Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_10_UMK.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
101.46 Кб
Скачать

Умк. История путешествий и туризма.

Тема 1.10. Путешественники второй половины – конца XIX века – м.О.Без-Карнилович, а.П.Сапунов, е.Р.Романов, в.З.Завитневич, а.С.Домбовецкий, в.А.Шукевич. План

1.М.І.Без-Карніловіч.

2.А.П.Сапуноў.

3.Е.Р.Раманаў.

4.Дзейнасць археолагаў в.З.Завітневіча, а.С.Дамбавецкага, в.А.Шукевіча.

1.М.І.Без-Карніловіч.

М. I. БЕЗ-КАРНІЛОВІЧ (1796—1862, жыў 66г.)

Па абавязку ваеннага тапографа генерал-маёр Генеральнага штаба М. Без-Карніловіч вывучаў беларускія землі Падняпроўя і Падзвіння. ён напісаў ваенна-статыстычны агляд Віцебскай губерні, у якім даў ацэнку правіянтных і дарожна-транспартных магчымасцей краю. Пры вядзенні геадэзічных работ на Віцебшчыне М. Без-Карніловіч зацікавіўся аб'ектамі старажытнай гісторыі: курганамі, гарадзішчамі, замчышчамі, землянымі валамі, фартэцыямі і іншымі помнікамі даўніны. Усё гэта вырашыў даследаваць і ў папулярнай форме выкласці ў асобнай кнізе «Гістарычныя звесткі пра славутыя мясціны на Беларусі...», спадзеючыся, што гэты матэрыял паслужыць адпраўным момантам для тых, «хто прыме на сябе клопат скласці... падрабязнае апісанне».

М. Без-Карніловіч — гісторык, этнограф і краязнавец. Паводле архіўных звестак, паходзіў са шляхты Магілёўскай губ., паводле іншых— нарадзіўся на Украіне, брат вядомага дзекабрыста А. В. Карніловіча. Меў ваенную адукацыю, у 1831—1847 гг. кіраваў тапаграфічнымі здымкамі ў Мінскай, Наўгародскай, Віцебскай, Валынскай губернях і Беластоцкай акрузе. У студзені 1852 г. М. I. Без-Карніловіч «звольнены з ваеннай службы па сямейных абставінах».

Ен вывучыў шмат беларускіх, рускіх, польскіх археалагічных крыніц, з ваенна-пратакольнай пунктуальнасцю апісаў усе больш-менш значныя населеныя пункты Беларусі, пад якой разумеў толькі Віцебскую, Магілёўскую і заходнія паветы Смаленскай губ.

Продкамі беларусаў М. Без-Карніловіч лічыў не толькі крывічоў, але і радзімічаў. Тут даследчык памыляўся як у поглядзе на этнагенез беларусаў, так і на тэрыторыю іх рассялення. Даследчык пісаў пра Полацк як цэнтр крывічоў, які стаў пазней стольным горадам цэлай дынастыі мясцовых князёў. Думка даследчыка пра тое, што Полацкае княства ў час нямецкай экспансіі на ўсход у 30—40-х гадах XIII ст. было яшчэ дастаткова моцна арганізаванай дзяржавай, якая перагарадзіла шлях варожым сілам, вельмі блізкая да той, якая існуе ў сучаснай гістарычнай навуцы.

Істотным метадалагічным прынцыпам з'явілася імкненне М. Без-Карніловіча паказаць гісторыю асобных гарадоў або мясцовасцей у непарыўнай сувязі з гісторыяй агульнадзяржаўнай, агульнаеўрапейскай. Станоўчым было імкненне аўтара браць для свайго даследавання толькі дакументаваныя, падмацаваныя пісьмовымі крыніцамі матэрыялы. Так, разглядаючы гісторыю Віцебска, М. Без-Карніловіч не назваў даты заснавання горада ці першага яго ўпамінання, не будучы перакананым у яе дакладнасці. Сучаснікі ж краязнаўца ўжо тады часта пісалі пра Віцебск, называючы розныя даты. М. Без-Карніловіч, акрамя гістарычнага экскурса ў мінулае Віцебска, адным з першых сярод краязнаўцаў расказаў аб яго эканоміцы, мясцовых промыслах. Гаворачы пра помнікі горада, ён апісаў іх стан у сярэдзіне XIX ст.

