- •Уводзіны
- •Літаратура для падрыхтоўкі адказаў на тэставыя пытанні:
- •Тэставыя заданні па тэмах тэма 1. Гісторыя як навука. Перыядызацыя, гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі
- •Тэма 2. Беларусь у эпоху старажытнага чалавека
- •Тэма 4. Утварэнне і палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ў XIII- першай палове XVI стст.
- •Тэма 5. Гаспадарчае становішча беларускіх земляў у XIII-XVI стст.
- •Тэма 6. Дзяржава, права і грамадства на Беларусі ў XIII-XVI стст.
- •Тэма 7. Этнічныя працэсы, царква і культура на Беларусі ў XIII-XVI стст.
- •Тэма 8. Палітычныя працэсы на беларускіх землях у другой палове XVI – сярэдзіне xvіi стст.
- •Тэма 9. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх земляў у другой палове XVII-XVIII cтст.
- •Тэма 10. Культура і царква на Беларусі ў XVII-xviіі стст.
- •Тэма 11. Беларусь у канцы xviiі – першай палове xiх стст.
- •Тэма 12. Беларусь у другой палове xiх стст.
- •Тэма 13. Беларусь на пачатку хх ст.
- •Тэма 14. Культура Беларусі хіх – пачатку хх стст.
- •Тэма 15. Беларусь на пераломе эпох
- •Тэма 16. Беларусь у 1920-1930 гг.
- •Тэма 17. Культура Беларусі ў 1920-1930 гг.
- •Тэма 18. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны.
- •Тэма 19. Бсср у 1945 - сярэдзіне 1980-х гг.
- •Тэма 20. Беларусь у канцы 1980-х - 2008 гг.
- •230008, Г. Гродно, ул. Терешковой, 28.
- •230008, Г. Гродно, ул. Терешковой, 28.
Тэма 2. Беларусь у эпоху старажытнага чалавека
1. "Неалітычная рэвалюцыя" – гэта:
а) пераход да масавай вытворчасці прылад працы;
в) адмова ад каменных прылад працы на карысць металічных;
с) пераход ад збіральніцтва да палявання;
d) пераход ад прысвойваючай да вытворчай гаспадаркі;
e) адмова ад збіральніцтва.
2. Каменны век на тэрыторыі Беларусі працягваўся:
а) 100-40 тыс. гадоў да н.э. - 5 тыс. гадоў да н. э.;
в) 70 тыс. гадоў да н.э. - 2 тыс. гадоў да н. э.;
с) 100-40 тыс. гадоў да н.э. - 3 тыс. гадоў да н. э.;
d) 100-40 тыс. гадоў да н.э. - 700-600 г. н.э.;
e) 140 тыс. гадоў да н.э. - 7 тыс. гадоў да н. э.
3. Юравічская стаянка адносіцца да эпохі:
а) энеаліту;
в) позняга палеаліта;
с) мезаліта;
d) неаліта;
e) ранняга палеаліта.
4. Галоўнай асаблівасцю палеаліта з'яўляецца:
а) распаўсюджанне мамантаў;
в) выраб прылад працы з костак жывёл;
с) вынаходніцтва лука;
d) збіральніцтва і паляванне;
e) існаванне людзей ва ўмовах ледавіка.
5. Індаеўрапейскае насельніцтва стала пранікаць на тэрыторыю Беларусі:
а) 12-10 тыс. гадоў да н.э. ;
в) на мяжы 3 і 2 тысячагоддзя да н. э. ;
с) у пачатку 2 тысячагоддзя н. э.;
d) 5 тыс. гадоў да н. э.;
e) V cт. н. э.
6. Краснасельскія шахцёры займаліся здабычай:
а) жалеза;
в) крэйды;
с) медзі;
d) крэменю;
e) бурштыну.
7. Неалітычныя антрапаморфныя выявы з тэрыторыі Беларусі адлюстроўваюць вобразы:
а) толькі жанчын;
в) жанчын і мужчын;
с) толькі дзяцей;
d) толькі мужчын;
e) жанчын і дзецей.
8. У час мезаліта на тэрыторыі Беларусі жылі плямёны:
а) кундскай культуры;
в) нёманскай культуры;
с) днепра-дзяснінскай культуры;
d) культуры штрыхавой керамікі;
e) яніславіцкай культуры.
9. Уніфікацыя культур жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі адбылася ў:
а) сярэдзіне І тыс. н. э.;
в) на пачатку ІІ тыс. н. э.;
с) сярэдзіне І тыс. да н. э. ;
d) напярэдадні прыходу славян;
e) канцы І тыс. да н. э.
10. Першымі насельнікамі тэрыторыі Беларусі былі:
а) краман'ёнцы;
в) аўстралапітэкі;
с) пецікантрапы;
d) палеантрапы;
e) неандэртальцы.
