- •Уводзіны
- •Раздзел і. Фестывальны рух: гісторыя і сучаснасць
- •1.1 Гісторыя развіцця фестывальнага руху на Беларусі
- •1.2. Фестываль сярэднявекавой культуры, як новае святочнае формаўтварэнне. Стратэгіі развіцця фестывальнага руху і фестываляў сярэднявекавой культуры у Рэспубліцы Беларусь
- •1.3 Гісторыя жыцця замка: гістарычныя факты і паданні
- •1.4 Гісторыка-рэтраспектыўны аналіз фестывалю сярэднявекавой культуры “Гальшанскі замак”
- •Раздзел іі. Рэжысёрская распрацоўка фестывалю сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”
- •2.1. Творчая заяўка на правядзенне свята фестываль сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”
- •2.3 Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята
- •Заключэнне
- •Бібліяграфічны спіс
1.2. Фестываль сярэднявекавой культуры, як новае святочнае формаўтварэнне. Стратэгіі развіцця фестывальнага руху і фестываляў сярэднявекавой культуры у Рэспубліцы Беларусь
Найлепшы сацыякультурны эфект дасягаецца ў тых выпадках, калі адбываецца ўключэннеў сучасныя кантэксты сакральных для соцыўма падзей, асоб, месцаў, помнікаў архітэктуры і мастацтва. Так па ўсёй Еўропе фестывалі прыстасавалі для свайго правядзення аб’екты культурнай спадчыны – цэрквы, замкі, крэпасці, каб “змяшаўшы на іх фундаменце традыцыйнае і сучаснае мастацтва, прадставіць іх як месцы калектыўнай памяці.
У Беларусі месцам правядзення фестываляў і турніраў сярэднявекавой культуры сталі гарады з багатай гісторыяй – Навагрудак, Нясвіж, Ліда, Заслаўе, а таксама Лошыцкі парк у Мінску. Маштабным і відовішчным дзействам стаў фестываль сярэднявекавой культуры “Наваградскі замак”, які ўпершыню адбыўся ў старажытнай сталіцы Вялікага княства Літоўскага – г.Навагрудку ў 2000 г. Яркая мінуўшчы гэтага горада натхніла арганізатараў на ўвасабленне слаўных старонак у гістарычным інтэр’еры. Асноўныя падзеі адбываліся на замчышчы, каля руін старой крэпасці. Гледачы размясціліся на правым схіле крапаснога вала, а на супрацьлеглым баку разгортваласямаляўнічая дзея – штурм воінамі спецыяльна пабудаванага ўмацавання. Праграмма фестывалю была насычана рыцарскімі турнірамі, канцэртамі сярэднявекавой музыкі і іншымі мерапрыемствамі.
На фестывальнай пляцоўцы г.Нясвіжа падчас фестывалю “Старадаўні Нясвіж” 3-5 чэрвеня 2003 г. можна было назіраць рэканструкцыю бою славянскіх воінаў з татарамі, паказальныя рыцарскія ратныя турніры. Група каскадзёраў дэманстравала конныя паядынкі, якія нагадвалі пра часы рыцарскіх рысталішчаў. Гасцям фестывалю прапанавалася магчымасць прымераць на сябе воінскую амуніцыю і памерацца сілай з першым рыцарам, узяць удзел ў старажытных сілавых спаборніцтвах. Як у даўнейшыя часы, на гарадскіх вуліцах публіку пацяшалі вандроўныя артысты. Госці з Чэхіі захапілі гледачоў віртуозным фехтавальным майстэрствам, паказалі відовішчнае шоу з агнём.
“Жывой” экспазіцыяй гістарычнай дзеі стаў падворак, разгорнуты Браслаўскім раённым аб’ядненнем музеяў. Апранутыя ў строі ранняга сярэднявякоўя артысты дэманстравалі старажытныя спосабы прыгатавання ежы, вырабу прылад працы, прадметаў побыту, аздабленне адзення па тэхналогіях, якія існавалі ў той час. У старажытнасці вялікае значэнне мела кавальскае рамяство, таму дарэчы было бачыць на фестывалі сучасных майстроў кавальства. Віртуозны каваль каваў перад цікаўным позіркам гледачоў не толькі меч, але і маленькую шпільку.
Слушнае спалучэнне традыцый і навацый у фестывальнай дзейнасці выклікае ў жыхароў рэгіёну цікавасць і станоўчы рэзананс. Фестывальныя мерапрыемствы атрымліваюць моцную грамадскую падтрымку, да іх з прыхільнасцю ставіцца мясцовая адміністрацыя, знаходзіцца падтрымка з боку вытворчых прадпрыемстваў і прадпрымальніцкіх структур. Такая комплексная методыка арганізацыі фестывальнай дзейнасці, безумоўна, спрыяе аб’яднанню намаганняў розных грамадскіх структур і скіраванню інтэлектуальных, фінансавых, арганізацыйных і кадравых рэсурсаў на вырашэнне асабліва важных праблем культуры ў рэгіёнах.
Фестывалі значна ўзбагачаюць палітру сацыяльна-культурнага жыцця аддалёных ад цэнтраў мясцовасцей. Практыка фестывальнай дзейнасці апошніх дзесяцігоддзяў паказвае, што найбольш стала фестывалі ўкараняюцца ў невялікіх гарадах.
