Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЫПЛОМНАЯ ПРАЦА_new.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
218.81 Кб
Скачать

Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых найменняў

3.1. Вытворныя колераабазначэнні, утвораныя шляхам семантычнага пераносу

Патрэба абазначаць колеры ўзнікла ў нашых продкаў вельмі даўно. Пра гэта сведчыць наяўнасць вялікай групы каляровых абазначэнняў, якая шырока выкарыстоўвалася ў старабеларускай мове.

Існуе пэўны набор слоў, якія з самага пачатку абазначалі каляровую якасць (напрыклад, жоўты, зялёны, чорны, белы і іншыя). Аднак паступова гэта невялікая колькасць невытворных колераабазначэнняў перастала адпавядаць патрэбам жыцця. У чалавека з’явілася неабходнасць абазначаць большую колькасць колераў, у прыватнасці, не толькі чыстыя, але і змешаныя, іх адценні і г. д.

Усё гэта прывяло да таго, што ў мове ўзнік цэлы пласт вытворных колераабазначэнняў, што ўтвараліся або ад першасных каляровых найменняў з дапамогай разнастайных словаўтваральных сродкаў – суфіксаў, прыставак і г. д. (напрыклад, нечерный, жолтавый), або на аснове семантычнага пераносу (напрыклад, бураковый, гранатовый).

Найбольшую ў колькасных адносінах групу складаюць вытворныя каляровыя найменні, утвораныя другім шляхам. Назвы колераў, заснаваныя на семантычным пераносе – гэта такія найменні, што абазначаюць каляровую якасць апасродкавана, г. зн. пры дапамозе назвы прадмета, якому ўласцівы дадзены колер (напрыклад, попелятый – колеру попелу). Спосаб утварэння вытворных каляровых найменняў шляхам семантычнага пераносу з’яўляецца найбольш пашыраным у старабеларускай мове.

Такія каляровыя найменні ўтвараюцца ад назваў разнастайных прадметаў арганічнай і неарганічнай прыроды: кветак, траў, ягад, садавіны і гародніны, мінералаў, металаў, каштоўных камянёў, назваў фарбаў, з’яў прыроды і г. д.

Найбольшая колькасць колераабазначэнняў у старабеларускай мове паходзіць ад назваў раслін, напрыклад: помаранчовый (померанцовый), г. зн. колеру пладоў памяранца (субтрапічнага вечназялёнага цытрусавага дрэва з аранжава-чырвонымі пладамі), бураковый, гвоздиковый (гоздиковый, гвоздыковый), маковый, фиялковый (побрали … доломанъ ядамашковый помаранъчовый (АВК, ХХ, 295, 1630) [ГСБМ, 26, с. 247]; ферезыя померанъцовая, лисами подъшытая, в которой петлицы чорные з золотомъ (ИЮМ, ХХIV, 229, 1635) [Там жа]; кгермакъ бураковый сибирками подшитый, коштовалъ десеть копъ грошей литовскихъ (АВК, VIII, 484, 1594) [ГСБМ, 2, с. 250]; в той скрыни … сукни две, одна синяя, а другая гвоздиковая узкая, оксамитомъ по влоску брыжованы (АВК, XXI, 194, 1556 – 1557) [ГСБМ, 6, с. 262]; Зъ розказаня п. войта, купили сукна кернового, колеру гоздикового, локоть шесть (ИЮМ, XIII, 26, 1699) [ГСБМ, 7, с. 29]; жупанъ маковый … коштовалъ пять копъ грошей Литовскихъ (АВК, VIII, 465, 1593) [ГСБМ, 17, с. 231 – 232]; небесскои барвы то ест модрои албо фи"лковои (Бельск., 53б) [ГСБМ, 18, с. 116]; ).

Каляровыя найменні ўтвараліся не толькі ад назваў раслін, але і ад назваў жывых істот. Напрыклад: мышастый, мушастый, мышатый, г. зн. колерам падобны на мыш: въ Яска Венцковича взято дей кобылу мышастую з возомъ, з сокерою (АВК, ХХII, 189, 1565 – 1566) [ГСБМ, 18, с. 256]; продал есми коніа шерстью мушастого (ИЮМ, ХХХІІ, 188, 1578) [Там жа]; коня шерстью мышатого зъ сhдломъ и зъ уздою поимали (АЮЗР, ІІ, 11, 1601) [Там жа]. Або лисоватый і яго фанетычны варыянт лысоватый: дв̃дъ … был младенчик лисоватыs и сличныs на твары (Біблія, 330) [ГСБМ, 17, с. 45]; uродилос" першое дhт" лисоватое а косматое, им" его было исав (Бельск., 20б) [Там жа]; Федерик речоныs барбароса wт бороды лысоватои (Там жа, 398 б) [Там жа].

Аднак, як слушна адзначыў А. П. Кірычэнка, “інтэнсіўным з’яўляецца і адваротны працэс: вялікая колькасць жывых істот атрымала сваё найменне ад назваў колераў”. Напрыклад, бяляк (ад ‘белы’), русак (ад ‘русы’), сініца (ад ‘сіні’), галка (ад праславянскага *galъ – чорны) і інш. [Кириченко 1960, с. 136].

Найменшая колькасць колераў развілася ад назваў металаў (напрыклад: Хрyсанfъ: Златоцвhтенъ. Златый цвhт (Бяр., 322) [ГСБМ, 12, с. 247]).

Колераабазначэнні, утвораныя шляхам семантычнага пераносу, ужываюцца або ў форме прыметніка, або ў форме назоўніка.

Паколькі колер – прымета прадмета, то невыпадкова, што большая частка каляровых найменняў існуе ў форме прыметніка (напрыклад, небеский, воднистый, кароловый (коралиовый) і многія іншыя: Справовали барву пляцовымъ, которые стоятъ завше у брамахъ городовыхъ зъ сукна небеского (ИЮМ, ХIII, 55, 1699) [ГСБМ, 19, с. 384]; на увиване тыхъ талеровъ китайки небеское воднистае локоть (ИЮМ, IV, 68, 1686) [ГСБМ, 4, с. 81 – 82]; взяли коней четверо: … кунтушъ кароловой масти, попелицами подшытый, справленый за сто сорокъ золотыхъ (ИЮМ, XVII, 194, 1663) [ГСБМ, 14, с. 289]; шапку кораліовую зъ баранкомъ самъ сторговавъ (ИЮМ, І, 23, 1679) [ГСБМ, 15, с. 305].

Аднак сустракаюцца выпадкі выкарыстання каляровага наймення і ў форме назоўніка: лазоръ, бюрюза, гγацинтs, ливанъ, ливанонъ (фарбы лазору полфунта, клею фунтъ (ГЮМ, ХІV, 101, 1700) [Булыка 1972, с. 184]; было господарыни иноки Марfы, у сестры его, въ монастыре… скрыня холсту червчята и бюрюзы, да кафтанъ, бархатъ зеленъ рытъ, кружево и аламы низаны (АЗР, IV, 404, 1610) [ГСБМ, 2, с. 282]; Синета: Гγацинтs, то ест зs модрогω едвабu, синій едваб (Бяр., 14б) [ГСБМ, 18, с. 116]; тварь его "ко ливанъ (Скар. ПП, 8) [ГСБМ, 17, с. 34]; wбличье его «"ко же ливанонъ молодець «"ко цедръ (Зб. 262, 85) [ГСБМ, 17, с. 33]).