Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Педагогическая практика 3 курс.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
207.39 Кб
Скачать

3. Замацаванне

1. Практ. 99. Пастаўце літары ў алфавітным парадку. Дапоўніце дзвюма наступнымі літарамі. Запішыце.

2. На дошцы запісаны словы і намаляваны красворд:

дзённік, буквар, закладка, клей, кардон

р

а

н

е

ц

1.

2.

4.

5.

– Размясціце словы ў алфавітным парадку. Упішыце паслядоўна словы ў красворд. Пры размяшчэнні па алфавіце слоў, якія пачынаюцца з адной і той жа літары, звяртаецца ўвага на другую літару ў слове і на яе месца ў алфавіце.

Як яшчэ называецца сумка, з якой ходзяць у школу? Рукзак – слоўнікавае слова. Напісанне яго трэба запомніць (дзеці запісваюць слова ў сшыткі). Якім па памеры можа быць рукзак? Як яшчэ можна назваць маленькі рукзак?

3. Практ. 100. Дапоўніце сказ назвамі школьных прылад. Упішыце іх у алфавітным парадку.

4. Практ. 101. Прачытайце назву верша. Як вы думаеце, пра каго пойдзе ў ім размова? Паслухайце верш (чытанне твора настаўнікам). Чаму Ганулю можна назваць мамінай памочніцай? Выпішыце з тэксту ў алфавітным парадку назвы школьных прылад.

5. На дошцы прымацаваны карткі са словамі:

Гуля́ючы, не, розуму, прыдба́еш.

– Прачытайце словы. Ці ўсе яны вам зразумелыя? (Настаўнік тлумачыць дзецям значэнне слова прыдбаць (набыць, рус. приобрести).) Размясціце словы ў алфавітным парадку. Якая прыказка атрымалася? Што трэба рабіць, каб стаць разумным?

4. Дамашняе заданне.

Практ. 102. Вывучыць алфавіт на памяць.

5. Вынік урока.

Што такое алфавіт? Для чаго чалавеку трэба добра ведаць алфавіт? Назавіце літары, якіх няма ў рускім алфавіце.

Приложение 26