Сярод гарадоў і старажытных умацаваных месц латвійска-беларускага пагранічча М. Без-Карніловіч вывучаў Дынабург, Краславу, Дзісну, Барысаглебск з замкам, люцынскі замак (1285) і інш. Да гісторыі ж Полацка М. Без-Карніловіч быў асабліва ўважлівым. ён апісаў мясцовыя помнікі археалогіі, а таксама помнікі старажытнага дойлідства, спыніўся на эканамічным стане Полацка, з іншых гарадоў паўночнай Беларусі вылучаў Лепель. Датай яго заснавання лічыў 1439 г. Ён упершыню разгледзеў гісторыю старажытнага Лукомля — сталіцы аднайменнага ўдзельнага княства, прывёў першае ўпамінанне аб горадзе (1078), знішчаным у гэты год кіеўскім князем, апісаў мінулае Талачына, Чарэі, Краснаполля, Рагачова, Чэрыкава і іншых гарадоў.

Няма звестак, што М. I. Без-Карніловіч вёў археалагічныя раскопкі. Аднак вопыт і назіральнасць давалі яму магчымасць амаль беспамылкова ацэньваць важнасць помніка. Так, ён першым вызначыў месцазнаходжанне старажытнага Друцка (Дручаска) і расказаў аб яго гісторыі.

Гісторыка-краязнаўчыя агляды М. Без-Карніловіча пра Магілёў, Мсціслаў, Оршу, Смаляны, Чарэю, Бялынічы, Стары Быхаў, Талачын, Лукомль, Копысь, Баркулабава, Крычаў і іншыя мясціны Падняпроўя не стэрэатыпныя, як у большасці даследчыкаў таго часу, у яго менш апісальніцтва, а болыш крытычнага падыходу да саміх крыніц, якія леглі ў аснову яго даведак аб розных населеных пунктах краю.

Узнёсла краязнаўцам абмаляваны горад над кручамі Дняпра— Магілёў, назва якога, лічыць аўтар, пайшла ад вёскі Магілы. I ён знаходзіў тут старажытныя магілы. ІІІмат шкоды было нанесена Магілёву ў час войнаў і ваенных канфліктаў у 1661, 1708, 1812 гг.

Чачэрск у XII ст. уваходзіў у склад Чарнігаўскага княства. Даследчык бачыў у гэтым горадзе драўляны палац, у якім спынялася Кацярына II, а таксама выявіў мноства курганоў, якія ён памылкова адносіў да шведскіх.

Падрабязна абмаляваў аўтар гісторыю Крычава, узнікненне якога адносіць да XIV ст. Тут у 1410 г. пасля бітвы з крыжакамі пабываў Ягайла. Палілі горад як маскоўскія, так і літоўскія войскі.

Мястэчка Чарэя, паводле М. Без-Карніловіча, у XV ст. належала князям Пяструцкім. Па шлюбу княжны Марыі Пяструцкай Чарэя дасталася Багдану Сымонавічу Сапегу, які заснаваў тут праваслаўны храм, што, паводле запісанага аўтарам падання, быў разрабаваны французамі ў 1812 г. На востраве Чарэйскага возера знаходзіўся даўні базіліянскі манастыр.

У мястэчку Маляцічы Чэрыкаўскага павета даследчыку нічога прыкметнага не кінулася ў вочы, акрамя цудоўнага касцёла, які, на яго думку, з'яўляўся копіяй рымскага храма св. Пятра. Належаў гэты помнік мураванага дойлідства С. I. Богушу-Сестранцэвічу.

3 глыбокай пашанай, сардэчнай цеплынёй ставіўся М. Без-Карніловіч да беларусаў і характарызаваў іх як «працавітых, вясёлых, адкрытых душой, шчырых, гутарлівых».

Даследчык прыслухоўваўся да легенд, паданняў, якія былі блізкія да рэальных з'яў жыцця, асабліва калі гэта адносілася да вытлумачэння абрадаў, вераванняў старажытнага чалавека. ён запісаў каля Полацка са слоў старажылаў, што поруч з колішнім возерам Валоўе, якое знаходзілася на левым беразе Палаты, амаль насупраць Багародзіцкага манастыра, было капішча Перуна.

