
- •Уводзіны
- •Літаратура для падрыхтоўкі адказаў на тэставыя пытанні:
- •Тэставыя заданні па тэмах тэма 1. Гісторыя як навука. Перыядызацыя, гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі
- •Тэма 2. Беларусь у эпоху старажытнага чалавека
- •Тэма 4. Утварэнне і палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ў XIII- першай палове XVI стст.
- •Тэма 5. Гаспадарчае становішча беларускіх земляў у XIII-XVI стст.
- •Тэма 6. Дзяржава, права і грамадства на Беларусі ў XIII-XVI стст.
- •Тэма 7. Этнічныя працэсы, царква і культура на Беларусі ў XIII-XVI стст.
- •Тэма 8. Палітычныя працэсы на беларускіх землях у другой палове XVI – сярэдзіне xvіi стст.
- •Тэма 9. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх земляў у другой палове XVII-XVIII cтст.
- •Тэма 10. Культура і царква на Беларусі ў XVII-xviіі стст.
- •Тэма 11. Беларусь у канцы xviiі – першай палове xiх стст.
- •Тэма 12. Беларусь у другой палове xiх стст.
- •Тэма 13. Беларусь на пачатку хх ст.
- •Тэма 14. Культура Беларусі хіх – пачатку хх стст.
- •Тэма 15. Беларусь на пераломе эпох
- •Тэма 16. Беларусь у 1920-1930 гг.
- •Тэма 17. Культура Беларусі ў 1920-1930 гг.
- •Тэма 18. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны.
- •Тэма 19. Бсср у 1945 - сярэдзіне 1980-х гг.
- •Тэма 20. Беларусь у канцы 1980-х - 2008 гг.
- •230008, Г. Гродно, ул. Терешковой, 28.
- •230008, Г. Гродно, ул. Терешковой, 28.
МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ УНІВЕРСІТЭТ»
Кафедра грамадскіх навук
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
ТЭСТЫ
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ ДАПАМОЖНІК
для студэнтаў завочнай формы навучання усіх факультэтаў і спецыяльнасцей
Гродна 2008
УДК 94(476)
ББК 63.3
Г-52
Аўтары: В.У. Галубовіч, В.В. Барабаш
Рэцэнзент: кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі УА “ГрДУ ім. Я.Купалы” С.В. Амелька
Гісторыя Беларусі. Тэсты: Вуч.-метад. дапамоднік для
Г-52 студэнтаў завочнай формы навучання / В.У. Галубовіч,
В.В. Барабаш.– Гродна: ГДАУ, 2008. – 116 с.
Вучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны для арганізацыі самастойнай працы студэнтаў завочнай формы навучання і праверкі ўзроўня засваення ведаў па айчыннай гісторыі.
УДК 94(476)
ББК 63.3
Рэкамендавана міжфакультэцкай метадычнай камісіяй эканамічнага факультэта і факультэта бугалтарскага ўліка (пратакол № 7 ад 4 красавіка 2008 года).
© В.У. Галубовіч, В.В. Барабаш, 2008
© УА «ГДАУ», 2008
Уводзіны
Курс айчыннай гісторыі ў вышэйшай школе з'яўляецца істотным падагульняючым этапам у працэсе фармавання грамадзянскай свядомасці студэнтаў. Гістарычная спадчына ў наш час становіцца адным з галоўных фактараў яднання беларускага народа, адпраўным пунктам ва ўсведамленні актуальных праблем і перспектываў развіцця беларускай дзяржавы. У беларускім грамадстве за апошнія дзесяцігоддзі назіраецца сталы ўзрост цікавасці да мінуўшчыны. Гэта знаходзіць праявы ў выданні шматлікіх версій айчыннай гісторыі, у тым ліку за межамі краіны, адбудове помнікаў нацыянальнай архітэктуры, прэм'ерах тэатральных і кінапастановак. Гістарычныя веды фарміруюць паважнае стаўленне як да кожнай мінулай з'явы, так і сучаснасці, паколькі ўсё рана ці позна стане гісторыяй, змяніць якую чалавек не здольны. Гісторыя гэта эксперымент, які нельга паўтарыць некалькі разоў.
Дадзеныя вучэбна-метадычныя матэрыялы прызначаны для студэнтаў усіх спецыяльнасцей завочнай формы навучання, якія вывучаюць курс айчыннай гісторыі ў вышэйшай школе. Складзены дапаможнік на аснове дзеючай праграмы зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2000 г. для студэнтаў негістарычных аддзяленняў універсітэтаў. Структура дапаможніка складаецца з тэставых заданняў па двадцаці тэмах якія ў храналагічнай паслядоўнасці закранаюць усе перыяды гісторыі Беларусі.
Дапаможнік з'яўляецца неабходным для самастойнай працы па курсу "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый". Кантралюемая самастойная праца студэнта ўключае ў першую чаргу самаправерку, што магчыма рэалізаваць толькі з дапамаогай тэставання. Перад выкананнем тэста неабходна вывучыць падручнікі і крыніцы па тэме.
Дапаможнік утрымлівае 20 асобных блокаў пытанняў падзеленых па тэмах. Выбар тэмы для саматэставання і хатняй падрыхтоўкі для здачы кантрольнага заліка адбываецца па наступнай схеме: № тэмы – заглаўная літара прозвішча.
№ 1 – А; № 2 – В; № 3 – Д;
№ 4 – З; № 5 – К; № 6 – Л;
№ 7 – М; № 8 – Н; № 9 – П;
№ 10 – Р; № 11 – С; № 12 – Т;
№ 13 – У-Ф; № 14 – Х-Ц; № 15 – Э, Ю;
№ 16 – Я; № 17 – Б; № 18 – Г;
№ 19 – Е; № 20 – І.
Пры вывучэнні дадзенай гуманітарнай дысцыпліны студэнт павінен зразумець яе спецыфіку і складанасць. Гісторыя як кожная галіна навуковых ведаў мае два ўзроўні: акадэмічны і папулярны. У сувязі з гэтым мэтай курса айчыннай гісторыі ў ВНУ з'яўляецца спроба максімальнага набліжэння навучэнцаў да найноўшых навуковых дасягненняў гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.
Літаратура для падрыхтоўкі адказаў на тэставыя пытанні:
Гісторыя Беларусі: У 2 ч.Ч. 1-2.– Мн.: РІВШ БДУ, 2000-2002.
Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1, 3, 4, 5.– Мн. Экаперспектыва, 2000-2006.
Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый): Вучэб дапаможнік.–Мн.: Экаперспектыва, 2005.
Гісторыя Беларусі: з 1795 г. да вясны 1917 г.: Вучэбны дапаможнік.- Мн.: “Аверсэрв”, 2001.
Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі.– Мн.: БелЭн, 1994.
Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1.– Мн.: Беларусь, 1994-1995.
Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да XVIII cтагоддзя.– Экаперспектыва, 2001.
Саракавік І.А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце cусветнай гісторыі.– Мн.: "Современная школа", 2005.
Шыбека З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002).– Мн.:Энцыклапедыкс, 2003.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1-6.– Мн.: БелЭн, 1993-2003.