11. Неалітычная эпоха ахоплівала:
а) ІХ – V тысячагоддзі да н. э.;
в) V-ІІІ тысячагоддзі да н. э.;
с) 40-10 тыс. гадоў да н.э.;
d) ІІІ – ІІ тысячагоддзі да н. э.;
e) 100-40 тыс. гадоў да н.э.
12. Паводле этнічнай прыналежнасці плямёны жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі з'яўляліся:
а) славянамі;
в) германцамі;
с) фіна-уграмі
d) скандынавамі;
e) балтамі.
13. Назавіце час, калі ў насельніцтва Беларусі сфармаваўся пантэон багоў:
а) бронзавы век;
в) позні палеаліт;
с) мезаліт;
d) неаліт;
e) жалезны век.
14. Самае старажытнае паселішча на тэрыторыі Беларусі выявіў беларускі археолаг:
а) Г. Штыхаў;
в) К. Палікарповіч;
с) А. Ляўданскі;
d) Ю. Попель;
e) У. Ксяндзоў.
14. Назавіце культуры жалезнага века на тэрыторыі Беларусі:
а) вельбарская;
в) штрыхавой керамікі;
с) кіеўская;
d) зарубінецкая;
e) паўночнабеларуская.
15. Першабытнае грамадства ахоплівае:
а) 100 – 3 тыс. г. да н.э.;
в) 100 тыс. г. да н.э. – 5 в н.э.;
с) 7 – 6 вв. да н.э. – 5 в. н.э.;
d) 1 млн. год да н.э. - 1000 год н.э.;
г) 140 – 3 тыс. г. да н.э.
16. У неаліце чалавек вынайшоў:
а) сякеру;
b) жывёлагадоўлю;
c) мастацтва;
d) рамяство;
е) жалеза.
17. У перыяд бронзавага веку асноўным насельніцтвам на тэрыторыі Беларусі былі:
а) славяне;
b) балты;
c) фіна-угры;
d) готы;
е) банцараўцы.
18. “Ваенная дэмакратыя” – гэта грамадскі лад, дзе:
а) з’яўляецца прыватная ўласнасць;
b) існавалі антаганістычныя класы;
c) узнікаюць першыя дзяржавы;
d) вярхоўную ўладу меў агульны сход узброеных войнаў;
е) плямёнамі кіравалі вайскоўцы.
19. Балты падзяляліся на:
а) паўночных, паўднёвых і усходніх;
b) заходніх, усходніх і нёманскіх;
c) заходніх, усходніх і дняпроўскіх;
d) заходніх, усходніх і паўночных.;
е) славянізаваных і неславянізаваных.
20. VІ – VІІІ стст. былі перыядам:
а) разлажэння рабаўладальніцкага ладу ва ўсходніх славян;
b) рассялення балтаў на тэрыторыі Беларусі;
c) зараджэння ва ўсходніх славян феадальных адносін;
d) гвалтоўнай экспансіі плямёнаў культуры каменных сякураў;
е) уздыму першабытнай культуры.
21. Cа скуры жывёл старажытныя людзі рабілі:
а) вопрадку;
b) ежу;
c) посуд;
d) футаралы;
е) гузікі.
22. Жытлом для насельнікаў Беларусі эпохі мезаліта былі:
а) пячоры;
b) зрубныя будынкі;
c) зямлянкі;
d) пабудовы з жэрдак;
е) пабудовы з валуноў.
23. Самай старажытнай прыладай працы лічацца:
а) сякера;
b) дзіда;
c) серп;
d) востраканечнік;
е) нож.
24. Самым папулярным колерам у палеалітычных мастакоў быў:
а) белы;
b) жоўты;
c) шэры;
d) зялёны;
е) чырвоны.
25. Пачынаючы з VIII-VII стст. да н. э. большую частку тэрыторыі Паўднёвай Беларусі займалі плямёны:
а) кіеўскай культуры;
b) днепра-дзвінскай культуры;
c) паўночнаўкраінскай культуры;
d) мілаградскай культуры;
е) паўднёвабеларускай культуры.
ТЭМА 3. Беларусь у раннім сярэднявеччы: славянская каланізацыя і станаўленне старажытных дзяржаў на тэрыторыі Беларусі
1. Усходнія славяне каланізавалі Беларускае Панямонне ў:
а) 1100 г. ;
в) канцы 1 тысячагоддзя нашай эры;
с) на пачатку другога дзесяцігоддзя другога тысячагоддзя нашай эры;
d) да канца ХІІІ ст. ;
e) у час праўлення Усяслава Чарадзея.
