Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курсавая работа па рэжысуры.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
80.37 Кб
Скачать

1.3 Гісторыя жыцця замка: гістарычныя факты і паданні

Сёння - гэта невялікая вёсачка і толькі два вялікія збудаванні нагадваюць пра былую славу гэтага родавага гнязда князёў Гальшанскіх, затым - Сапегаў. Самі Гальшаны ўспамінаюцца ў пісьмовых крыніцах з 13 стагоддзя. Гэта - адно з самых старадаўніх паселішч чалавека на Беларусі. Тут, на пустуючым ужо 4 стагоддзі старажытным узгорку, у дубовым цераме знакамітых князёў Гальшанскіх, не раз вяршыліся лёсе Вялікага княства Літоўскага. Сюды падымаліся са світамі рыцараў паслы-сваты ад самога Ягайлы, ад самога Вітаўта. І не дзесьці там, а менавіта ў старым Гальшанскім замку, ў 1440 годзе "Вялікія Паны" выбралі на Вялікакняжацкі пасад 13-гадовага каралевіча, будучага караля Польшчы Казіміра IY, Ягелончыка. У 1525 годзе пляменніца апошняга па мужчынскай лініі князя Гальшанскага, Віленскага біскупа Паўла - Алена Юр'еўна Гальшанская стала жонкай Паўла Сапегі, прадстаўніка знакамітага магнацкага роду. Да Сапег і перайшлі Гальшаны ў першай палове 16 ст. Першапачаткова Сапегі пражывалі ў старым палацы былых гаспадароў (Гальшанскіх), да таго часу ўжо добра заняпалым. Праз 70 гадоў Ашмянскі стараста, якога таксама звалі Павел Сапега перанёс сваю рэзідэнцыю з Чырвонай Гары (так называлася старое замчышча) на сучаснае месца - ў даліну р. Луста. Магчыма, пасля чарговага наезду, ці асады першы замак быў разбураны, альбо з прычыны, што ў тых гістарычных умовах замкі пачалі губляць функцыі абарончых збудаванняў, Павел Стэфан Сапега рашыў узвесці ў адкрытай даліне новую, больш раскошную і камфортную рэзідэнцыю. І ў канцы 16 - пач. 17 ст. тут вырас палацава-замкавы комплекс - прыватнаўласніцкі замак. Уздоўж замка працякаў ручай, які дазваляў запаўняць вадой глыбокія ірвы. Планава-кампазіцыйнай схемай Гальшанскі замак крыху падобны на Мірскі і галандскія Бесенштэйн і Клейданец (каля Антверпена). Неабходна заўважыць, што ў Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, нярэдка ў вялікіх магнацкіх палацах быў заметны ўплыў галандска-фламандскай архітэктуры - як вынік пастаянных ажыўленых сувязяў з краінамі Заходняй Еўропы. Павел Стэфан Сапега, напэўна, хацеў пераўтварыць старыя Гальшаны ў рэзідэнцыю, якая была дастойная яго знатнага і багатага роду. Таму адразу за новым замкам, у 1618 годзе, ў цэнтры мястэчка ўзвеў і касцёл. Трагічны лёс напаткаў Гальшанскі замак. Пасля ўдзелу Сапегаў у паўстанні за адраджэнне Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага, расійскі ўрад забраў усю іхнюю маёмасць у дзяржаўны фонд. Сапегі эмігрыравалі ў Францыю, а Гальшаны перадалі аднаму рускаму памешчыку - Гарбанёву, які ў 1880 г. стаў узрываць вежы і гандляваць замкавай цэглай. Давялі ж да сёнешняга стану замак савецкія ўлады. Калісьці ва ўсходнім крыле, ва ўцалелай жылой частцы размяшчалася вучылішча пчалаводаў. Але, калі ў адной частцы жылі студэнты і былі вучэбныя класы, то ў другой... Вежы і сцены проста разбіраліся. Прычым гэты вандалізм учыняўся па загаду дырэктара вучылішча. Гэта нават усхвалялася (будаваўся новы клуб): таму, хто здабыў 80 цаглін і больш - давалі дадатковы водпуск дамоў. Пазней, калі вучылішча з'ехала, не менш старанна замак разбіраўся са згоды кіраўніка тутэйшай гаспадаркі. Проста ў двары пабудаваны кароўнікі. Для сцен выкарыстоўвалася знакамітая на ўсю Еўропу цэгла-"пальчатка" 17 стагоддзя. І зараз унікальная ферма стаіць тут жа. Некалькі гадоў таму праходзіў якісьці рамонт сельгаспабудоў і ўся гразь з іх была звалена проста на тэрыторыю замка. Калісьці пра раскошу і бляск Гальшанскага замка хадзілі легенды. Але апошняя нарадзілася зусім нядаўна.

