што значыць ‘са светлай плямай на лбе, лысінай’, белогрывый, белокопытый, белоногий, белогубый, белопафый – ‘з белымі плямамі на баках’ і інш. Асаблівасць гэтых прыметнікаў у тым, што яны вызначаліся даволі абмежаванай лексічнай спалучальнасцю, г. зн. ужываліся толькі для абазначэння масцей коней (і толькі белопафый – для абазначэння масці каровы): Конь сивый белозоръ отъ ранъ на ногу передню, дали на масть золот. одынъ; коновалу Якубу за лечене коня осм. двадцать (ИЮМ, VII, 58, 1690) [ГСБМ, 1, с. 270]; у Грышка Бурковича взяли клячу шерстью половую белогрывого, за которую дано чотыры копы грошей (АВК, XXXVI, 304, 1582) [Там жа]; продал есми коніа шерстью мушастого … ноги заднее обедве белокопыты (ИЮМ, XXXII, 188, 1578) [Там жа]; продали ... коня шерстью полового ... белокопыты, у левой ноги передней розчепилосе, за копъ тры грши (АВК, XXXIX, 215, 1579) [Там жа]; Конь почтовый тисавый дрыкгантъ, валахъ дропятый, кляча плhснивая бhлокопытая (АВК, XIV, 273, 1583) [Там жа]; взяли дей коня шерстью гнhдого, бhлокопытого (АСД, I, 176, 1590) [Там жа]; поменил грошей готовых копъ чотырнадцать и грошей трыдцать, конь гнеды белоноги (ИЮМ, XXXII, 114, 1578) [ГСБМ, 1, с. 271]; Ендрей … продал коника своего … шерстю гнедого, белогуб, знак – седловина по обу сторонам (АВК, ХХХІХ, 573, 1579) [ГСБМ, 1, 270]; у Сивца дей взято коровъ перестыхъ дойныхъ двh, третюю чирвоную бhлопафую (АВК, ІІ, 264, 1590) [ГСБМ, 1, с. 272].
Колераабазначэнняў, утвораных шляхам складання дзвюх асноў, першая з якіх – брудн-, няшмат. У ГСБМ зафіксаваны ўсяго два прыклады – брудносерый і брудносивый: кляча, свирепа шерстью бhлая, правое стегно брудносhро (АВК, ХХІІ, 70, 1555 – 1565) [ГСБМ, 2, с. 223]; тотъ мещанинъ Волковыский купилъ коня брудносивого (АВК, ХХII, 117, 1555 – 1565) [Там жа]; Пахолокъ Борысъ Стромоусовичъ, на немъ панцеръ, прылбица, шабля, тарчъ, древо, подъ нимъ конъ брудносивый (АСД, ІV, 216, 1567) [Там жа]; Виделъ есьми … другого коня тогожъ слуги его милости Новицкого, брудъносивого (Там жа, 246, 1586) [Там жа].
Што датычыць словаўтваральнага тыпу, дзе першая аснова складанага слова красн-, то ён з’яўляецца непрадуктыўным. У старабеларускіх пісьмовых помніках зафіксаваны адзінкавыя выпадкі ўжывання: краснорыжый (продал коня своего властног, шерстью краснорыжого (АВК, ХХХІХ, 433, 1579) [ГСБМ, 16, с. 95]).
б) Складана-прэфіксальны спосаб утварэння
У старабеларускай мове здаўна існавалі пэўныя спосабы выражэння каляровых адценняў, прычым гэтыя спосабы гістарычна змяняліся. Так, яшчэ ў 16 – 17 стст. шырокаўжывальнымі былі каляровыя найменні, утвораныя складана-прэфіксальным спосабам (напрыклад, збураподласый, зворонастрокатый і інш.). Такія колераабазначэнні ўяўлялі сабой даволі ёмістую канструкцыю, здольную перадаваць нават вельмі тонкія каляровыя адценні, што было надзвычай важна, бо ўжываліся такія прыметнікі ў кантэкстах, дзе было істотна як мага дакладней перадаць колер. Гэта датычыла апісання масцей жывёл у судовых дакументах пры падачы заявы аб крадзяжы, падчас заключэння дамовы аб куплі – продажы і г. д.