2. Дрыгавічы, паводле летапіса, рассяліліся:
а) ля вытокаў Дзвіны, Дняпра;
в) па Дзясне, Сейму і Суле;
с) ў Беларускім Панямонні;
d) паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной;
e) у вярхоўях рэк Пціч і Свіслач.
3. Першыя летапісныя звесткі пра радзімічаў адносяцца да:
а) 986 г.;
в) 862 г.;
с) 890 г.;
d) 1001 г.;
e) 885 г.
4. Тураў дамогся незалежнасці ў час праўлення:
а) Святаслава Усеваладавіча;
в) Уладзіміра Манамаха;
с) Вячаслава Яраславіча;
d) Святаполка;
e) Юрыя Яраславіча.
5. Галоўнымі прадметамі экспарту з тэрыторыі Беларусі ў Х-ХІІІ стст. былі:
а) зброя і іншыя варабы з металу;
в) дрэва і вырабы з яго;
с) скураны абутак і вопратка;
d) пушніна і прадукты бортнага промыслу;
e) прадукты с/г вытворчасці.
6. У параўнанні з гарадамі Заходняй Еўропы беларускія гарады ў Х-ХІІІ стст. адрозніваліся:
а) наяўнасцю цэхавага рамяства;
в) адсутнасцю манументальных помнікаў;
с) драўлянай забудовай;
d) развітым самакіраваннем;
e) шматлікасцю мураваных будынкаў.
7. Полацкі князь Брачыслаў правіў у:
а) 1021-1044 гг.;
в) 1003-1040 гг.;
с) 1044-1101 гг.;
d) 1003-1044 гг.;
e) 1101-1119 гг.
8. Полацкая зямля падзялілася на ўдзелы ў:
а) сярэдзіне ХІІІ ст.;
в) на пачатку ХІ ст.;
с) у Х-ХІІ стст.;
d) у пач ХІІ ст.;
e) у пач. ХІІІ ст.
9. Сход гараджан у Х-ХІІІ стст. называлі:
а) нарада;
в) веча;
с) сойм;
d) пасяджэнне;
e) трапеза.
10. У выніку драблення Полацкай, Тураўскай і іншых зямель на тэрыторыі Беларусі ўзнікаюць у Х-ХІІІ стст.:
а) каля 20 княстваў;
в) 10 княстваў;
с) 15 княстваў і 10 асобных зямель;
d) меньш 10 княстваў;
e) 10 княстваў і 5 асобных земляў.
11. Забойства Рагвалода і разбурэнне Полацка здзейсніў князь:
а) Уладзімір Святаслававіч;
в) Яраслаў Мудры;
с) Уладзімір Манамах;
d) Яраполк Святаслававіч;
e) Уладзімір Чырвонае Сонейка.
12. Берасцяныя граматы на тэрыторыі Беларусі былі выяўлены ў:
а) Гродна і Віцебску;
в) Полацку, Мсціслаўлі, Гомелі;
с) Віцебску, Мсціслаўлі;
d) Полацку, Мсціслаўлі і Оршы;
e) Тураве, Полацку, Пінску.
13. Буйныя царкоўныя акругі, створаныя на тэрыторыі Беларусі пасля прыняцця хрысціянства, называліся:
а) мітраполіі;
в) епархіі;
с) воласці;
d) прыходы;
e) дэканаты.
14. У 1203-1216 гг. барацьбу супраць тэўтонскай экспансіі ўзначальваў полацкі князь:
а) Давыд;
в) Раман;
с) Вячка;
d) Уладзімір;
e) Барыс.
15. З’яўленне ў Х-ХІІІ стст. розных катэгорый залежнага насельніцтва (радовічы, халопы, закупы) сведчыла пра:
а) развіцце тавара-грашовых адносінаў;
в) канцэнтрацыю зямельнай уласнасці і прававых прывілеяў у руках феадалаў;
с) дэмаграфічныя змены ў грамадстве;
d) маёмасным расслаенні сялянскай абшчыны;
e) павелічэнні ворных плошчаў.
16. Першыя княствы на тэрыторыі Беларусі з’явіліся ў:
а) VІІІ ст.;
в) ІХ ст.;
с) Х ст.;
d) ХІ ст.;
е) ХІ-ХІІ стст.
17. Сярэднявечча ў Беларусі ўключае:
а) VІ – першую палову ХІІІ ст.;
в) УІ – ХV стст;
с) ІХ – ХV стст.;
d) сярэдзіну ХІІІ – ХV ст.;
е) V - XV стст.
18. Перыяд феадальнай раздробленасці ў Беларусі працягваўся з:
а) VІ ст. па VІІІ ст.;
в) ІХ па ХІ ст.;
с) ХІІ па ХІІІ ст.;
d) ІІ па І тыс. да н.э.;
е) X па ХІ стст.
