30. Культура ў канцы 16 – сярэдзіне 18 ст.
У 17 ст. пануючы стылі у культуры ВКЛ – барока.
Стан асветы.
Як і ў папярэднія часы, школьная справа была ў руках царкоўных устаноў. Пачатковыя школы існавалі пры цэрквах і касцёлах. Туды ішлі спасцігаць навуку пераважна шляхецкія дзеці. Тэарэтычна школьную адукацыю маглі атрымліваць прадстаўнікі ўсіх саслоўяў. Але для сялянства першаснай была іншая навука — навука працы. Шляхта лічыла асвету шкоднай для прасталюдзінаў.
Падмуркі.
Перыяд XVI — пачатку XVII ст. увайшоў у гісторыю беларускай культуры як час яе найвялікшага ўздыму. Гэта было заканамернай з'явай. Культура Беларусі мела значныя здабыткі папярэдняй эпохі. Яна жывілася багатай народнай творчасцю і арганічна ўспрымала гуманістычны ўплыў з Захаду.
Уздым культурнага жыцця быў бы немагчымы ў неадукаваным грамадстве. Менавіта ў гэты час на тэрыторыі Беларусі ўсталёўвалася пэўная сістэма школьнай адукацыі. Яна была даволі складанай і абапіралася на царкоўныя ўстановы. Пачатковыя школы дзейнічалі пры праваслаўных брацтвах. Адкрываліся падобныя ўстановы і пры пратэстанцкіх зборах.
Пры падтрымцы прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя праваслаўнага веравызнання ў Вялікім княстве ў канцы XVI — пачатку XVII ст. дзейнічалі брацтвы – нацыянальна – рэлігійныя дабрачынныя арганізацыі гарадскога насельніцтва 16 – 18 стст., аб’ядноўвалі рамеснікаў, гандляроў, часткова духавенства і шляхту. Існавалі праваслаўныя, каталіцкія, уніяцкія брацтвы.
Праваслаўнымі брацтвамі называліся нацыянальна-рэлігійныя арганізацыі праваслаўнага насельніцтва, што ўзніклі ў процівагу прапольска - каталіцкай палітыцы кіруючых колаў Рэчы Паспалітай. (ці – дабрачынныя і культурныя аб’яднанні у асноўным гараджан) Буйныя беларускія брацтвы былі ў Вільні, Магілёве, Берасці, Слуцку, Менску, Пінску, Барысаве, Оршы, Полацку, Мсціславе і іншых гарадах. Яны аб'ядноўвалі прадстаўнікоў розных колаў грамадства. Так, у віленскім брацтве, што дзейнічала з 1584 г. пры віленскім манастыры, дакументы адзначаюць 370 членаў, сярод якіх былі «іх міласці княжаты, паняты, рыцарства, шляхта, мяшчане».
Брацтвы адыгрывалі вялікую ролю ў пашырэнні асветы, кнігадрукавання, у прапагандзе беларускай мовы. Пачатковыя і сярэднія брацкія школы былі заснаваны пры брацтвах у Вільні (каля 1584 г.), Берасці (1591 г.), Пінску, Менску, Слуцку, Магілёве (1591 г.) і шматлікіх іншых гарадах і мястэчках. У іх вывучалі скарочаныя цыклы “трывіума” (граматыка, рыторыка, дыялектыка) і “квадрыума” (арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка). Асаблівая ўвага – вывучэнню царкоўнаславянскай мовы.
Першы буквар на Беларусі – падручнік для пачатковага навучання грамаце Лаўрэнція Зізанія “Наука ку читаню и разуменю писма словенского, ту ты ж о святой троици и о вчеловечении господни» (Вільня, 1596 г.)
Брацкія друкарні дзейнічалі ў Вільні, Еўі (цяпер горад Вэвіс, Літва), Магілёве. 3-пад іх варштатаў (друкарскіх станкоў) выйшла 127 выданняў (87 кірілічных, 12 школьных падручнікаў), сярод якіх буквары, рэлігійная літаратура. Большасць з гэтых кніг была напісана на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах.
Такім чынам, моладзь мела магчымасць атрымаць грунтоўную пачатковую адукацыю і пры неабходнасці і жаданні яе пашыраць. Выхадцы з Беларусі займаліся ва універсітэтах Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Нідэрландаў, Францыі, Італіі. Сярод студэнтаў еўрапейскіх універсітэтаў сустракаліся не толькі нашчадкі заможных магнацкіх родаў, але і прадстаўнікі мяшчанскага саслоўя і дробнай шляхты.
Дзейнасць праваслаўных брацтваў:
-- асвета;
-- кнігадрукаванне
-- пашырэнне беларускай мовы
-- супрацьстаянне прапольскай каталіцкай палітыцы
-- царкоўна – рэлігійная палеміка з уніятамі (з праваслаўнага боку – Стэфан і Лаўрэнцій Зізаніі, Мялецій Сматрыцкі, Лявонцій Карповіч і інш., з уніяцкага і каталіцкага – Пётр Скарга, мітрапаліт Іпацій Пацей, Леў Крэўза, базыліянін Ян Намыслоўскі).
