Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_3_UMK.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
344.76 Кб
Скачать

3.Навуковая дзейнасць р.А.Друцкага-Падбярэзскага. Р.А.Друцкі-падбярэзскі (1813 (1814) —1856, жыў к.43г.)

Дастаткова рана зарэкамендаваў сябе як краязнавец Рамуальд Андрэевіч Друцкі-Падбярэзскі (1813 (1814) —1856). Ён меў універсітэцкую адукацыю, кіраваў у Пецярбурзе гуртком беларускай моладзі, выдаваў у Вільні літаратуру, у якой друкавалася шмат матэрыялаў аб Беларусі. У 36 гадоў навуковая і выдавецкая дзейнасць Р. А. Друцкага-Падбярэзскага спынілася. За выпуск у Вільні «предосудительного сочинения» 31 мая 1851 г. яго адправілі ў Архангельск пад бестэрміновы нагляд паліцыі. Праз некаторы час Р. Друцкага-Падбярэзскага пераслалі ў Шэнкурск на р. Вага, пазбавіўшы права займацца літаратурнай працай, а толькі «чорнай надзённай работай», пасля адправілі ў Пінегу той жа Архангельскай губ., дзе ён і памёр 10 кастрычніка 1856 г.

Сваю цікавасць да мінулага беларускага народа Р. А. Друцкі-Падбярэзскі выказаў у прадмове да кнігі Я. Баршчэўскага «Шляхціц з Вільня». У публікацыі «Горад Барысаў» ён выступіў як краязнавец, этнограф і археолаг. ён пісаў, што горад тут развіўся і стаў адміністрацыйным цэнтрам дзякуючы спрыяльнаму геаграфічнаму становішчу. Ен адным з першых указаў, што Барысаў быў закладзены ў 5—6 вярстах на поўнач ад сучаснага горада. Нядаўна Г. В. Штыхаў сваімі раскопкамі пацвердзіў гэта прадбачанне Друцкага-Падбярэзскага, сапраўды знайшоўшы рэшткі старажытнага паселішча. Р. А. Друцкі-Падбярэзскі цікавіўся легендамі краю, мікратапанімікай, геральдыкай. ён шукаў камяні з надпісамі. Адзін з іх з літарамі краязнавец знайшоў у басейне р. Поня каля ўрочышча Стань-Кароль. Паўночную граніцу Беларусі ён праводзіў па лініі Асвея — Невель — Себеж, а г. Барысаў лічыў літоўскім горадам, разумеючы Літву як паняцце гістарычнае.

Р. А. Друцкі-Падбярэзскі быў яшчэ аўтарам некалькіх канфіскаваных цэнзурай артыкулаў, у якіх выявіў сябе не толькі як фалькларыст, этнограф і краязнавец, але і як мысліцель, для якога аўтарытэт А. Р. Бялінскага, бадай, быў адзіным аўтарытэтам у галіне крытыкі.

Пытанні да кантролю:

1.У якіх галінах гістарычнай навукі працаваў Р. А. Друцкі-Падбярэзскі?

2.Назавіце найбольш вядомыя работы даследчыка?

3.Ці шмат падарожнічаў?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]