Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курсавая работа па рэжысуры.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
80.37 Кб
Скачать

Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

культуры і мастацтваў»

Факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва

Кафедра рэжысуры абрадаў і свят

ФЕСТЫВАЛЬ

ГАЛЬШАНСКІ ЗАМАК -2014”

Курсавая работа

па дысцыпліне “Рэжысура свят”

Распрацавала

студэнтка 514 групы

Ланеўская Марта Генадзеўна

Навуковы кіраўнік –

кандыдат культуралогіі,

дацэнт кафедры

рэжысуры абрадаў і свят

Гуцько Вольга Леанідаўна

Мінск, 2014

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………….......2

Раздзел І. ФЕСТЫВАЛЬНЫ РУХ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ

1.1 Гісторыя развіцця фестывальнага руху на Беларусі…………… 8

1.2 Фестываль сярэднявекавой культуры, як новае святочнае формаўтварэнне. Стратэгіі развіцця фестывальнага руху і фестываляў сярэднявекавой культуры у Рэспубліцы Беларусь …...13

1.3 Гісторыя жыцця замка: гістарычныя факты і паданні………… 15

1.4 Гісторыка-рэтраспектыўны аналіз фестывалю сярэднявекавой культуры “Гальшанскі замак” ……………………………………….20

Раздзел ІІ. Рэжысёрскі праект свята

2.1 Творчая заява на правядзення…………………………………….23

2.2 Задума і яе кампаненты…………………………………………...26

2.3 Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка……………………………..28

Заключэнне………………………………………………………………...31

Бібіліяграфічны спіс………………………………………………………34

Дадаткі

Дадатак А …………………………….………………………………...83

Дадатак Б ………………………………………………….……………94

Дадатак В ……………………………………………………………...104

Уводзіны

Актуальнасць i сацыяльная значнасць работы

У апошні час мы ўсё часцей звяртаемся да нашай мінуўшчыны. Яна вабіць сваёй таямнічасцю, асаблівасцямі звычаяў таго часу, а каларытныя фігуры нашых продкаў выклікаюць непадробную цікавасць і шчырую павагу. Гальшаншчына – зямля, якая ўжо шмат стагоддзяў вабіць сваёй гістарычнай спадчынай. Яна прыцягвае душы людзей сваёй таямнічасцю, чароўнай атмасферай быліннасці і цудоўнымі паданнямі. Гэта ўнікальны куток не толькі Ашмяншчыны, але і ўсяго нашага беларускага краю. Менавіта тут захаваліся руіны Гальшанскага замка, які архітэктары называлі “каменнай кветкай”, верагодна, за багатае ўбранне. Гэты ж замак зрабіў знакамітым на ўвесь свет Уладзімір Караткевіч у сваім рамане “Чорны замак Альшанскі”. Легенды пра Гальшанскі замак вядомы ва ўсіх кутках Беларусі. Адны з іх распавядаюць, што пад замкам знаходзілася мноства розных хадоў, скляпоў, падземных калодзежаў. Другія сцвярджаюць, быццам падземны ход з замка вёў у суседскі Крэўскі замак, і быў такой велічыны, што браты Сапегі маглі катацца там у карэце, запрэжанай тройкай коней. Мясцовыя жыхары расказваюць, што ў ясныя месячныя ночы на разбураных галерэях замка ходзяць цені закаханых Грэміслава Валюжыніча і Ганны Гардзіславы Гальшанскай, замураваных у падзямеллі мсцівым магнатам, таямнічыя зашыфраваныя надпісы ўказваюць на схаваныя ў зямлі клады. Амаль як паданне, стаў расказ пра камандзіра эскадрона чырвонай арміі. Мясцовыя актывісты правялі камандзіра, які шукаў месца для начлега, да нядаўна пакінутага гаспадарамі замка. Аглядзеўшыся вакол, камандзір развярнуў эскадрон і павеў яго начаваць у чыстае поле. А потым растлумачыў: "Не мог я дазволіць спаскудзіць такую прыгажосць".  Усе мы ў дзяцінстве захапляліся раманам Уладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі". Многія лічаць, што прататыпам "Чорнага замка Альшанскага" з'яўляецца Гальшанскі замак, а гісторыя рода князёў Гальшанскіх лягла ў аснову сюжэта знакамітага рамана. Але, як пісаў гальшанцам сам У.Караткевіч, "не трэба шукаць у рамане простага фотаздымка з Гальшан". 

