- •Уводзіны
- •Раздзел і. Фестывальны рух: гісторыя і сучаснасць
- •1.1 Гісторыя развіцця фестывальнага руху на Беларусі
- •1.2. Фестываль сярэднявекавой культуры, як новае святочнае формаўтварэнне. Стратэгіі развіцця фестывальнага руху і фестываляў сярэднявекавой культуры у Рэспубліцы Беларусь
- •1.3 Гісторыя жыцця замка: гістарычныя факты і паданні
- •1.4 Гісторыка-рэтраспектыўны аналіз фестывалю сярэднявекавой культуры “Гальшанскі замак”
- •Раздзел іі. Рэжысёрская распрацоўка фестывалю сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”
- •2.1. Творчая заяўка на правядзенне свята фестываль сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”
- •2.3 Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята
- •Заключэнне
- •Бібліяграфічны спіс
1.4 Гісторыка-рэтраспектыўны аналіз фестывалю сярэднявекавой культуры “Гальшанскі замак”
Разумеючы унікальнасць малой радзімы, дакументальна «завераную» Уладзімірам Караткевічам, тутэйшыя жыхары падтрымліваюць статус Гальшан як месца ў вышэйшай ступені таямнічага. Так, гальшанцы не стамляюцца абмяркоўваць убачаных у замку прывідаў і кожны аповед упрыгожваюць новымі падрабязнасцямі. Таму правядзенне восеньскага фэсту «Гальшанскі замак» упершыню ў 2010 годзе было для местачкоўцаў хутчэй падзеяй доўгачаканай, чым неспадзяванай. Папулярнасць гальшанскіх зданяў дала падставу арганізатарам гаварыць пра традыцыйны штогадовы гальшанскі Фэст прывідаў, а кіраўніку гурта «Стары Ольса» Зміцеру Сасноўскаму абвясціць аб заснаванні першага ў Беларусі фестывалю анамальнага турызму. Фестываль размясціўся пад сценамі старога замка, ад якога, на жаль, сёння засталіся толькі руіны. Нягледзячы на кастрычніцкі холад, Гальшаны наведала некалькі тысяч турыстаў. Іх увазе былі прапанаваны рыцарскія забавы, катанне на конях, вырабы мясцовых майстроў, а таксама вялікі канцэрт і старажытныя танцы. Фестываль быў задуманы як тэматычны і прымеркаваны да 10-годдзя гурта сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса». Юбіляраў віншавалі гурты «Унія», «Келіх Кола», «Тэстамент». Кульмінацыяй канцэрта стала з’яўленне на сцэне «Старога Ольсы» ў поўным складзе: барабаншчыка Сяргея Тапчэўскага з нагоды дня народзінаў гурта адпусцілі з войска. Не абышлося і без «містыкі»: адкрыць фестываль даручылі Соф’і Гальшанскай, якая разам з Ягайлам раптоўна з’явілася на руінах замка. Скончыўся фестываль эфектным вогненным шоў.
Праслаўленне знакамітых асоб, вывучэнне гісторыі і захаванне яе для продкаў - з’яўляецца асноўнай ідэяй і мэтай сярэднявечнага фестывалю “Гальшанскі замак”. Фестываль праводзіцца аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і Ашмянскім раённым выканаўчым камітэтам.
Адметна тое, што кожны раз заснавальнікі фэсту праграму напаўняюць нечым новым і цікавым.
2012 год выдаўся для гісторыі Гальшаншчыны знамянальным. 510 год мінула з таго часу, калі юная Соф’я Гальшанская і кароль польскі Ягайла злучылі свае лёсы шлюбнымі заручальнымі пярсцёнкамі. У апошнюю майскую суботу першымі вакол замчышча раскінулі свае гандлёвыя палаткі рамеснікі, народныя майстры і ўмельцы са сваімі непаўторнымі па прыгажосці вырабамі. Фестываль распачаўся парадам рэтра-машын. Ад цэнтра аграгарадка да руін замка сваім ходам тэхніка накіравалася на свята. Па-сапраўднаму захапляючае відовішча, бо ў баку не засталося раўнадушных да рыарытэтнай тэхнікі. Кожны меў магчымасць сфатаграфавацца каля аўтамабіляў, ўзросят якіх налічваў каля паўсотні гадоў. Урачыстае адкрыццё фестываля “Гальшанскі замак” пачалося пад гукі старажытных трубаў. Па традыцыі на свята завіталі Соф’я Гальшанская і Ягайла, каб павітаць шматлікіх гасцей і сваіх нашчадкаў, выказаць словы падзякі за слаўны фестываль старажытнасці. Пакідаючы сцэну, велічная каралеўская пара дала наказ нашчадкам Гальшан, каб працягвалі адраджэнне славутай гісторыі свайго краю.
Сваю версію падзей шлюбу, заснаваных на гістарычных звестках, да ўвагі гледачоў прадставіў гістарычны тэатр “Падарожжа ў Сярэднявечча” з горада Ліды. Удзельнікі фестывалю мелі магчымасць пабываць на сватаўстве Ягайлы да Соф’і, а таксама стать сведкамі тэатралізаванага каралеўскага вяселля.