Гальшанскія сцены не былі разлічаны на доўгую асаду. Яны служылі заслонам для размешчаных унутры жылых памяшканняў. У 17 ст. гэтае каменнае гняздо служыла абаронай не столькі ад варожага войска, колькі ад сваіх суседзяў-магнатаў, якія нярэдка вялі сапраўдныя міжусобныя войны, ці ад збунтаваўшыхся прыгонных і местачковай беднаты. Таму гаспадары старанна зачынялі двайныя вароты. Акрамя гэтага, гаспадары трымалі гарнізон - дзесяткі верных слуг з дробнай шляхты і добрую сотню стражнікаў. У параўнаўча невялікім палацы ўражваюць скляпенні, якія двюмя-трымя паверхамі ідуць пад зямлю. У іх зберагаліся загатаваныя на гады правіянт, зброя, боепрыпасы. Тут жа жыла княжацкая чэлядзь, знаходзілася казарма, турма, скарбніца, падземная канюшня. Парадныя пакоі выглядзелі больш раскошна, чым у шматлікіх суседзяў, дзе, часам, голыя сцены былі зацягнуты шкурамі. У Сапег жа - жывапісныя палотны, дарагая зброя, фамільныя партрэты... Вокны мелі вітражы з тоўстага каляровага шкла казачнай дарагавізны. Сучаснікі лічылі Гальшанскі замак самым раскошным і прыгожым на Беларусі і Літве. У дадзены час руіны замка знаходзяцца пад аховай Міністэрства культуры Беларусі. Замак патрабуе неадкладнай кансервацыі і рэстаўрацыі.

Гальшаншчына - гэта адно з найстаражытнейшых селішчаў, самых дзіўных месцаў у Беларусі. Колькі б раз сюды не завітваў, мястэчка зноў і зноў выдае нешта неверагоднае, незвычайнае. Дзіва што, тут захавалася столькі цікавых помнікаў, гістарычных каштоўнасцей, паданняў і міфаў! Гальшаны цалкам могуць ператварыцца ў сапраўдную турыстычную Меку. Тутэйшыя маляўнічыя наваколлі, старадаўнія вулачкі проста прасякнуты магічнай аўрай. Адмысловай вядомасцю карыстаецца Гальшанскае гарадзішча. Знаходзіцца яно ў двух кіламетрах ад вёскі.

З гарадзішчам злучана ў мясцовага насельніцтва шмат легенд.  Было гэта даўно, апавядае адна з іх. На месцы цяперашніх Гальшан стаяў горад, на высокай гары ўзвышаўся замак. У багатага ўладальніка замка была дачка Марыля. Яна пакахала вясковага хлопца, сына бедняка. Маці Марылі пазнала, што дачка кахае простага селяніна. "Не будзе гэтага!" - злосна сказала яна дзяўчыне. Тая плакала, прасіла дазвола выйсці замуж, але маці стаяла на сваім. Маладыя вырашылі злучыць свае лёсы супраць волі маці. Абураная маці скляла маладых: "Няхай яны знікнуць разам з гэтым горадам!" І ўвесь горад разам з яго жыхарамі знік - праваліўся пад зямлю. На месцы замка з'явілася гара - Гарадзішча, вакол яе на невялікай адлегласці замест хат раскінуліся ўзгоркі. Акрамя гэтай легенды захавалася яшчэ мноства іншых, звязаных з гэтым цудоўным краем. Пералічу некаторыя з іх.

Легенда пра гарадзішча і скарбы

Здарылася гэта у 50-я гады 19-га стагоддзя ў Гальшанах. Селянін Людовіг Гарадзецкі выехаў раніцай узорваць сваю стужку зямлі ля Гарадзішча. Араў ён, араў, прытаміўся конь, ды і сам добра стаміўся. Сеў ён адпачыць на ўзмежак. А сонца ўжо паднялося высока, стала прыпякаць. Заснуў Людовіг і ў сне ўбачыў прыгожую жанчыну, якая клікала яго да сябе, абяцала яму ўсялякія скарбы. Ён падняўся і пайшоў за жанчынай. Прайшоў нізіну і прыблізіўся да гары. Сярод кустоў раптам убачыў вялікую адтуліну. Крочыў уніз і трапіў у касцёл. Жанчына вяла яго за сабой. У куце стаяў вялізны куфар са скарбамі. Чаго там толькі не было! Жанчына сказала, што ён можа ўзяць адтуль чаго і колькі жадае і ісці прэч, але не азіраючыся. Засумаваў Людовіг, што не было ў яго мяха ці вялікіх кішэняў. Стаў ссыпаць за кашулю, падпярэзаную вяроўкай. Набраў столькі, колькі мог падняць. Стаў выходзіць праз адчыненыя перад ім дзверы, рады быў бязмерна, расхваляваўся ад такога поспеху. І на табе, выходзячы наверх зацапіўся. Дзверы і зачыніліся, пршчыміўшы яго кашулю. Людовіг ад нечаканасці азірнуўся. І тут жа пачуў за дзвярыма голас жанчыны: “Загубіў ты мяне!” Набраныя скарбы ператварыліся у каменчыкі… Заплакаў Людовіг, што не здзейснілася яго мара аб багацці.

