Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курсавая работа па рэжысуры.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
80.37 Кб
Скачать

Раздзел іі. Рэжысёрская распрацоўка фестывалю сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”

2.1. Творчая заяўка на правядзенне свята фестываль сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”

Актуальнасць і сацыяльная значнасць

Фестываль сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак” праводзіцца з 2010 года і аб’ядноўвае розныя рыцарскія клубы, рамесленнікаў, а таксама музычных гурты, якія займаюцца рэканструкцыяй і вывучэннем гістарычнага спадчыны нашага народа. Гальшанскі замак вабіць сваёй гісторыяй, таямнічасцю, легендамі. Яму прысвечаны шматлікія творы сучасных мастацтвазнаўцаў. Таму умесна была прапанова аб правядзенні фестывалю старадаўняй культуры “Гальшанскі замак”

Мэта

Фестываль праводзіўся ў мэтах захавання і развіцця гісторыка-культурнай спадчыны, праслаўлення знакамітых людзей мінуўшчыны і паглыблення ўплыву гісторыка-культурнай спадчыны на эстэтычнае выхаванне насельніцтва.

Задачы

1. Паглыбіць уплыў гісторыка-культурнай спадчыны на эстэтычнае выхаванне насельніцтва.

2. Спрыяць вывучэнню гісторыка-культурнай спадчыны.

3. Пашырыць дзейнасць гуртоў сярэднявечнай музыка і танцаў.

4. Павысіць прэстыж і імідж мясцовасці.

5. Садзейнічаць ажыўленню сувязей паміж рэгіёнамі.

6. Садзейнічаць развіццю турызма.

7. Далучыць у культуравытворчы працэс шырокія колы насельніцтва, прадстаўнікоў розных сацыяльных груп да культурных каштоўнасцей, іх сацыялізацыя, інкультарацыя, культурная камунікацыя.

Колькасць удзельнікаў і зацікаўленных арганізацый

Фестываль сярэднявечнай культуры праводзіўся аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах молпдзі Ашмянскага райвыканкама Гродзенскай вобласці, а таксама Ашмянскім выканаўчым камітэтам. Удзельнікамі з’яўляюцца навукоўцы, калектывы сярэднявечных танцаў і музыкі, рыцарскія клубы, рамеснікі. Ганаровыя госці, якія атрымалі запрашэння аргкамітэта, адпаведныя спецыялісты ў галіне культурна-гістарычнага мастацтва.

Месца правядзення свята

г.Ашмяны, канфэрэнцзала райвыканкама , тэрыторыя Гальшанскага замка

Тэрмін правядзення свята

23 - 24 чэрвеня 2014 года

  • Праграма свята

23 чэрвеня – міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гальшанскія чытанні”. Г.Ашмяны, канфэрэнцзала райвыканкама

11:00

Тэатралізаваны пралог “Ашмянская зямля. Твая гісторыя ў велічы асоб і часу”

11:20

Прэзентацыя кнігі А.В. Мальдзіса “Соотечественники”

12:00

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гальшанскія чытанні”

24 чэрвеня Фестываль сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”

аграгарадок Гальшаны

12:00 – 22:30

Пляцоўка «Цэнтральная сцэна»

12:00

Урачыстае адкрыцце фестывалю

15:00

Мюзікл “Софья Гольшанская” (Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр г.Мінск)

16:30

Майстар-клас сярэднявечнага танца

(тэатр “Фламея”, г. Мінск).

17:30

Паказальныя выступленні народнага клуба славянскіх адзінаборстваў «Аридан» г. Гродна (работа з рознымі відамі зброі, рукапашныя паядынкі, славянскія народныя гульні, абрад пасвячэння хлопчыка ў воіны.)

18:30

Узнагароджанне пераможцаў турніраў.

19:00

Канцэрт старадаўняй і сучаснай музыкі з удзелам калектываў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў г.Мінск:

-Фальклорны ансамбль “Баламуты”;

-Капэла беларускіх народных духавых інструментаў “Гуды”

21:00

-Канцэрт гурта сярэднявечнай беларускай музыкі “Стары Ольса” г.Мінск

22:00

Агнявое прадстаўленне

(экстрымтэатр “Берсек” г. Мінск).

