Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЫПЛОМНАЯ ПРАЦА_new.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
218.81 Кб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

Філалагічны факультэт

кафедра сучаснай беларускай мовы

Лексіка колераабазначэнняў у старабеларускай мове

Дыпломная работа

студэнткі V курса

дзённай формы навучання спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Луд Вольгі Аляксандраўны

Навуковы кіраўнік –

кандыдат філалагічных навук

дацэнт Ціванова Галіна Кузьмінічна

Рэцэнзент – кандыдат філалагічных навук

дацэнт Гапоненка Ірына Алегаўна

Мінск, 2010

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ……………………………………………………………… 4

Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у

СУЧАСНАЙ ЛІНГВІСТЫЧНАЙ ЛІТАРАТУРЫ .................................. 7

Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў................................................................................................... 10

2.1. Агульная назва паняцця “колер”…......................................... 10

2.2. Класіфікацыя назваў колераў паводле семантыкі………….. 12

2.3. Ахраматычныя каляровыя найменні………………............... 13

2.3.1. Група белага колеру……………………………………. 14

2.3.2. Група чорнага колеру…………………………………... 16

2.3.3. Група шэрага колеру…………………………………… 18

2.4. Храматычныя каляровыя найменні…………………………. 19

2.4.1. Група чырвонага колеру……………………………….. 20

2.4.2. Група аранжавага колеру………………………………. 25

2.4.3. Група сіняга колеру…………………………………….. 27

2.4.4. Група жоўтага колеру………………………………….. 31

2.4.5. Група зялёнага колеру…………………………………. 33

2.4.6. Група карычневага колеру……………………………... 34

Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых

НАЙМЕННЯЎ……………………………………………………………. 37

3.1. Вытворныя колераабазначэнні, утвораныя шляхам

семантычнага пераносу……………………………………………. 37

3.1.1. Спосаб асноваскладання………………………………... 39

3.1.2. Суфіксальнае ўтварэнне……………………………….... 40

3.2. Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў……………………………………………………………... 41

3.2.1. Марфалагічны спосаб утварэння………………………. 42

3.2.2. Спосаб складання………………………………………. 44

ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………....................... 52

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС.......................................................................... 57

СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ ДЫПЛОМНІКА………………………………… 61

ДАДАТАК 1. Назвы колераабазначэнняў у старабеларускай мове...... 62

ДАДАТАК 2. Спосабы ўтварэння старабеларускіх каляровых найменняў……………................................................................................. 66

Уводзіны

У скарбніцы нашай гісторыі шмат адметнага, цікавага і каларытнага, таго, што вылучае нас сярод іншых народаў і, здаецца, павінна было б з першага погляду прыцягваць увагу. Але, як ні дзіўна, часам здараецца зусім наадварот: самабытнае застаецца незаўважаным. Так здарылася і з групай лексікі колераабазначэнняў у старабеларускай мове.

Айчынныя даследчыкі часта звяртаюцца да вывучэння каляронімаў падчас апісання мастацкіх сродкаў мовы пісьменніка, праводзяць даследаванні, прысвечаныя сімволіцы каляровых найменняў у фальклорных і літаратурна-мастацкіх творах. Аднак пытанне старабеларускіх назваў колераў і фарб не было закранута. У сувязі з гэтым вывучэнне вялікай часткі лексікі – каляровых найменняў у старабеларускай мове – уяўляе сабой надзвычайную цікавасць.

Шырокая ўжывальнасць колераабазначэнняў у мове звязана з тым, што каляровы прамень з’яўляецца адным са сродкаў пазнання свету. Многае матэрыяльнае і нематэрыяльнае ў свеце ўспрымаецца дзякуючы колеру. Магчымасць адрозніваць колер з’яўляецца істотнай якасцю зрокавага ўспрыняцця чалавека. Цяжка назваць сферу чалавечай дзейнасці, у якой так ці інакш не прысутнічаў бы колер. Нездарма шматлікія галіны звязаны з каляровымі адзнакамі прадметаў і з’яў: выяўленчае мастацтва, медыцына, тэкстыльная прамысловасць, транспарт і інш.