Легенда аб манастыры ў Гальшанах

Будавалі ў Гальшанах манастыр. Перад пачаткам працы месца асвяцілі святары, а праз некалькі дзён над падмуркам стала ўзвышацца сцяна. Аднак, прыйшоўшы неяк раніцой на будоўлю, працаўнік убачыў замест сцяны груду цэглы. Сабраліся людзі, Злаваўся кіраўнік будоўлі за тое, што працаўнікі дапусцілі такую памылку. Зноў правяралі раствор, вельмі уважліва ўкладвалі цэглу і камяні. Але што гэта? Раніцай сцяна зноў абвалілася. Рашылі дадаць больш яек у раствор, замянілі адказных за кладку сцяны каменшчыкаў, аднак нічога не дапамагло – раніцай сцяна зноў абвалілася. І тады нехта сказаў: “Трэба прынесці ахвяру”. Вырашылі, што першая жонка, якая прынясе на будоўлю абедню свайму гаспадару, будзе зацэментавана ў сцяну. Пачуўшы гэта, захваляваўся малады каменшчык, стаў прасіць Бога, каб не яго прыгажуня жонкапрынесла абед першай. Але Бог патрабаваў ахвяру. Першаў прыйшла менавіта яна. І маладая жанчына была замуравана ў сценку… З таго часу сцяна не абвалівалася, манастыр быў пабудаваны. Яшчэ мноства легенд існуе пра Гальшаны. Узнікаюць яны і сёння. Шырокай вядомасці прыбавіў мястэчку раман Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”. Містычныя з’явы, апісаныя ў рамане, Белая Панна, - усё гэта ўспрымалася як нешта рэалістычнае існуючае ў Гальшанах. Прычым прывіды быццам бы пакінулі цяпер забыты ўсімі замак і пасяліліся у будынку манастыра. Белая панна звычайна з’яўляецца ў ясную ноч у вобразе тонкага сілуэта на фоне акна ці нішы. Яна ў доўгай спадніцы, з зачэсаным назад доўгім валоссем. І вось тады пачынаецца нешта неверагоднае: круціцца столь, сцены прыходзяць у рух, госці, якія ночаць тут, быццам лунацікі становяцца акрабатамі, на іх нахлыньвае невядомая чорная маса, чуюцца крокі, рыпанне масніц. Раніцай турысты вяўлялі сябе далёка ад ложка, на якое укладваліся адпачываць. У гэтай вежы прылады быццам бы фіксавалі велізарную сілу электрамагнітных выпраменьванняў. Турыстам паказваюць скульптуру, ад якой ідзе невядомае цяпло. Чорная панна, як выявілася, асабліва не любіць мужчын. Некалькі гадоў таму у час працы па рэстаўрацыі манастыра ў падзямеллі будынку быў знойдзены шкілет. Яго паднялі наверх. У хуткім часе пасля гэтага здарылася непрыемнасць: праз увесь будынак прайшла расколіна, быццам бы духі помсцяць людзям за парушаны спакой. Белую Панну сустракаюць начамі каля манастыра, яна быццам бы парыць у паветры, заклікаючы праходзячых да сябе. Акрамя замка і манастыра, як распавядаюць гальшанцы, прывід можна ўбачыць і на млыне на рацэ Гальшанцы. Паслухаць пра іх сэды прыязджае мноства турыстаў. Легенды і паданні, складзеныя пакаленнямі аб месцах і падзеях, хоць і не з’яўляюцца гістарычна пэўнай інфармацыяй, але, тым не менш, з’яўляюцца важным матэрыялам з пункту гледжання разумення культуры народа. Акрамя таго, неспецыялісты нашмат лягчэй успрымаюць культуру праз народнае мастацтва, паданні і легенды, чым гістарычныя факты Бясспрэчна, апісанне розных каштоўнасцей і проста цікавых месцаў Беларусі, суправаджаемае легендамі, міфамі і паданнямі, выкліча вялізную цікаўнасць як у саміх беларусаў, так і турыстаў. Гальшаншчына, гісторыя якой багата адлюстравана і інтэрпрэтавана ў вусным народным мастацтве, безумоўна, стаіць на першым плане такіх куткоў нашай краіны.