12:00-17:00

Пляцоўка “Рыцарскі стан”

(прадстаўленне ваенна-гістарычных і рыцарскіх клубаў).

12:10

Адкрыццё турніраў:

12:20

-Конны тэатралізаваны турнір-выстава “Чатыры эпохі( Полацкае княства, Вялікае княства Літоўскае, Рэч Паспалітая,1812 год).

13:20

-Бугурты (масавыя бітвы рыцараў).

16:30

-Турнір лучнікаў.

На працягу мерапрыемства працуюць пляцоўкі:

13:00-16:00

Пляцоўка “Запрашаем у гульні” эстрымтэатра “Берсек” г.Мінск:

- майстар-класы па фехтаванні, хадні на старадаўніх хадулях, кіданні нажоў і сякер, старадаўняя гульня "Сэрса";

13:00-15:00

-атракцыён “Тараканьі бега”;

11:00-20:00

Пляцоўка «Горад майстроў»

(выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, майстар-класы па відах народнай творчасці і традыцыйных для рэгіёну).

11:00-20:00

Дзіцячая пляцоўка

(дзіцячыя атракцыёны).

11:00-20:00

Пляцоўка «Іпадром»

(рыцарскі лагер, лагер лучнікаў і коннікаў, катанне на конях).

11:00-22:00

Пляцоўка грамадскага харчавання 

(міні-кафэ, гандлёвыя палаткі).

2.2. Задума і яе кампаненты фестываль сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”

  • Падзея (дзейны факт)

Правядзенне фестывалю сярэднявечнай культуры

  • Тэма (“аб чым?”, змест свята)

Аб гістарычным мінулым

  • Ідэя (галоўная думка аўтара, заклік да сучаснікаў)

Ушанаванне знакамітых постатей мінулага.

  • Праблема (пытанне, якое рэжысёр ставіць у сваім свяце)

Як паўплываць на захаванне народных гісторыка-культурных каштоўнасцей і традыцый.

  • Звышзадача (тэлеграма, пасланая да гледача (К.С.))

Дасягненне эмацыянальнага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей праз выступленне творчых калектываў, рыцарскіх клубаў. Неабходнасць вывучэння і захавання культурнай спадчыны .

Месца правядзення свята і яго архітэктурна-ландшафтныя асаблівасці.

  • Аграгарадок Гальшаны, Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці, тэрыторыя замка.

  • Форма ўвасаблення свята

Новае святочнае формаўтварэнне на аснове гістарычнай падзеі: жыцця і творчасці знакамітага потацей Гальшанскай зямлі.

  • Сцэнарна-рэжысёрскі ход (стрыжань, на які нанізаны ўсе эпізоды свята). Праз тэатралізаваныя дзеі сярэднявечча (рыцарскія баі, танцы, песні і др.) паказаць гісторыка-культурную спадчыну рэгіёну

  • Носьбіты сцэнарна-рэжысёрскага хода і яго кампаненты

- музыка,

- пластыка,

- бутафорыя,

- свет,

- дэкарацыі,

- выступленні вакальна-харавых калектываў;

- рэкламная інфармацыя.

  • Трансфармацыя хода (пераход хода ў новую якасць)

Сцэнарна-рэжысёрскі ход заключаны ў тым, што кожны калектыў, які прымаў удзел у свяце-конкурсе абавязкова быў павінен адпавядаць эпохе сярэднявечча (адзенне, рэпертуар, бутафорыя).

-у дэкаратыўнам увасабленні – прасторавае вырашэнне свята, генеральны план дэкарыравання свята, карта-схема свята, эскізы дэкарацый, касцюмаў, сцэнічных пляцовак, касцюмаў, бутафорыі, друкаванай прадукцыі. У свяце сустракаецца на афішах, запрашальных білетах.

-у музычным увасабленні – мелодыя-лейтматыў, якая аб’ядноўвае ўсе эпізоды свята, музычныя і вакальныя нумары.