Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЫПЛОМНАЯ ПРАЦА_new.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
218.81 Кб
Скачать

2.4.4. Група жоўтага колеру

Група жоўтага колеру прадстаўлена адзіным чыстым колераабазначэннем – прыметнікам жолтый, а таксама прыметнікамі, якія выражаюць колер праз адносіны да іншых прадметаў ці з’яў рэчаіснасці – златый, златоцветный, бурштыновый і лисоватый. Асноўным у гэтым радзе трэба лічыць найменне жолтый, а таксама яго варыянты: желтый, жлътый, жилотый. Пра выкарыстанне гэтых лексем у значэнні, адпаведным сучаснаму беларускаму, сведчыць наяўнасць параўнання: волосы мhлъ жолты "ко злото (Бава, 129) [ГСБМ, 10, с. 49]. Гэтыя найменні былі шырокаўжывальнымі, што пацвярджаецца наяўнасцю іх у шматлікіх пісьмовых помніках. Колераабазначэнне жолтый мела неабмежаваную спалучальнасць і выкарыстоўвалася для абазначэння самых разнастайных жыццёвых праяў:

  • рэчаў, створаных чалавекам (колер зброі, тканіны): подлуг записов права тыи за правдu вшитци носили зброю чирвонu а жолту (Троя, 12б) [ГСБМ, 18, с. 116], Третиs прапорець, жолътое китаsки, весь золотомъ выбиванъ (КСД, 874, 1516) [Там жа], чуга белая каразеевая с петлицами блекитными, з серебромъ тканый, а сукном жолтымъ подшыта (АВК, XXXVI, 152, 1582) [Там жа];

  • прыродных рэалій (трава): косар … не гледит котора" трава низка", котора" высока" котора" зелена" котора" жолъта" (Зб. 259, 272б) [ГСБМ, 18, с. 116];

  • асаблівасцей чалавечай знешнасці (валасы, вочы): волосы мhлъ жолты "ко злото (Бава, 129) [ГСБМ, 18, с. 116]; ωчи его "ко звthзды "сны, але барвы розной, ωдно чорно, дрuгое жолто (Алекс., 4) [Там жа] і інш.

Прыметнік бурштыновыйжоўты, колерам падобны на бурштын – утвораны ад адпаведнага назоўніка (бурштынъ), што прыйшоў у нашу мову з сярэдневерхненямецкай (bernstein) праз польскае пасрэдніцтва (bursztyn) [Булыка 1972, с. 53]. Што датычыцца распаўсюджанасці гэтага колераабазначэння, то ў старабеларускіх пісьмовых помніках ён выкарыстоўваецца нячаста. Зафіксаваны адзінкавыя выпадкі яго ўжывання падчас апісання чалавечай знешнасці: видилъ езехиле чл̃ка, маючог бuрштыновuю твар (Зб., 259, 545б) [ГСБМ, 2, с. 258].

Прыметнікі златый, золотой, златоцветный узніклі дзякуючы параўнанню жоўтага колеру з колерам золата. У старабеларускіх помніках пісьменства яны выкарыстоўваюцца як у значэнні канкрэтнага каляровага наймення (Хрyсанfъ: Златоцвhтенъ. Златый цвhт (Бяр., 322) [ГСБМ, 12, с. 247]), так і падчас апісання колеру адзення і яго элементаў (летникъ китайки дупли, масти золотое, коштовалъ копъ дванадцать литовскихъ (ИЮМ, VIII, 208, 1593) [ГСБМ, 17, с. 276-277]; летникъ китайки жолто-кгоронцей, кшталтъ с пасаманы золотыми (АВК, ХХVIII, 63, 1605) [ГСБМ, 10, с. 48]; на ботех мает стегат золотыми шнuрами… (Бельск., 51б) [ГСБМ, 7, с. 139]).

Жоўты колер абазначаўся і прыметнікамі лисоватый, лысоватый. Яны шырока выкарыстоўваліся ў мове, прычым у пераважнай большасці ў дачыненні да чалавечай знешнасці: пры апісанні твару, валасоў, барады і інш.: дв̃дъ … был младенчик лисоватыs и сличныs на твары (Біблія, 330) [ГСБМ, 17, с. 45]; uродилос" першое дhт" лисоватое а косматое, им" его было исав (Бельск., 20б) [Там жа]; Федерик речоныs барбароса wт бороды лысоватои (Там жа, 398б) [Там жа].