Карповiч Лявонцiй (свецкае iмя Лонгiн (Логiн); 1580, Пiнск — 1620), праваслаўны царкоўны дзеяч, заснавальнiк i першы архiмандрыт Вiленскага брацкага Святадухаўскага манастыра, пiсьменнiк-палемiст. У красавіку 1610 г. за выданне антыуніяцкай кнігі М. Сматрыцкага “Фрынас” арыштаваны і пасля жорсткіх катаванняў кінуты ш земляную яму, дзе правёў 2 гады ў кайданах., аднак не адрокся ад праваслаўя.Пасля вызвалення стаў рэктарам Віленскай брацкай школы.
Але найбольшую актыўнасць у асветніцкай дзейнасці з другой паловы XVI ст. праяўлялі ў Беларусі езуіты. У хуткім часе тут была створана цэлая сетка езуіцкіх школ: у Полацку, Нясвіжы, Оршы, Берасці, Пінску, Гародні, Новагародку і ў іншых гарадах і мястэчках. Пазней езуіцкія школы ў такіх буйных цэнтрах, як Полацк, Гародня, Менск, пераўтварыліся ў калегіумы. Апошнія давалі адукацыю амаль на універсітэцкім узроўні. Выкладчыкамі ў калегіумах былі людзі вядомыя. Дастаткова адзначыць, што ў Полацку выкладаў паэтыку і рыторыку знакаміты паэт і педагог Мацей Казімір Сарбеўскі. У Гародзенскім езуіцкім калегіуме з 41 педагога 7 мелі ступень прафесара.
У 1579 г. у Вільні пачала дзейнічаць езуіцкая акадэмія (універсітэт) — першая вышэйшая навучальная ўстанова ў Вялікім княстве Літоўскім (з 1779 г. – універсітэт меў назву Акадэмія, з 1781 – Галоўная школа ВКЛ, з 1796 – Галоўная Віленская школа). Спачатку была два факультэта – тэалагічны і філасофскі, пазней дадаліся медыцынскі і прававы. Першы рэктар – Пётр Скарга.
Са з’яўленнем езуітаў пачалі распаўсюджвацца школы сярэдняга ўзроўню – калегіумы. Віленскі універсітэт узнік на базе езуіцкага калегіума, заснаванага ў 1570 г.
Езуіцкая сістэма адукацыі была строга рэгламентавана, жорстка кантралявалася настаўнікамі і кіраўніцтвам ордэна.
3 аднаго боку, мэтай адукацыйнай палітыкі езуітаў было далучэнне беларускай моладзі да каталіцкай царквы. У гэтым яны мелі значны поспех і садзейнічалі паланізацыі беларусаў. З другога боку, дбаннем езуітаў на Беларусі пашыралася асвета. У некаторых езуіцкіх навучальных установах выкладалася да пяці моў, не кажучы ўжо аб гуманітарных дысцыплінах і асновах некаторых прыродазнаўчых навук. У гэты час працавалі і прыватныя педагогі, якія абслугоўвалі ў асноўным магнатэрыю.
Гародзенская шляхта сваім паслам на Варшаўскі сойм 1733 г.. дала такі наказ: «Хадайнічаць аб выданні цвёрдага закона, каб нікога з сялянскіх дзяцей не прымалі ў школы для навучання грамаце», бо, «згодна са старой прымаўкай, сялянскі род добры, калі ён у самоце, але дрэнны, калі ён у радасці ці калі адукаваны школьнымі навукамі».
У школах вучыліся толькі хлопчыкі. Дзяўчаты атрымлівалі хатнюю адукацыю. Навучэнцам прапаноўваліся курсы граматыкі, рыторыкі, дыялектыкі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі і музыкі. Выкладанне мела багаслоўскі ўхіл. Але за непаслухмянасць і нядбальства ў царкоўных школах каралі не па-боску.
У 2-й палове 16 – пач. 17 ст. на Беларусі існавалі арыянскія школы – Іўе, Наваградак, Нясвіж, Клецк, Лоск (Валожынскі раён) і інш.
Рэктар школы ў Іўі Ян Ліцыній Намыслоўскі (памёр у 1630-я гг.). Ён распрацаваў новую праграму для сваёй школы, напісаў некалькі падручнікаў.
1617 г. у Слуцку была заснавана кальвінісцкая гімназія (існавала да 1918 г.).
Ва ўсе навучальныя ўстановы незалежна ад іх прыналежнасці (брацкія, каталіцкі і т.п.) прымаліся вучні незалежна ад іх паходжання, рэлігійнай ці саслоўнай прыналежнасці.
Сістэма адукацыі на беларускіх землях:
Пачатковыя школы (каля 200) – Сярэднія школы (20) – Вышэйшая школа (Кракаўскі універсітэт і Галоўная школа ВКЛ).
