Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЫПЛОМНАЯ ПРАЦА_new.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
218.81 Кб
Скачать

2.4.5. Група зялёнага колеру

Сярод вытворных колераў, што атрымліваюцца шляхам змяшэння асноўных, найбольш пашыраны зеленый, зелоный. Пра шырокую ўжывальнасць гэтага каляровага наймення сведчыць наяўнасць вялікай колькасці прыкладаў у шматлікіх пісьмовых помніках. Значэнне прыметніка супадала з сучасным, што пацвярджаецца наяўнасцю спалучэнняў: кустъ зеленый, листъ зеленый [ГСБМ, 12, с. 205].

Маючы неабмежаваную спалучальнасць, лексема выкарыстоўваецца як у простых, так і ва ўстойлівых словазлучэннях. У складзе простых словазлучэнняў колераабазначэнне ўжываецца падчас апісання колеру прадметаў акаляючай рэчаіснасці:

  • раслін: кустъ зеленый гор#ше а не изгор#ше (Скар. КВ, 3) [ГСБМ, 12, с. 205]; Петалонъ: Листъ зеленый зs дерева розмаитого (Бяр., 303) [Там жа];

  • тканін: суплика … в атлас зеленыs ωправлена была (Дыяр., 168б) [Там жа].

  • адзення: доломанъ зеленый суконный (КСД, 275 – 276, 1516) [Там жа]; дванадцать копъ грошеs коштовала сuкн" зелена" (КВС, 444б, 1552) [Там жа] і інш.

Акрамя таго, сустракаюцца выпадкі выкарыстання колеру ва ўстойлівых словазлучэннях: зеленый камень у значэнні ‘каштоўны’ і зеленые свята, што значыць Тройца: во "лицах ихs без числа знаишли скарбu, аравитскаго злата, и камhн" зеленог многоцhннаго (Алекс. 1697, 78) [ГСБМ, 12, с. 205]; П#тдес#тница: Дн̃ь п#тдес#тный, зеленыи святка (Бяр., 133) [Там жа].

Яшчэ адно колераабазначэнне, якое неабходна аднесці да гэтай групы, – назоўнік беркгринъ. Слова неславянскага паходжання, прыйшло ў нашу мову з нямецкай (Berggrün) праз польскае пасрэдніцтва (bergryn) [Булыка 1972, с. 41]. Каляровае найменне ўжываецца ў значэнні ‘разнавіднасць зялёнай фарбы’, прычым у помніках пісьменства зафіксаваны толькі адзінкавыя прыклады: за фарбу беркгринъ, для малеваня щита, золот. два (ИЮМ, I, 160, 1681) [ГСБМ, 1, с. 281].

2.4.6. Група карычневага колеру

Група карычневага колеру прадстаўлена ў помніках пісьменства некалькімі колераабазначэннямі: бурый, глинястый (глинастый), брунатный, гнедой і каштановатый. Першае з іх шырока ўжывалася ва ўсходнеславянскіх мовах яшчэ ў старажытнасці [Бахилина 1975, с. 39].

Прыметнік бурый паходзіць ад турэцкага bur [Булыка 1972, с. 53]. У старабеларускіх пісьмовых помніках ён выкарыстоўваўся ў пераважнай большасці для абазначэння масці жывёл: узялъ дей у мене коня шерстью гнедого, а другого бурого (АВАК, ХХХVI, 257, 1582) [ГСБМ, 2, с. 258]; у марка злотника взяликорову бурую зарhзали (АСД, I, 177, 1590) [Там жа].

У сярэдзіне ХVI ст. у старабеларускіх пісьмовых помніках упершыню быў зафіксаваны прыметнік глинястый (глинастый), г. зн. колерам падобны на гліну. Лексема валодала абмежаванай спалучальнасцю: выкарыстоўвалася выключна для апісання масці коней: позычылъ wн u мене кон" валаха глинастого (КВС, 520) [ГСБМ, 6, с. 293-294]; взято з стайни … мерын глинастый (АВК, ХХІI, 156, 1555 – 1556) [ГСБМ, 6, с. 294]; покладал перед нами врадомъ протестацыю … о пограбене пожычоное клячы, шерстю глинястое (АВК, ХХХI, 388, 1666) [Там жа].

Пра шырокую ўжывальнасць колераабазначэння брунатный і яго фанетычных варыянтаў борнатный і бурнатный сведчыць наяўнасць у мове вытворных прыслоўяў і прыметнікаў: борнатно, брунатно, яснобронатный. Прыметнік брунатный прыйшоў у нашу мову з сярэдневерхненямецкай (brūnāt) праз польскае пасрэдніцтва (brunatny) [Булыка 1972, с. 50]. Гэтыя каляровыя найменні ўжываліся падчас вызначэння колеру разнастайных тканін, адзення, прыродных аб’ектаў і з’яў і інш.: Прапоръ великиs, китаsки бурнатное, весь золотомъ выбиванъ (КСД, 874, 1516); орнатъ аксамиту брунатного (АВК, VII, 484, 1599); на то дал знактuчu або дuгu на нб̃h чирвонuю и бuрнатнuю (Стрыйк., 415); прикрытье зs скuръ борнатной фарбы (Хран., 103б) [ГСБМ, 2, с. 224].

Што датычыць каляровага наймення гнедой, то яно мела вельмі вузкую спалучальнасць: выкарыстоўвалася выключна для вызначэння масці коней (Ендрей … продал коника своего … шерстю гнедого… (АВК, ХХХІХ, 573, 1579) [ГСБМ, 1, с. 271]; узялъ дей у мене коня шерстью гнедого, а другого бурого (АВАК, ХХХVI, 257, 1582) [ГСБМ, 2, с. 258]; взяли дей коня шерстью гнhдого, бhлокопытого (АСД, І, 176, 1590) [ГСБМ, 1, с. 270];). Паводле этымалогіі лексема гнедой неславянскага паходжання, з’яўляецца запазычаннем з цюркскіх моў [Василевич 2005, с. 11].

Паступова, калі ўзрасла патрэба ў больш дыферэнцыраваным абазначэнні розных адценняў карычневага, сталі з’яўляцца іншыя словы, якія называлі карычневы колер па характэрнай афарбоўцы прадметаў: карыца – карычневы, шакалад – шакаладны, арэх – арэхавы, каштан – каштанавы і г. д. [Василевич 2005, с. 13]. У старабеларускіх пісьмовых помніках для абазначэння адцення карычневага колеру зафіксавана выкарыстанне прыметніка каштановатый: взяли дей коней четверо: коня каштановатого, который коштовалъ золотыхъ чотырыста, другого коня тисавого (ИЮМ, ХVIІ, 194, 1663) [ГСБМ, 15, с. 9].