Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тэсты па гісторыі Беларусі.doc2.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
651 Кб
Скачать
☆

Тэставыя заданні па тэмах тэма 1. Гісторыя як навука. Перыядызацыя, гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі

1. Згодна з фармацыйным падыходам у гісторыі Беларусі вылучаюцца наступныя перыяды:

а) рабаўладальніцкі;

в) феадальны;

с) асветніцкі;

d) капіталістычны;

e) сацыялістычны.

2. Першая гісторыя Беларусі на беларускай мове была надрукавана ў:

а) 1857 г.;

в) 1919 г.;

с) 1910 г.;

d) 1918 г.;

e) 1855 г.

3. У аснову археалагічнай перыядызацыі пакладзены:

а) асаблівасці керамікі розных эпох;

в) стадыі антрапагенеза;

с) этапы развіцця вытворчасці прылад працы;

d) перыяда абледзянення;

e) знаходкі парэшткаў антрапоідаў.

4. Полацкі, наваградскі і віленскі перыяды ў гісторыі Беларусі вылучаў:

а) У. Ігнатоўскі;

в) В. Ластоўскі;

с) А. Краўцэвіч;

d) М. Ермаловіч;

e) В. Насевіч.

5. Першым гісторыкам Вялікага Княства Літоўскага лічыцца:

а) А. Віюк-Каяловіч;

в) М.К. Радзівіл Сіротка;

с) А. Нарушэвіч;

d) В. Турчыновіч;

e) М. Стрыйкоўскі.

6. "Беларускі архіў старажытных грамат" быў выдадзены І. Грыгаровічам у:

а) 1824 г.;

в) 1864 г.;

с) 1834 г.;

d) 1857 г.;

e) 1891 г.

7. Згодна з цывілізацыйным падыходам у гісторыі Беларусі вылучаюцца наступныя перыяды:

а) дахрысціянскі;

в) старажытнасць;

с) сярэднявечча;

d) феадальны;

e) новы час.

8. Метрыка Вялікага Княства Літоўскага – гэта:

а) архіў канцылярыі ВКЛ;

в) збор рэлігійных тэкстаў;

с) летапісныя крыніцы па гісторыі Беларусі;

d) комплекс крыніц па гісторыі ВКЛ XIV-XVIII cтст.;

e) сукупнасць даследаванняў па гісторыі ВКЛ.

9. Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў:

а) 1919 г;

в) 1929 г.;

с) 1934 г.;

d) 1900 г.;

e) 1921 г.

10. Аўтарам "Гісторыі Беларусі", не выдадзенай па ідэалагічных прычынах у 1920-х гадах, з'яўляўся:

а) У. Ігнатоўскі;

в) У. Пічэта;

с) В. Ластоўскі;

d) М. Любаўскі;

e) М. Доўнар-Запольскі.

11. Буйнейшыя цэнтры падрыхтоўкі і выдання крыніц па гісторыі Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. знаходзіліся ў:

а) Гродна;

в) Віцебску;

с) Мінску;

d) Вільні;

e) Маскве.

12. Да віленскага асяродка даследчыкаў ВКЛ у першай трэці ХІХ ст. належалі:

а) І. Анацэвіч;

в) І. Даніловіч;

с) І. Ярашэвіч;

d) І. Грыгаровіч;

e) В. Без-Карніловіч.

13. Якія з пералічаных летапісаў не ўтрымліваюць апавяданне пра Палемона:

а) Летапіс Вялікага Княства Літоўскага;

в) Баркулабаўская хроніка;

с) Хроніка Быхаўца;

d) Магілёўская хроніка;

e) Хроніка Ліоўская і Жамойцкая.

14. В. Турчыновіч з'яўляецца аўтарам выдадзенай у 1857 г. кнігі:

а) Агляд гісторыі Беларусі;

в) Кароткая гісторыя Беларусі;

с) Беларусь і Літва;

d) Гісторыя беларускага народа;

e) Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.

15. Назавіце беларускіх эмігранцкіх гісторыкаў:

а) В. Пануцэвіч;

в) Я. Станкевіч;

с) М. Улашчык;

d) М. Ткачоў;

e) П. Урбан.

16. Выберыце правільны адказ на пытанне гісторыя – гэта:

а) каласальны масіў вопыту чалавецтва;

в) калектыўная памяць народу;

с) настаўнік жыцця;

d) гонар народа;

e) непатрэбная спадчына.

17. Цывілізацыя – гэта:

а) гістарычна акрэсліны тып грамадства, уяўляючы сабой асобную ступень у яго развіцці;

в) грамадства, якое знаходзіцца на пэўнай ступені гістарычнага развіцця з сваеасаблівым, адметным характарам;

с) грамадская макрасістэма, валодаючая цэласнасцю, уласным механізмам жыццедзейнасці, і сарыянтаваная ва ў часе і прасторы;

d) сукупнасць дасягненняў чалавецтва;

е) мэта развіцця грамадства.