З усіх вядомых фізічных якасцей колер з’яўляецца адной з найважнейшых, найбольш відавочных і яркіх характарыстык аб’ектаў навакольнага асяроддзя. Фактычна немагчыма знайсці ніводнай рэчы, якая б не валодала каляровай характарыстыкай. Чалавеку ўласціва бачыць навакольнае асяроддзе ў колеры, а таму падчас стварэння новых аб’ектаў ён надзяляе іх не толькі формай, але і колерам. У сувязі з тым, што цікавасць да колеру і каляровых абазначэнняў не памяншаецца, колькасць даследаванняў у розных галінах навукі, так ці інакш звязаных з дадзенай тэматыкай, велізарная.

Колер з’яўляецца аб’ектам даследавання як мовазнаўчых, так і немовазнаўчых дысцыплін, такіх як: фізіка, псіхалогія, фізіялогія, нейрафізіялогія, выяўленчае мастацтва і г. д., адрозненні паміж якімі заключаюцца ў тым, што прырода колеру вывучаецца з розных пазіцый.

Так, калі разглядаць колер з пункту гледжання фізічнага падыходу, то яго вызначэнне зводзіцца да таго, што кожны колер уяўляе сабой каляровую хвалю, якая мае пэўную даўжыню. Менавіта вобласці фізічных даследаванняў належыць класіфікацыя колераў. Фізіёлагі даследуюць уздзеянне святла і колеру на зрокавы апарат – вочы і мозг, іх анатамічныя сувязі і функцыі. Псіхолагаў у першую чаргу цікавяць праблемы ўплыву колеру на чалавечую псіхіку і душэўны стан, таму ў псіхалогіі часцей за ўсё разглядаецца сімвалічная прырода колеру.

Колер складае важную частку ў структуры ўсяго чалавечага вопыту і рэпрэзентуецца ў мове сродкамі цэлай сістэмы колераабазначэнняў. Вось чаму вывучэнне каляровых найменняў займае адно з цэнтральных месцаў у даследаваннях мовазнаўцаў.

Сёння ў мовазнаўстве існуе цэлы шэраг падыходаў да вывучэння колераабазначэнняў: функцыянальны (даследаванні, прысвечаныя апісанню функцыянавання каляронімаў у мастацкіх тэкстах), лексіка-семантычны (звяртаецца ўвага на сучасны стан сістэмы каляровых найменняў: працэсы развіцця семантычнай структуры асобных колераў, фарміраванне дадатковых да асноўнага вобразных, сімвалічных значэнняў каляровых найменняў і інш.), граматычны (разглядаюцца марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці колераабазначэнняў), кагнітыўны (цесна звязаны з семантычным і праз яго выводзіць у кола праблем ментальнага асэнсавання колеру), супастаўляльны (дазваляе атрымаць інфармацыю аб падабенстве або адрозненні каляровых найменняў у розных мовах, аб нацыянальна-спецыфічных асаблівасцях колераабазначэнняў) і гістарычны (даследаванне гісторыі асобных слоў і груп слоў, што называюць колер, вывучэнне працэсу фарміравання груп каляровых найменняў, а таксама іх складу ў той ці іншы перыяд развіцця мовы).

Прадметам нашага даследавання з’яўляюцца каляровыя найменні, што выкарыстоўваліся ў старабеларускай мове.

Мэтай дадзенай працы выступае даследаванне колераабазначэнняў у старабеларускай мове ў плане семантычнай разнастайнасці гэтай групы лексікі, этымалогіі і словаўтварэння.

Для дасягнення пастаўленай мэты намі плануецца вырашыць наступныя задачы:

1) выяўленне па магчымасці найбольш поўнага колькаснага складу лексем са значэннем колераабазначэння;

2) вызначэнне прынцыпаў класіфікацыі матэрыялу:

а) агульная назва каляровых найменняў;

б) ахраматычныя колеры;

в) храматычныя колеры.

3) раскрыццё семантыкі лексем са значэннем колераабазначэння;

4) даследаванне этымалогіі складнікаў тэматычных груп;

5) вызначэнне спосабаў ўтварэння каляровых найменняў, іх класіфікацыя:

а) першасныя (праславянскія) колераабазначэнні;

б) колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў;

в) вытворныя колераабазначэнні, утвораныя шляхам семантычнага пераносу.