Сёння, гледзячы на разваліны замка, цяжка паверыць, што сучаснікі лічылі гэты замак прыгажэйшым у Літве.

Абагульненне вопыту арганізацыі і правядзенне сучаснага старажытнага фестывалю дазволіць знайсці новыя арыгінальныя метады і прыёмы, элементы новых канцэпцый правядзення фестываляў і асобных яго мерапрыемстваў. Такім чынам, вывучэнне гісторыі, разпрацоўка рэжысёрскага праэкта і правядзенне фестывалю старажытнай культуры “Гальшанскі замак” з’яўляецца актуальным і сацыяльна-значным.

Аб’ект даследавання – фестывальны рух на Беларусі.

Прадмет даследавання – развіццё фестываляў сярэднявечнай культуры Беларусі.

Мэта і задачы работы

Мэта работы – вывучэнне гісторыі свайго краю і захаванне яе для продкаў, вызначэнне перспектывы развіцця фестывалю сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”, паглыбленне ўплыву гістарычнай спадчыны на развіцце святочнай культуры Беларусі.

Дзеля дасягнення пастаўленай мэты работы неабходна выканаць шэраг навуковых задач:

  1. Разглядзець паходжанее фестываля, гінезіс свята і яго роль у духоўнай культуры грамадства.

  2. Разглядзець гісторыю развіцця сярэднявечных фестываляў на тэрыторыі Беларусі.

  3. Разгледзець гісторыю жыцця замка: гістарычныя факты і паданні

  4. Прааналiзаваць гістарычныя звесткі аб развіцці рэгіянальнага фестывалю сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”.

  5. Распрацаваць рэжысёрскі праэкт правядзення сярэднявечнага фестывалю.

  6. Прааналізаваць на аснове ўласных назіранняў ступень захаванасці старажытных традыцый.

  7. Прапанаваць метадычныя парады па арганізацыі і правядзенню фестываляў сярэднявечнай культуры;

  8. Далучыць розныя сацыяльныя слаі беларускага грамадства да гістарычнай спадчыны.

Мэта курсавой работы: вызначыць перспектывы развіцця фестывалю сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”, захаваць гісторыка-культурную спадчыну і спрыяць яе развіццю.

Метадологія і метады даследавання

Прадстаўленае даследаванне мае практыка-арыентаваны падыход, які скіраваны на дасягненне высокага ўзроўня правядзення і арганізацыі фестывальных мерапрыемстваў.

Сістэмны падыход стаў асновай вывучэння тэарэтыка-метадалагічнай сутнасці фестывальнага руху ў гістарычнай рэтраспектыве. Мы ўлічвалі ў даследаванні прынцып ўзыходжання ад абстрактнага да канкрэтнага, прынцып аб’ектыўнасці, прынцып адзінства лагічнага і гістарычнага. Для вывучэння гісторыі правядзення фестывальнага руху на Беларусі выкарыстоўваліся навуковыя метады тэарэтычнага ўзроўню (фармалізацыя, гіпатэтыка-дэдуктыўны, гістарычны і лагічны і інш.). Для вызначэння асаблівасцей правядзення, традыцый і іннавацый у правядзенні фестываляў, вызначэння перспектыў выкарыстання і метадычных парад для арганізатараў фестывальных мерапрыемстваў былі прыменены агульналагічныя метады даследавання (аналіз і сінтэз, абстагіраванне і абагульненне), акрамя таго – навуковыя метады – назіранне, параўнанне. Пры напісанні другога раздзела, у якім разглядаецца рэжысёрскі праект фестывалю, былі актуальныя для выкарыстання навуковыя метады тэарэтычнага ўзроўню – абстрагіраванне, ідэалізацыя, аналіз, сінтэз, індукцыя, дэдукцыя, аксіяматыка і абагульненне.

