Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курсавая работа па рэжысуры.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
80.37 Кб
Скачать

Раздзел і. Фестывальны рух: гісторыя і сучаснасць

1.1 Гісторыя развіцця фестывальнага руху на Беларусі

ФЕСТЫВАЛЬ ( фр. festival < лац. festivus святочны, вясёлы) - масавае творчае дзеянне, паказ лепшых дасягненняў прафесійнага і аматарскага мастацтва розных жанраў, творчых здабыткаў работнікаў розных прафесій (мадэльераў, цырульнікаў, кухараў і пад.), галін вытворчасці ( адукацыя, медыцына, культура і інш.), грамадскіх арганізацый ( прафесіянальныя і творчыя саюзы). Класіфікацыя Фестывалю: па жанраваму прынцыпу - аднажанравыя , разнажанравыя і сінтэтычныя; па ўзроставых катэгорыях – дзіцячыя, маладзёжныя і рознаўзроставыя; па вытворчаму прынцыпу – фестываль працаўнікоў пэўнай арганізацыі або прадпрыемства, прафесіі, галіны гаспадаркі або сферы дзейнасці; па тэрытарыяльнаму прынцыпу –раённыя, абласныя, тэрытарыяльныя, рэгіянальныя, рэспубліканскія і міждзяржаўныя; па этнічнаму прынцыпу – нацыянальныя, міжнацыянальныя і міжнародныя. Фестываль можа праводзіцца выключна як дэманстрацыя творчых сіл, або, разам з гэтым, уключаць у сваю структуру творчы конкурс па пэўных, загадзя вызначаных намінацыях. У адрозненні ад масавага свята, якое з”яўляецца разнажанравым паліфанічным дзеяннем, на фестывалі, часцей за ўсё, наладжваецца прагляд творчасці прадстаўнікоў аднаго жанру або ўзросту, лепшых з якіх выяўляе спецыяльнае журы, з далейшым выступленнем лаўрэатаў і дыпламантаў у заключным канцэрце. Фестываль можа адбывацца як самастойная мастацкая акцыя або як састаўная частка свята, а таксама як буйнамасштабная грамадска-культурная акцыя, якая перарастае ў свята. Звычайна кожны фестываль мае сваю эмблему, у сувязі з яго арганізацыяй і правядзеннем здзяйсняецца выраб банераў, тэматычных плакатаў-расцяжак на вуліцах, продаж значкоў, сувеніраў, пераможцы і удзельнікі узнагароджваюцца дыпломамі, граматамі, каштоўным падарункамі і прызамі.[3]

Фестывальны рух народнай мастацкай творчасці ў Беларусі — асобная старонка культурнага развіцця нашага народа. Характэрнай для Беларусі асаблівасцю стала перамяшчэнне акцэнтаў фестывальнай актыўнасці з цэнтра на перыферыю. Большасць фестываляў народнай творчасці ўзніклі там, дзе гістарычна было сфарміравана адпаведнае культурнае асяроддзе.

Кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем фестывалямі ажыццяўляе арганізацыйны камітэт фестывалю, які фарміруецца з прадстаўнікоў дзяржаўных органаў (са згоды іх кіраўнікоў) і зацікаўленых арганізацый, якія прымаюць удзел у правядзенні фестывалю.

Праграма фестываляў прадугледжвае канцэртныя выступленні калектываў мастацкай творчасці, тэатралізаваныя дзеянні і арганізаваныя масавыя гульні, конкурсныя выступленні калектываў мастацкай творчасці, правядзенне выставак-кірмашоў работ майстроў розных відаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i рамяства, правядзенне тэарэтычна-практычных пасяджэнняў па пытаннях развіцця аматарскага мастацтва і народна-інструментальнай творчасці, дэманстрацыю іншых відаў і напрамкаў творчай дзейнасці.

Да ўдзелу ў фестывалях- запрашаюцца дарослыя ці рознаузроставыя аматарскія і прафесійныя калектывы мастацкай творчасці і індывідуальныя выканаўцы на народных інструментах, спевакі і выканаўцы народных песень, майстры па вырабе народных музычных інструментаў, калектывы пэўнага напрамку, адпаведныя спецыялісты ў галіне аматарскага мастацтва. Крытэрыямі адбору удзельнікаў фестываляў з’яўляюцца: самабытнасць, сцэнічная культура, наяўнасць аўтарскіх апрацовак народных музычных твораў, традыцыйных касцюмаў, арыгінальных музычных інструментаў.

У рамках фестываляў магчыма правядзенне конкурсаў сярод аматарскіх калектываў народна-інструментальнай і вакальнай мастацкай творчасці.

У палажэннях аб фестывалях агаворваецца:

1.Мэты і задачы фестываляў;

2.Умовы правядзення фестывалю:

- да якога жанру адносіцца данны фестываль, на які паштовы адрас дасылаць заяўкі на удзел ў фестывалі ці конкурсе, які прадугледжаны праграмай фестывалю;

- Рэпертуар удзельнікаў калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў, як вакалістаў, так і выканаўцаў на народных інструментах, павінны адлюстроўваць мясцовыя асаблівасці рэгіёна, які яны прадстаўляюць. Конкурсныя выступленні журы фестываляў ацэньвае па наступных крытэрыях: выканальніцкае майстэрства, сцэнічная культура, захаванне рэгіянальных традыцый і асаблівасцей народных музычных твораў, раскрыццё музычна-вобразнага зместу і рэжысура конкурснай праграмы, арыгінальнасць і захаванне традыцый народнага мастацтва.

3.Парадак правядзення фестываляў, дзе указваецца: месца правядзення фестываля, час правядзення і праграма фэсту.

