
- •Лексіка колераабазначэнняў у старабеларускай мове
- •Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у
- •Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў................................................................................................... 10
- •Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых
- •Уводзіны
- •Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у сучаснай лінгвістычнай літаратуры
- •Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў
- •2. 1. Агульная назва паняцця “колер”
- •2. 2. Класіфікацыя назваў колераў паводле семантыкі
- •2. 3. Ахраматычныя каляровыя найменні
- •2.3.1. Група белага колеру
- •2.3.2. Група чорнага колеру
- •2.3.3. Група шэрага колеру
- •2. 4. Храматычныя каляровыя найменні
- •2.4.1. Група чырвонага колеру
- •2.4.2. Група аранжавага колеру
- •2.4.3. Група сіняга колеру
- •2.4.4. Група жоўтага колеру
- •2.4.5. Група зялёнага колеру
- •2.4.6. Група карычневага колеру
- •Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых найменняў
- •3.1. Вытворныя колераабазначэнні, утвораныя шляхам семантычнага пераносу
- •3.1.1. Спосаб асноваскладання
- •3.1.2. Суфіксальнае ўтварэнне
- •3.2. Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў
- •3.2.1. Марфалагічны спосаб утварэння
- •3.2.2. Спосаб складання
- •Заключэнне
- •Храматычныя і ахраматычныя каляровыя найменні
- •Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў,
- •Бібліяграфічны спіс
- •Спіс публікацый дыпломніка
- •Назвы колераабазначэнняў у старабеларускай мове
- •Спосабы ўтварэння старабеларускіх каляровых найменняў
3.2. Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў
Іншую групу вытворных каляровых найменняў складаюць другасныя лексемы колераабазначэнняў, што паходзяць ад першасных, невытворных колераў. Такія каляровыя абазначэнні ўтвараліся або марфалагічным спосабам, або спосабам складання, прычым у першым вылучаюць прыставачнае ўтварэнне (утварэнне колераў шляхам далучэння да ўтвараючай асновы прыстаўкі), суфіксальнае (утварэнне каляровых найменняў шляхам далучэння да ўтвараючай асновы суфікса), прыставачна-суфіксальнае (утварэнне колераабазначэнняў шляхам далучэння да ўтвараючай асновы прыстаўкі і суфікса адначасова), а ў другім адрозніваюць асноваскладанне (утварэнне колераў з дзвюх асноў пры дапамозе злучальных галосных) і складана-прэфіксальны спосаб утварэння.
Паводле семантыкі пераважная большасць лексем гэтай групы – назвы адценняў колеру: 1) па інтэнсіўнасці (беловатый); 2) па падабенству (збелелый); 3) па супрацьпастаўленні (небелый).
3.2.1. Марфалагічны спосаб утварэння
а) Прыставачнае ўтварэнне
Словаўтваральная магчымасць групы лексікі, утворанай прыставачным спосабам, невялікая. Найбольш рэгулярным словаўтваральным тыпам тут з’яўляецца ўтварэнне ад асноў прыметнікаў пры дапамозе прыстаўкі не- каляровых найменняў з супрацьлеглым значэннем. Сюды адносяцца такія колераабазначэнні, як нечерный, несветлый, а таксама неприскованый (непрыскованый) у дачыненні да масцей жывёл: кто родитсbnnnb# во с̃лнце … счастие его левъ ωвенъ. д̃ва. черныи … водолеи кажда# нечерна. ωвен (Неба, 67) [ГСБМ, 20, с. 367]; мглиста# бовhмъ ωтнюдъ и несвhтла# темност была: и оутрапен# и замешан# все ωное мhстце наполн#лос# (Варл., 280б) [ГСБМ, 20, с. 294]; Демъянъ отказалъ, ижъ то конь естъ не тотъ, которогомъ я позналъ, бо тотъ конь былъ прискованый, а сесъ неприскованый (АВК, ХVII, 49, 1539); продалъ мещанину … коня своего наголубе вороного непрыскованого, звhзда бhлая в чолh, грыва в него лежыть на правую сторону (ИЮМ, ХХХІІ, 196, 1577) [ГСБМ, 20, с. 265].
б) Суфіксальнае ўтварэнне
Колераабазначэнняў, утвораных суфіксальным спосабам, у ГСБМ няшмат. Тым не менш іх можна раскласці на дзве невялікія групы: адну з іх складаюць каляровыя найменні, утвораныя пры дапамозе суфікса са значэннем непаўнаты якасці, другую – пры дапамозе суфіксаў вышэйшай ступені параўнання.
Значэнне непаўнаты якасці выражаецца суфіксам -ав-. Прыметнікі такога тыпу, як правіла, даюць ацэнку пэўнай якасці і адлюстроўваюць адносіны да яе (напрыклад, сучаснае смуглявы, танклявы, белаваты, сіняваты). У ГСБМ зафіксаваны адзінкавыя выпадкі ўжывання колеру ў такім значэнні: жолтавый: Рuфs: Лисоватыи, жолтавыи (Бяр., 306) [ГСБМ, 10, с. 47].
Як і большасць іншых якасных прыметнікаў, каляровыя найменні маглі ўтвараць ступені параўнання. Вышэйшай ступенню параўнання абазначалася прымета, ўласцівая пэўнаму прадмету ў большай ці меншай ступені ў параўнанні з іншымі прадметамі. Найбольш распаўсюджанай у старабеларускіх помніках пісьменства была простая вышэйшая ступень параўнання, што ўтваралася пры дапамозе суфіксаў -ейш- і -ш-, якія далучаліся да асноў першасных колераабазначэнняў: белший, жолчейший і інш. (веселы ωчи его ниж вино, а зубы его бhлше ниж молоко (Біблія, 104); зuбы его бhлши ниж молоко (Бельск., 34б) [ГСБМ, 1, с. 272]; Да согледаеть их жрець и будетs ли место м#кчеишее и иначеишее нежели околнее тело, и власы жолтеишие и тончеишие паче иныхъ, да ωтлучить их ωт людеи (Скар. КЛ, 25б) [ГСБМ, 10, с. 49]).
в) Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне
Словатворчасць групы лексікі, утворанай прыставачна-суфіксальным спосабам, нешматлікая. Найбольш рэгулярным словаўтваральным тыпам тут з’яўляецца адначасовае далучэнне да асноў невытворных колераў прыстаўкі з- і суфікса -л-: збелелый і зчорнелый, а таксама яго фанетычныя варыянты зчернелый, зчорнялый (ωто uже Мари"м uказалас" збhлhла" трuдом "ко снhгъ (Біблія, 188) [ГСБМ, 12, с. 18]; все тhло его было хuдое и зчернhлое, скuра зас ωт зною и зимности на костех: так с# выт#гнuла, не иначеи "к хто ωболонкu на тонкихъ тростинахъ выт#гнетъ (Варл., 156) [ГСБМ, 13, с. 234]; твар д̃ши его зчорн"ла" "ко uгол (3б. 259, 306б) [Там жа]; колhна мhлъ ствердhлыи, и "ко скура верблюдова згрhбhлые и зчорнhлые (3б. 752, 457б) [Там жа]; uказат емu зараз мuсил зчернелое и з посты высuшоное тhло свое (3б. 82, 166) [Там жа]; Григореs ... выт#г[не]ныs есть зчорнhлыs и зхудhлыs (Там жа, 67б) [Там жа]).