Каляровыя найменні такога тыпу ўтвараліся па пэўнай мадэлі: першай асновай абазначаўся галоўны колер, другой – адценне (напрыклад, зворонасерый – вараны з шэрым адценнем)
Прыметнікі-колераабазначэнні, што ўваходзяць у гэту групу, можна ўмоўна падзяліць на некалькі падгруп у залежнасці ад характару першай асновы: 1) каляровыя найменні з асноўным колерам рыжы; 2) каляровыя найменні з першай асновай вараны; 3) колераабазначэнні з вядучай асновай гняды; 4) з асновай буры і 5) колераабазначэнні з іншымі асновамі (адзінкавыя прыклады).
Самымі прадуктыўнымі словаўтваральным тыпамі былі першы і другі. Старабеларускія помнікі ўтрымліваюць шэраг прыкладаў складаных каляровых найменняў з асноўным колерам рыжы: зрыжачалый, зрижачалый, зрыжарябый, зрыжатемный, зрижацемный, зрыжастрокатый, зрыжастрокастый, зрыжеплеснивый (за того Янушка взялъ у Мулкумана пана Богушъ Таруса … коня зъ рижа чалого (АВК, ХVII, 386, 1541) [ГСБМ, 13, с. 202]; Тимоfей … заменил коня своего … шерстью з рыжачалого, а на левом стегне шрам (АВК, ХХХІХ, 319, 1579) [Там жа]; тотъ урядникъ Верковский Войтехъ … оного подданого … збилъ и пограбилъ у него … корову дойную шерстью з рыжарябую доморослую (АВК, ХХ, 36, 1578) [Там жа]; Борис … продал коня … шерстью з рижа цемъного (АВК, ХХХІХ, 284, 1579) [Там жа]; у въ Охрема Туронцевича взято … жеребицу … пятолhтнюю, и другую зрыжатемную двулhтку (АВК, ІІ, 264, 1590) [Там жа]; два волы шерстью рыжых а другие два волы з рыжастрокастых (АВК, ХХХVІ, 31, 1582) [Там жа]; не взялъ дей большъ, одно два волы на той шкоде, одного шерсти зрыжастрокатого, а другого шерстью рыжого (АВК, ХVIII, 132, 1595) [Там жа]; того дня у вечер коней моих власных трое пограбили и взяли, меновите коня шерстью зрыже плеснивого (АВК, ХХХІ, 249, 1595) [Там жа]).
З прыведзеных прыкладаў відаць, што найбольш рэгулярна такія колераабазначэнні ўжываліся для абазначэння масці коней і значна радзей – для абазначэння масці кароў.
Гэтак жа часта ўжывальнымі былі прыметнікі – назвы колераў – з галоўнай асновай вараны. Помнікі 16 – 17 стст. налічваюць цэлы шэраг каляровых найменняў такога тыпу: зворонасерый (згинули два кони … ωдинъ конъ серыs а дрuгиs зворонасерыs (КВС, 526, 1552) [ГСБМ, 12, с. 114]), зворонастрокатый (другий кон з воронастрокатый шацунъком копъ шесть (АВК, ХХХVІ, 31, 1582) [Там жа]), зворонаплеснивый (конь одинъ з ворона плеснивый, задняя нога на правой стороне у коте бела и копыто бело (АВК, ХХХVI, 31, 1582) [Там жа]; у Ивана Макаровича взяли дей коней двое одного зворона плеснивого, а другого рыжого (АСД, І, 176, 1590) [Там жа]), зворонамышастый (взяли … свирепу шерстью зворона мышастую, которая дей мене коштовала чотыри копы грошей (АВК, ХХХІ, 249, 1595) [Там жа]), зворонакарый (взяли коней четверо: коня каштановатого, … другого коня тисавого … треттего коня вороного … чотвертого коня зворонакарого – за триста золотых (ИЮМ, ХVII, 194, 1663) [Там жа]).