4.Узнагароджванне удзельнікаў фестываляў: па выніках конкурсных выступленняў журы фестывалю вызначае лаўрэатаў і дыпламантаў у кожнай намінацыі конкурсаў, ці кожны ўдзельнік фестываля узнагароджваецца дыпломам і цэнным сувенірам.

5.Фінінсавыя расходы, дзе указваюцца расходы па пражыванню, харчаванню, транспарту і арганізацыі фестываляў.(палажэнні аб фестывалях)

«Тыпалогія фестываляў мастацтваў падзяляецца па наступных аспектах:

- па відах мастацтва - музычныя, тэатральныя, кінафестывалі, фестывалі фотамастацтва і фестывалі выяўленчага мастацтва;

- па храналагічным прынцыпе (ўлічваецца перыядычнасць ажыццяўлення праектаў) - штогадовыя, біенале (раз у два гады), триеннале (раз у тры гады) і г.д.;

- па маштабу тэрыторыі – гарадскія рэгіянальныя, рэспубліканскія, міжнародныя, і інш.;

- па тыпу інстытуцыянальнай падтрымкі (арганізацыі, па ініцыятыве і пры матэрыяльнай падтрымцы якіх ажыццяўляецца дадзены фестываль мастацтваў) - дзяржаўныя структуры, прыватныя і грамадскія фонды, мецэнаты, і спонсары;

- па складу ўдзельнікаў - фестывалі дзіцячай творчасці, фестывалі прафесійных мастакоў, маладзёжныя фэсты і г.д.;

- фэсты, якія арыентуюцца на пэўны накірунак у мастацтве - фестываль авангарда, фестываль класічнай музыкі, фестываль джаза і інш;

- фэсты на конкурснай аснове і без яе;

- фестывалі, звязаныя з развіццём новых тэхналогій - фестывалі медыя - арта, фестывалі відэаарта” [16, с. 12].

“Праграма фестывальных мерапрыемстваў уключае разнастайныя па змесце і форме часткі:

- для аўдыторыі гледачоў (шоу-праграмы: канцэрты, спектаклі, паказы, конкурсы, агляды, выставы, балі, карнавалы, турніры, вогненыя і водныя феерыі, конкурсна-ігравыя праграмы, забаўляльныя мерапрыемствы, дабрачынныя акцыі, святочны гандль і інш.);

- для удзельнікаў (знаёмства з помнікамі гісторыі і культуры, экскурсіі, наведванненацыянальных паркаў, паркаў атракцыёнаў, вытворчых прапрыемстваў, вучэбных устаноў, тэатраў, музеяў, салонаў, галерэй, сустрэчы з творчымі асобамі, вечары адпачынку, урачыстыя сустрэчы з кіраўніцтвам горада, прыёмы ў мэрыі, адміністрацыі вобласці, райвыканкаме і інш.);

- для спецыялістаў сацыякультурнай сферы (творчыя конкурсы, лабараторыі, семінары, практыкумы, школы перадавога вопыту, майстар-класы, навукова-практычныя канферэнцыі, фальклорныя чытанні, сяброўскія вечарыны, пікнікі, фуршэты і інш.);

- для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі (прэс-канферэнцыі і інш.)” [21, с. 101].

Падчас правядзення фестывальных мерапрыемстваў паспяхова вырашаецца задача арганізацыі карпаратыўных зносін прадстаўнікоў сферы мастацкай творчасці: мастакоў, музыкантаў, кампазітараў, рэжысёраў, кіраўнікоў мастацкіх калектываў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва. Для іх важнае значэнне мае прафесійнае асяроддзе, у якім магчыма авалоданне формамі, метадамі, прыёмамі творчага майстэрства, абмен і ўзбагачэнне новымі тэмамі, ідэямі. Творцы, як ніхто іншы, маюць патрэбу ў аналізе мастацкіх вынікаў сваёй дзейнасці з боку калег “па творчым цэху”.

“Фестываль заўсёды служыць мэтам абагульнення і распаўсюджвання станоўчага вопыту і ведаў. Адукацыйны кампанент рэалізуецца ў арганізацыі семінараў, “круглых сталоў”, практыкумаў, майстар-класаў, творчых лабараторый, школ перадавога вопыту. Падчас фэстаў арганізуюцца навукова-практычныя канферэнцыі, фальклорныя чытанні і іншыя мерапрыемствы навукова-асветніцкага характару.

З ўсяго сказанага вынікае, што фестывальная дзейнасць валодае комплексам сродкаў калектыўнай камунікацыі. Фестывалі з’яўляюцца сродкам задавальнення патрэбнасцей людзей у зносінах, мастацкім самавыяўленні, перадачы эстэтычнай інфармацыі, спрыяюць рашэнню важных задач іх сумеснага існавання. Выпрацоўка і падтрымка святочна-фестывальнай культуры – важны элемент забяспячэння жыццядзейнасці соцыума, неабходны для паўнацэннай сацыялізацыі і культурнай камунікацыі.

Такім чынам, фестывальная дзейнась у сферы народнай мастацкай творчасці, накіраванная на задавальненне творчых памкненняў асобы, дае значны сацыяльна-педагагічны эфект. Разнастайныя грамадска-карысныя віды культурнай дзейнасці выконваюць вельмі важныя сацыяльныя і сацыяльна-педагагічныя функцыі. У гэтай дзейнасці адбываецца фарміраванне і замацаванне ўстойлівых станоўчых стэрэатыпаў паводзін. Яна садзейнічае паўнацэннаму культурнаму развіццю чалавека, што і з’яўляецца мэтай і вынікам сацыяльна-педагагічнага працэсу ў сферы вольнага часу” [20, с.44].