 
        
        - •Умк. История путешествий и туризма.
- •Тема 1.10. Путешественники второй половины – конца XIX века – м.О.Без-Карнилович, а.П.Сапунов, е.Р.Романов, в.З.Завитневич, а.С.Домбовецкий, в.А.Шукевич. План
- •2.А.П.Сапуноў.
- •3.Е.Р.Раманаў.
- •4.Дзейнасць археолагаў в.З.Завітневіча, а.С.Дамбавецкага, в.А.Шукевіча.
- •2.А.П.Сапуноў.
- •3.Е.Р.Раманаў.
- •4.Дзейнасць археолагаў в.З.Завітневіча, а.С.Дамбавецкага, в.А.Шукевіча.
3.Е.Р.Раманаў.
ЕЎДАКІМ РАМАНАВІЧ РАМАНАЎ (1855-1922, жыў 67г.)
  Еўдакім
Раманавіч Раманаў нарадзіўся ў мястэчку
Нова-Беліца Магілёўскай губерні. Выдатны
археолаг,
этнограф, гісторык, фалькларыст,
краязнаўца, педагог, адзін з заснавальнікаў
 беларускай гуманітарнай навукі.
   Еўдакім
Раманавіч Раманаў нарадзіўся ў мястэчку
Нова-Беліца Магілёўскай губерні. Выдатны
археолаг,
этнограф, гісторык, фалькларыст,
краязнаўца, педагог, адзін з заснавальнікаў
 беларускай гуманітарнай навукі. 
Закончыў Гомельскую прагімназію (1870), курсы настаўнікаў рускага языка і гісторыі (1872). Працаваў настаўнікам (1872-1886), інспектарам народных вучылішч (1886-1906) і інш.
Ужо ў 17 гадоў Е. Р. Раманаў (1855—1922) захапіўся краязнаўствам. Пачалося ўсё з вывучэння матэрыяльнай культуры. Даследчыка зацікавіла сама прырода помнікаў археалогіі. Вучоны шмат вандраваў па Беларусі, каб сабраць пра іх звесткі, пачаў класіфікаваць помнікі старажытнасці паводле эпох і іх даўняй прыналежнасці.
Е. Р. Раманаў вывучаў курганы. Ён прапанаваў свой, на той час арыгінальны, новы метад раскопак: здыманне пластоў зямлі да палавіны насыпу, а пасля з паўночнага і паўднёвага бакоў на адлегласці 1 аршына прапаноўваў пракопваць траншэі да мацерыка. Стоячы ў гэтых траншэях, рабочыя прадаўжалі тонкімі слаямі здымаць зямлю з астатняй часткі кургана, аж пакуль поўнасцю не будуць выяўлены астанкі. Гэты спосаб не зусім адпавядае сучаснаму, але гэта была раманаўская навінка ў методыцы археалагічных даследаванняў, больш прагрэсіўная ў параўнанні з раней разгледжанымі кіркораўскай і тым больш нарбутаўскай.
Пад уплывам новых веянняў моды на складанне археалагічных карт і Раманаў узяўся за стварэнне карты Магілёўскай губерні. На жаль, яна не была выдадзена, і яе рукапіс, перайшоўшы праз некалькі рук, аказаўся ў Львоўскім гістарычным архіве. У 1900-1903 гг. Е.Р. Раманаў выдае 3 зборнікі "Магілёўскай старыны" – першага перыядычнага навуковага выдання Магілёўшчыны. 3 матэрыялаў відаць, што вучоны ўсе вядомыя яму помнікі старажытнасці на тэрыторыі губерні падзяляў па відах, а храналагічна — па эпохах. У асобныя падраздзелы ім вылучаны каменныя крыжы, камяні з надпісамі, камяні з выявамі, нават асобна вылучыў камяні «са ступнёй». Улічыў даследчык усе вядомыя гарадзішчы, «гарадцы», курганы, валы земляныя і г. д.
Е. Р. Раманаў стварыў аналагічныя карты Гродзенскай і Віцебскай губерняў. У рабоце над археалагічнай картай Віцебшчыны дапамагаў яму А. П. Сапуноў. Выданне такіх карт падводзіла вынік работы многіх ранейшых археолагаў, дэманстравала ступень вывучанасці краю.
Беларускі вучоны прынцыпова ставіўся да кожнага акта вандалізму ў адносінах помнікаў гісторыі і культуры. Так, у 80-х гадах XIX ст. ён дачуўся, што пры земляных работах быў разбураны Люцынскі могільнік на захадзе Віцебскай губ. і сам тут жа выехаў на месца. Раманаў правёў тут раскопкі да канца, а выяўленыя прадметы перадаў у музей, а пра некаторыя падрыхтаваў публікацыі.
У 1902 г. па ініцыятыве гэтага вучонага ў Магілёве створана Таварыства па вывучэнні Беларускага краю (у 1913 г. рэарганізавана ў Таварыства па вывучэнні Магілёўскай губ.— Г. К.) і пры гэтым жа таварыстве быў арганізаваны гісторыка-этнаграфічны музей. Раманаў марыў пра беларускі універсітэт, пра далейшае развіццё навукі.
За сваё жыццё Е. Р. Раманаў сабраў звесткі больш як пра 1 тыс. помнікаў археалогіі на тэрыторыі Беларусі. У пераважнай большасці сам стараўся іх убачыць, абмераць, апісаць.
Ім было выдана 9 тамоў "Беларускага зборніка", у каторы ўвайшлі фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. Е.Р. Раманаў - аўтар больш 200 навуковых прац па археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, гісторыі, языка- і літаратуразнаўству, археалогіі, музеязнаўству. Галоўнай лініяй яго навуковай дзейнасці стала думка аб самабытнай нацыянальнай культуры беларускага народа, каторы мае права на самавызначэнне. Дзякуючы намаганням вучонага, у 1897г. быў створаны Магілёўскі царкоўна-археалагічны музей, фонды якога сталі асновай для стварэння губернскага, цяперашняга Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея.
Е.Р. Раманаў - удзельнік дзевятага археалагічнага з’езда. Праводзіў антрапалагічныя даследаванні. З’яўляючыся асобай не мясцовага, а агульнарасійскага масштаба, Е.Р. Раманаў быў добра вядомы ў навуковых колах. Яго археалагічная, этнаграфічная і фалькларыстычная дзейнасць
неаднаразова адзначалася высокімі ўзнагародамі – залатой медаллю Рускага геаграфічнага таварыства, сярэбранай - Маскоўскага таварыства любіцеляў прыроды, антрапалогіі і этнаграфіі, імянным сярэбраным жэтонам и др. Сярод сучаснікаў цяжка найсці асобу больш значную па шматграннасці і размаху навуковай дзейнасці. Яго імя стаіць у адным раду з такімі знакамітымі вучонымі, як Е.Ф. Карскі, А.К. Кіркор, Н.Я. Нікіфароўскі, П.В. Шэйн. Сабраны Е.Р.Раманавым каласальны матэрыял по розных напрамках гуманітарных навук і па сёняшні дзень мае вялікае навуковае значэнне.
Пытанні да паўтарэння
1.Прывядзіце прыклады шматграннай дзейнасці Е.Р.Раманава?
2.Якую беларускую губерню вучоны апісаў больш дэталёва?
3.У чым сутнасць новага метаду раскопак па Раманаву?
4.Ацаніце уклад Е.Р.Раманава ў развіццё беларускай навукі?
