Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_3_UMK.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
344.76 Кб
Скачать

Умк. История путешествий и туризма.

Тема 1.3. Первопроходцы Беларуси т.Я.Нарбут, з.Доленга- Ходаковский, р.А.Друцкий-Подберезский. План

1.Біяграфія і навуковая дзейнасць т.Я.Нарбута.

2. З.Я.Даленга-Хадакоўскі і яго падарожжы.

3.Навуковая дзейнасць р.А.Друцкага-Падбярэзскага.

1.Біяграфія і навуковая дзейнасць т.Я.Нарбута.

Сярод краязнаўцаў і археолагаў першай трэці XIX ст. найбольшыя заслугі перад навукай маюць 3. Даленга-Хадакоўскі і Т. Нарбут.

Т. Я. Нарбут (1784—1864, жыў 80г.)

Сучаснікам 3. Даленгі-Хадакоўскага быў Тэадор-Матэвуш Яўхімавіч Нарбут, які зрабіў значны ўклад у гістарычную навуку перш за ўсё працай «Старажытная гісторыя літоўскага народа»(10 тамоў).

Нарадзіўся Т. Я.Нарбут у маёнтку Шаўры Лідскага павета Гродзенскай губ. (зараз Воранаўскі раён Гродзенскай вобл.). Скончыў у 1803 г. матэматычна-інжынерны факультэт Віленскага універсітэта. Вучыўся ў вядомых архітэктараў А. Гуцэвіча, Д. Шульца. У 1803 г. быў прыняты ў пецярбургскі корпус кадэтаў, а ў 1804 г. удзельнічаў у рабоце камісіі па праекту рэгуляцыі Нёмана. ёсць меркаванні, што ён удзельнічаў таксама і ў праектаванні Бабруйскай крэпасці. У час ваенных падзей 1806—1807, 1808—1809 гг. са Швецыяй, а таксама з Францыяй быў кантужаны, страціў слых і быў вымушаны пайсці ў адстаўку. Заняўся навуковай працай у галіне гісторыі, археаграфіі, крыніцазнаўства, археалогіі, этнаграфіі і краязнаўства. Усё жыццё Т. Я. Нарбут правёў у сваім маёнтку Шаўры, аднак ён знаходзіўся ў пастаянных сувязях з творчай інтэлігенцыяй, аб чым сведчыць багатая эпісталярная спадчына вучонага.

У час паўстання 1830—1831 гг. у Варнянах наладзіў адліўку гармат. А за актыўны ўдзел у паўстанні 1863—1864 гг. яго сына Людвіга Нарбута (1832—1863) і за спачуванне паўстанню вучоны ў 1863 г. быў сасланы ў Вільню, дзе і памёр.

Яшчэ перад вайной 1812 г. Т. Я.Нарбут па абавязку ваеннага інжынера вёў на беразе Дняпра сапёрныя работы і выпадкова натрапіў на невядомыя яму дагэтуль прадметы старажытных часоў. Гэта не проста зацікавіла маладога афіцэра, але і вызначала далейшы лёс будучага даследчыка старажытнай гісторыі. Ён першым на Беларусі стаў даследаваць курганы і даў ім сваё вызначэнне, хоць і няпоўнае, сутнасць жа іх разумеў: «Курганы — гэта насыпы зямлі, якія зроблены чалавечай рукой і якія маюць такую назву на Беларусі». Даследчык зазначыў, што вышыня іх бывае розная і што могуць быць адзінкавыя і групавыя. Багацейшым і больш знатным рабіліся вышэйшыя курганы, а скупым, злым — малыя. Самымі скупымі і ганарыстымі былі паляўнічыя.

У манаграфіі «Старажытная гісторыя літоўскага народа»( за якую атрымаў пярсцёнак з брылўянтам ад Мўкалая І) для большай перакананасці ён змясціў табліцу сваіх знаходак, што было новым у методыцы, якая толькі зараджалася разам з археалогіяй.

Як краязнавец Т. Я. Нарбут надрукаваў шэраг артыкулаў (пераважна ў «Гродненских губернских ведомостях»). Сярод яго краязнаўчых работ найболыш каштоўнай з'яўляецца “Гісторыя старажытнай Ліды”. Аўтар меў у руках мноства матэрыялаў, першы напісаў нарыс пра гэты горад.

У 1846 г. Нарбут выпусціў невялікую працу «Помнікі да гісторыі Літвы (з некаторымі поглядамі на гісторыю, дыпламатыю, геаграфію, статыстыку, этнаграфію, археаграфію і г. д.)». Сабраны тут гістарычныя крыніцы, дакументы, у якіх упамінаюцца розныя мясціны Беларусі і Літвы.

Найбольшае месца заняла «Хроніка Быхаўца».

Акрамя гісторыі Ліды, Вільні, Крэва, Навагрудка і Гродна Т. Я. Нарбутам напісаны гісторыі мястэчак Ротніца і Керымушы Гродзенскай губ., а таксама старажытных гарадоў Шандуры і Райграда і іншых населеных пунктаў.

Галоўным для вучонага быў не сам збор крыніц. Акрамя археалогіі і гістарычнага краязнаўства ён займаўся пытаннямі этнаграфіі, гістарыяграфіі і фалькларыстыкі. Навуковая спадчына Т. Я. Нарбута багатая крыніцазнаўчым матэрыялам.

Ведаў 9 еўрапейскіх моў.

Пытанні да кантролю:

1.Кім па спецыяльнасці з’яўляўся Т.Я.Нарбут?

2.Якой навуковай працай займаўся даследчык?

3.Пры вырашэнні якіх навуковых пытанняў дасягнуў найбольшага поспеху?

4.Назавіце найбольш вядомыя работы даследчыка

5.Што новага прымяніў у методыцы даследавання?

6.Ці шмат падарожнічаў?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]