У старабеларускіх помніках пісьменства 16 ст. зафіксаваны прыклады ўжывання складаных вытворных колераабазначэнняў, дзе асноўны колер – гняды: згнедачалый, згнедаплеснивый, згнедакрасный (Савка Мацкевичъ … указалъ передо мною валашка, зъ гнhда чалого, прискованого (АВК, ХVII, 51, 1539) [ГСБМ, 12, с. 138]; ωнъ … далъ мне два кони своихъ ωдного тисавого а дрuгого згнедаплеснивого (КВС, 519б, 1552) [ГСБМ, 12, с. 138]; конь подъ нимъ згнhда-плhснивъ (АСД, IV, 216, 1576) [Там жа]; привелъ яловицу зъгнедакрасную, а въ нее дей одинъ рогъ ку земли ся нахилилъ (АВК, ХVIII, 76, 1589) [Там жа]).
Каляровыя найменні з асноўным колерам буры зафіксаваны ў старабеларускіх пісьмовых помніках толькі двойчы – збураподласый і збурагнедый, але ў розных кантэкстах: у першым выпадку – для абазначэння масці каня, у другім – каровы (взял дей в них коней … другого шерстью гнедого за полчварты копъ купленого, третего шерстью з бура подласого (АВК, ХХХVІ, 43, 1582) [ГСБМ, 12, с. 47]; украдено … коровъ дойныхъ две, одну зъ бура гнедую … а другую рыжую лысую (АВК, ХVIII, 161, 1598) [Там жа])
Акрамя вышэйназваных распаўсюджаных асноў, помнікі пісьменства фіксуюць і адзінкавыя прыклады ўжывання складаных вытворных колераабазначэнняў з асноўнымі колерамі чорны і мышаты: зчорнастрокатый, змышататисовый (з оборы взял воловъ оремых сох тры, кождый вол по тры копы грошей куплен, то ест воловъ шерстю чорных две, третий вол шерстю рыжый, а четвертый зъчорнастрокатый (АВК, ХХХVІ, 97, 1582) [ГСБМ, 13, с. 234]; клячу дей пана Гридичову шерстью змышататисавую … панъ Сирутъ … нетъ ведома где поделъ (АВК, І, 248, 1612) [ГСБМ, 13, с. 59]).
Колеры, утвораныя складана-прэфіксальным спосабам, можна падзяліць на дзве групы паводле: 1) наяўнасці плям, стракатасці; 2) наяўнасці сумесі двух колераў.
Першую групу складаюць такія каляровыя абазаначэнні, як зворонастрокатый (чорны з плямамі іншага колеру), зчорнастрокатый (з чорнымі плямамі па светлай шэрсці) і зрыжастрокатый, зрыжастрокастый (рыжа-стракатай масці): другий кон з воронастрокатый шацунъком копъ шесть (АВК, ХХХVІ, 31, 1582) [ГСБМ, 12, с. 114]; з оборы взял воловъ оремых сох тры, кождый вол по тры копы грошей куплен, то ест воловъ шерстю чорных две, третий вол шерстю рыжый, а четвертый зъчорнастрокатый (АВК, ХХХVІ, 97, 1582) [ГСБМ, 13, с. 234]; два волы шерстью рыжых а другие два волы з рыжастрокастых (АВК, ХХХVІ, 31, 1582) [ГСБМ, 13, с. 202]; не взялъ дей большъ, одно два волы на той шкоде, одного шерсти зрыжастрокатого, а другого шерстью рыжого (АВК, ХVIII, 132, 1595) [Там жа].
Другую групу складаюць колераабазначэнні, утвораныя на аснове сумесі двух колераў, напрыклад, гнядога і краснага, варанога і мышастага, бурага і гнядога і г. д.: згнедакрасный (цёмна-рыжы з адценнем чырвонага колеру), згнедаплеснивый (цёмна-рыжы з шэрым адценнем), зрыжачалый, зрижачалый (рыжа-шараваты), зрыжарябый (рыжа-рабой масці), зрыжеплеснивый (рыжы з сівізной), зворонасерый (чорны з шэрым адценнем), зворонаплеснивый (чорны з адценнем, падобным да плесені), зворонамышастый (чорны з шэрым адценнем), зворонакарый чорны з прымессю карычневага адцення), збурагнедый (бура-гняды) і інш.