Назіраючы за той дваістай роляй, якую выконвала карчма ў беларусаў, ён падкрэсліў, што гэта месца, дзе не толькі адпачывалі пасля работы, але і вырашалі спрэчкі, заключалі ўмовы. М. Без-Карніловіч лічыць, што такая рада бярэ пачатак не ў XIX ст., а мае даўнюю традыцыю. Так і ў крывічоў у старажытнасці ўсё вырашалася на вечы.

Дзейнасць М. Без-Карніловіча вылучалася некаторай навізною пастаноўкі пытанняў аб паходжанні беларусаў, методыкай апісання гарадоў, імкненнем выкарыстаць пэўныя, правераныя матэрыялы і прадставіць іх на фоне агульнадзяржаўнай, агульнанароднай гісторыі. Шматлікія звесткі М. Без-Карніловіча па гісторыі Беларусі шырока выкарыстоўваліся і выкарыстоўваюцца рознымі вучонымі і краязнаўцамі як адпраўныя.

М. Без-Карніловіч — адзін з нешматлікіх даследчыкаў старажытнай гісторыі Беларусі, які ішоў сваім шляхам, ён амаль не наследаваў ранейшых вучоных, на многія пытанні гісторыі меў свае погляды, чым і цікавы ў гістарыяграфіі, археалогіі і краязнаўстве. Без прац М. Без-Карніловіча, як і вышэйразгледжаных даследчыкаў, нельга ўявіць станаўленне беларускага гістарычнага краязнаўства і археалогіі Беларусі ў эпоху феадалізму.

* * *

Апошняя трэць перадрэформеннага перыяду XIX ст., нягледзячы на цяжкасці эканамічнага і палітычнага характару, з'явілася істотным звяном у гісторыі вывучэння арехеалагічных помнікаў і развіцці краязнаўства Беларусі. Дзякуючы навуковым і папулярызатарскім працам Яўстафія і Канстанціна Тышкевічаў, Адама Кіркора, Іосіфа Крашэўскага, Ксенафонта Гаворскага, Уладзіслава Сыракомлі, Паўла Шпілеўскага, Ігната Кулакоўскага, Іосіфа Ярашэвіча, Іосіфа Турчыновіча і іншых даследчыкаў, а таксама дзякуючы іх грамадскай дзейнасці археалогія зрабіла прыкметны крок да вылучэння з гістарычнай навукі ў самастойную галіну ведаў, хаця і ўключала многія дысцыпліны (а не толькі матэрыялы раскопак). Набывала археалогія некаторую стройнасць у методыцы даследаванняў. Вынікі ж абагульнення яшчэ рэдка з'яўляліся здабыткам гістарычнай навукі, хаця матэрыялы раскопак усё часцей траплялі ў экспазіцыі тагачасных музеяў і тым самым станавіліся рэкламай і стымулам да новых пошукаў, да навуковых даследаванняў помнікаў мінулага. Мясцовымі археолагамі і краязнаўцамі было шмат зроблена па вывучэнні гарадзішчаў, замчышчаў, курганоў, умацаванняў, у меншай меры старажытных гарадоў. Тэорыі і праблемы многіх з'яў, якімі захапляліся беларускія археолагі ў сярэдзіне XIX ст., і сёння не да канца вывучаны і адназначна ацэнены. Усё ж практычныя і тэа-рэтычныя даследаванні былі, бадай, ці не самым іх вялікім дасягненнем. Імёны вучоных Беларусі станавіліся ўсё больш вядомымі далёка за межамі роднага краю.

Пытанні да паўтарэння

1.Якія фактары садзейнічалі вывучэнню Без-Карніловічам беларускіх зямель?

2.Назавіце самую вядомую працу Без-Карніловіча?

3.Якія населеныя пункты Беларусі апісаў краявед?

4.Які горад “адкрыў” Без-Карніловіч?

5.Дайце ацэнку краязнаўчай дзейнасці Без-Карніловіча ў развіцці беларускай навуковай думкі?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]