Аналіз літаратуры:

Для дасягнення мэты і выканання пастаўленых задач дыпломнай работы быў прааналізаваны шэраг навуковай, навукова-метадычнай літаратуры. Неабходна назваць імёны самых вядомых даследчыкаў, якія унеслі значны ўклад у тэорыю і практыку арганізацыі фестывальнага руху ў Беларусі і за яе межамі. Практычнай часткай ўвасабленне займаюцца рэжысёры П.А. Гуд, А.Я. Камінскі, А.Г. Фядотаў, Н.А. Міцкевіч, Н.В. Осіпава і інш.

У манаграфіі Ю.М. Чарняк “Рэжысура свят і відовішч” выдзелены асноўныя аспекты рэжысуры святаў. Разгледжана многафункцыянальнасць традыцыйнага свята.

У.М. Сысоў у кнізе “З крыніц спрадвечных” выдзяляе паняцці “традыцыя”, “традыцыйнае свята”, робіць акцэнт на храналогію розных культурных пластоў і эпох.

В.К. Бандарчык у грунтоўнай працы “Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі” выдзяляе масавыя формы грамадскай актыўнасці, культунай дзейнасці і адпачынку; адлюстроўвае стан беларускай духоўнай культуры; апісвае перспектывы далейшага развіцця нацыянальнай культуры і грамадскага быту.

Для вывучэння тэарэтыка-метадалагічнай асновы феномена фестывальнага руху мае значны ўплыў аўтарэферат Е.І. Рэзнікавай “Фестываль мастацтваў як сінтэтычная мастацкая прастора”, дзе вызначаецца тыпалогія фестываляў мастацтваў па відах мастацтва, па храналагічным прынцыпе, па маштабу тэрыторыі, па складу удзельнікаў і г.д.

Л.П. Сівурава ў сваіх артыкулах ўздымае праблему сацыяльна-педагагічнага патэнцыяла фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці, разглядае тэхналогію фестывальнай дзейнасці ў галіне мастацкай творчасці, раскрывае значэнне фестываляў сярэднявечнай культуры і працэсы міжнароднай культурнай інтэграцыі. Таксама неабходна назваць прозвішчы Ю. А. Стральцова, А.І. Мазаева, якія разглядаля гісторыя свят з часоў старажытнасці і да савецкага перыяду правядзення святочных мерапрыемстваў.

Прапанаваная работа абгрунтавана на матэрыялах розных літаратурных крыніц, нарматыўных актаў і дакументаў, аналізе свят, тэатралізаваных прадстаўленняў, відовішчаў, абрадаў і канцэртаў.

Структура і аб’ём работы

Работа складаецца з уводзін, двух раздзелаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса і трох дадаткаў. Агульны аб’ём работы налічвае 35 старонкі. Бібліяграфічны спіс складае 35 крыніц. Ва ўводзінах раскрываецца актуальнасць і сацыяльная значнасць работы, аб’ект і прадмет даследавання, мэта і задачы работы, навізна даследавання, метадалогія і метады даследавання, аналіз выкарыстаных крыніц. У першым раздзеле работы раскрываецца вызначэнне фестываля, прадстаўлены асаблівасці яго правядзення, разгледжана гісторыя развіцця фестывальнага руху на Беларусі, акрэслена стратэгія развіцця фестывальнага руху на Беларусі. Вызначаюцца традыцыi i новаўвядзеннi ў фестывалях сярэднявечнай культуры, якія праходзяць на тэрыторыі рэспублікі. Тут прадстаўлены гістарычныя сведкі і паданні звязаныя з Гальшанскім замкам, а таксама праведзены гісторыка-рэтраспектыўны аналіз фестывалю сярэднявекавой культуры “Гальшанскі замак” . У другім раздзеле прадстаўлена практычная частка дыпломнага праекта – рэжысёрская распрацоўка рэгіянальнага фестывалю сярэднявекавой культуры “Гальшанскі замак”. У прапанаваным раздзеле раскрываецца творчая заяўка на правядзенне свята, рэжысёрская задума свята і яе кампаненты, сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка і рэжысёрскае ўвасабленне свята. У заключэнні падводзяцца вынікі тэарэтыка-метадалагічнай распрацоўкі і прапаноўваюцца метадычныя рэкамендацыі для рэжысёраў свят.