Цікавым з’яўляецца арфаграфічнае афармленне назваў колераў, утвораных складана-прэфіксальным спосабам. Як вядома, у 16 ст. правілы арфаграфіі яшчэ не былі сістэматызаваны, а таму словы запісваліся адвольна. Вось чаму сустракаецца адрознае, часам дыяметральна супрацьлеглае напісанне аднатыпных ці нават аднолькавых слоў. Так, колераабазначэнні, утвораныя складана-прэфіксальным спосабам, маглі пісацца разам (зрыжатемный, зворонасерыs, зворонокарый, згнедаплеснивый, зъгнедакрасный, зъчорнастрокатый, змышататисавый), праз злучок (згнhда-плhснивъ) і асобна, прычым асобнае напісанне таксама было неаднародным. Першую групу складаюць колераабазначэнні, дзе ўсе тры марфемы – прэфікс, першая і другая асновы – пішуцца асобна: зъ рижа чалый, зъ гнhда чалый, з рижа цемъный, з ворона плеснивый, з бура подласый, зъ бура гнедый. Другую – каляровыя найменні, дзе дзве асновы пішуцца разам, а прэфікс – асобна ад іх: з рыжачалый, з рыжарябый, з рыжастрокастый, з воронастрокатый. Трэцюю ж групу ўтвараюць каляровыя абазначэнні, дзе прэфікс пішацца разам з першай асновай, а другая – асобна: зрыже плеснивый, зворона плеснивый, зворона мышастый.
Цікава, што сустракаюцца выпадкі адрознага напісання не толькі аднатыпных, а нават адных і тых жа слоў, напрыклад з рижа цемъный і зрыжатемный (Борис … продал коня … шерстью з рижа цемъного (АВК, ХХХІХ, 284, 1579) [ГСБМ, 13, с. 234]; у въ Охрема Туронцевича взято … жеребицу … пятолhтнюю, и другую зрыжатемную двулhтку (АВК, ІІ, 264, 1590) [Там жа]), з рыжастрокастый і зрыжастрокатый (два волы шерстью рыжых а другие два волы з рыжастрокастых (АВК, ХХХVІ, 31, 1582) [ГСБМ, 13, с. 202]; не взялъ дей большъ, одно два волы на той шкоде, одного шерсти зрыжастрокатого, а другого шерстью рыжого (АВК, ХVIII, 132, 1595) [Там жа]), з ворона плеснивый і зворона плеснивый (конь одинъ з ворона плеснивый, задняя нога на правой стороне у коте бела и копыто бело (АВК, ХХХVI, 31, 1582) [ГСБМ, 12, с. 114]; у Ивана Макаровича взяли дей коней двое одного зворона плеснивого, а другого рыжого (АСД, І, 176, 1590) [Там жа]), згнедаплеснивый і згнhда-плhснивъ (нъ … далъ мне два кони своихъ ωдного тисавого а дрuгого згнедаплеснивого (КВС, 519б, 1552) [ГСБМ, 12, с. 138]; конь подъ нимъ згнhда-плhснивъ (АСД, IV, 216, 1576) [Там жа]).
У сучаснай мове колеры, утвораныя складана-прэфіксальным спосабам, не захаваліся, затое даволі распаўсюджанымі з’яўляюцца такія моўныя ўтварэнні, што паходзяць з гэтай канструкцыі, як зялёны з жоўтым, шэры з блакітным, жоўты з бурым і інш. Што датычыць рускай мовы, то тут моўныя традыцыі аказаліся больш трывалымі, а таму сёння мы маем каляровыя найменні, што ўзыходзяць да старажытнасці – гэта канструкцыі з прыслоўямі тыпу изжелта (першапачаткова – спалучэнне прыназоўніка из з родным склонам прыметніка): изжелта-бурый, исчерна-лиловый, иссиня-черный.