19. Асноўнымі відамі феадальнага землеўладання ў раннім сярэднявеччы былі:
а) княскае, баярскае, сялянскае;
в) княскае, сялянскае, рамеснае;
с) княскае, баярскае, царкоўнае;
d) княскае, сялянскае, родаваее;
е) абшчыннае, княскае, царкоўнае.
20. На тэрыторыі Беларусі хрысціянства было прынята ў:
а) 988 г.;
в) 992 г.;
с) 1054 г.;
d) 1385 г.;
е) 1596 г.
21. У раннім сярэднявеччы на тэрыторыі Беларусі існавалі архітэктурныя школы:
а) Полацкая і Мінская;
в) Полацкая і Гродзенская;
с) Мінская і Наваградская;
d) Полацкая і Мінская;
е) Магілёўская і Віцебская.
22. Полацкае княства дасягнула найвышэйшай магутнасці ў час праўлення:
а) князя Глеба Ўсяславіча;
в) князя Ізяслава Ўладзіміравіча;
с) Уладзіміра Манамаха;
d) князя Ўсяслава Брячыславіча;
е) Яраслава Мудрага.
23. У пачатку ХІІІ ст. беларускія і прыбалтыйскія землі абаранялі ад крыжакоў князі:
а) Уладзімір, Вячка, Усевалад;
в) Данііл, Аляксандр Неўскі;
с) Уладзімер, Вітаўт, Альгерд;
d) Ізяслаў, Брячыслаў, Ўсяслаў
е) Альгерд і Кейстут.
24. Да асноўных павіннасцей сялян Беларусі ў раннім сярэднявеччы адносілася:
а) паншчына;
б) дзесяціна;
в) грашовы аброк;
г) мезлева;
е) правільныя ўсе адказы .
25. Першыя гарады ўзнікалі:
а) з былых племянных цэнтраў;
в) з феадальных замкаў;
с) з пагранічных крэпасцей;
d) з цэнтраў рамяства і ганжлю;
е) рэлігійных цэнтраў.
26. Вынікам прыняцця хрысціянства трэба лічыць:
а) станоўчы ўплыў на развіццё духоўнай культуры;
в) пашырэнне міжнародных сувязей;
с) узмацненне цэнтралізацыі дзяржавы;
d) міжрэлігійныя войны;
е) пашырэнне мураванага дойлідства.
27. Выдатным асветнікам Беларусі ХІІ ст. з’яўляўся:
а) Францыск Скарына;
в) Сімяон Полацкі;
с) Клімент Смаляціч;
d) Кірыла Тураўскі;
е) Аўраамі Жыровіцкі.
28. Першым вядомым Полацкім князем быў:
а) Ізяслаў Уладзіміравіч;
в) Рагвалод;
с) Леў Сапега;
d) Усяслаў Брячыславіч;
е) Аскольд.
29. Вынікам барацьбы Полацкага княства з крыжакамі ў пачатку ХІІІ ст. быў:
а) разгром ордзена мечаносцаў;
в) страта паўночных беларускіх зямель;
с) страта Полацкам кантролю над старажытналатышскімі землямі;
d) удзельны лад Полацкага княства;
е) заснаваны горад Рыга.
30. Характэрнымі рысамі Полацкай архітэктурнай школы з’яўляліся:
а) вежападобны выгляд царквы з кілепадобнымі какошнікамі ўверсе;
в) маляўнічасць афармлення фасадаў устаўкамі з каляровых шліфаваных валуноў;
с) выразныя стылявыя адзнакі готыкі;
d) адсутнасць абсідаў;
е) наяўнасць пяцінефнай структуры храма.
31. У раннім сярэднявеччы на тэрыторыі Беларусі не пражывалі:
а) дрыгавічы;
в) паляне;
с) яцвягі;
d) радзімічы;
е) мазаўшане.
32. Па грамадска-палітычнаму ладу Кіеўская Русь з’яўлялася:
а) абсалютнай манархіяй;
в) феадальнай рэспублікай;
с) раннефеадальнай манархіяй;
d) канстытуцыйнай манархіяй;
е) феадальная рэспубліка.
33. У першай палове ХІІІ найбуйнейшы паход мангола-татар на беларускія землі адбыўся ў:
а) 1223 г.;
в) 1236 г.;
с) 1240 г.;
d) 1242 г.;
е) 1253 г.
34. У раннім сярэднявеччы гандлёвы шлях на тэрыторыі Беларусі праходзіў:
а) па Заходняй Дзвіне;
в) па Дняпру;
с) па Прыпяці;
d) па гасцінцах;
е) па магістралях.
35. Мураванае дойлідства ў Беларусі прыйшло ў:
а) ІХ ст.;
в) Х ст.;
с) ХІ ст.;
d) VI-VIII стст.;
е) ХІІІ ст.