18. Першыя прафесійныя гісторыкі, якія заклалі падмурак канцэпцыі беларускай гісторыі, былі:

а) М.Даўнар-Запольскі, І. Насовіч, М. Янчук, М. Дзмітрыеў;

b) І.Анацэвіч, М.Баброўскі, І.Лабойка, Т.Нарбут;

c) Нестар, С.Салаўёў, В.Ключэўскі, К.Маркс;

d) П. Баброўскі, Т. Нарбут, М. Доўнар-Запольскі;

e) І. Дройзен, Т. Мамзен.

19. Да характэрных рыс раннекласавай цывілізацыі адносіцца

а) узнікненне сусветных цывілізацый;

b) існаванне полісаў;

c) іерархічнасць адносін уласнасці і структуры ўзнаўлення;

d) складванне грамадска-палітычнага ладу дэмакратыі;

e) вынаходніцтва ганчарства..

20. Да характэрных рыс антычный цывілізацыі адносіцца

а) адасабленне і пад’ём духоўнай сферы;

b) з’яўленне апарату дзяржавы;

c) росквіт чалавечай асобы, прыярыцет духоўнай сферы;

d) утварэння грамадства ўсеагульнага равенства і шчасця;

e) развітая архітэктура..

21. Гісторыя як навука выконвае функцыю:

а) тэарэтыка-пазнавальную;

b) практычна-палітычную;

c) патрыятычна-выхавальную;

d) ідэалагічную;

e) прапагандысцкую.

22. Да цыклаў цывілізацыі не адносіцца

а) неалітычны;

b) антычны;

c) усходнееўрапейскі;

d) індустрыяльны;

e) камуністычны.

23. Значны ўклад у вывучэнні гісторыі Беларусі на мяжы ХІХ – ХХ ст. унеслі:

а) М.Даўнар-Запольскі, І.Насовіч, М.Янчук, М.Дзмітрыеў;

b) І.Анацэвіч, М.Баброўскі, І.Лабойка, Т.Нарбут;

c) Нестар, С.Салаўёў, В.Ключэўскі, К.Маркс;

d) У.Ігнатоўскі, Ф.Турук, У.Пічэта, З.Жылуновіч

e) П. Лойка, У. Ігнатоўскі.

24. Асноўнымі крыніцамі па гісторыі з’яўляюцца:

а) пісьмовыя;

b) археалагічныя;

c) антрапалагічныя;

d) этнаграфічныя

e) электронныя.

25. Новы час ў гісторыі Беларусі ўключае:

а) ХУ – ХУІІ стст.;

b) ХУІ – ХУІІІ стст.;

c) канец ХУІІІ – пачатак ХХ ст.;

d). 1918 г. – да нашых дзён;

e) XIII-XVIII стст.

26. Значны ўклад у вывучэнні гісторыі Беларусі ў 20-я гг. ХХ ст. ўнеслі:

а) У.Ігнатоўскі, Ф.Турук, У.Пічэта, З.Жылуновіч;

b) І.Анацэвіч, М.Баброўскі, І.Лабойка, Т.Нарбут;

c) Нестар, С.Салаўёў, В.Ключэўскі, К.Маркс;

d) З.Абезгауз, М.Болбас, М.Біч, Э.Загарульскі;

е) З. Пазняк, А. Лукашэнка, С. Шушкевіч.

27. Асноўны фактар, якія ўплывае на сутнасць цывілізацыі, гэта:

а) геаграфічны;

b) духоўныя каштоўнасці;

c) ментальнасць;

d) наяўнасць рэк;

е) спосаб вытворчасці.

28. Беларусь адносіцца да лакальнай цывілізацыі:

а) заходняй;

b) усходнееўрапейскай;

c) балтыйска-чорнаморскай;

d) праваслаўнай;

е) каталіцкай.

29. Навейшы час ў гісторыі Беларусі ўключае:

а) ХУІ – ХУІІІ стстс.;

b) канец ХУІІІ – пачатак ХХ ст;

c) ХІХ – ХХ стст.;

d) 1918 г. – да нашых дзён;

е) 1991-2008 гг.

30. Значны ўклад у вывучэнні гісторыі Беларусі ў 50–80-я гг. ХХ ст. ўнеслі:

а) З.Абезгауз, М.Болбас, М.Біч, Э.Загарульскі;

b) І.Анацэвіч, М.Баброўскі, І.Лабойка, Т.Нарбут;

c) Нестар, С.Салаўёў, В.Ключэўскі, К.Маркс;

d) У.Ігнатоўскі, Ф.Турук, У.Пічэта, З.Жылуновіч;

е) С. Марозава, А. Смалянчук, А. Краўцэвіч.