Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja_7.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
289.28 Кб
Скачать

Лекцыя 7 Культура беларускіх земляў у 14 – 15 ст.

Дойлідства. У 14 – 15 ст. у ВКЛ значна ўзрасла патрэба ў абарончых збудаваннях.

Замкі ў 14 ст. у Лідзе, Крэве, Наваградку, Віцебску.

У замкавым будаўніцтве пераважаў раманскі стыль. У царкоўным – на змену раманскаму стылю прыходзіла готыка.

Прыклад гатычнага стылю – Троіцкі касцёл 15 ст. у в.Ішкальдзь Баранавіцкага раёна.

Мураванае дойлідства 14 – 15 ст. уяўляе сабой удалае спалучэнне раманскага стылю і готыкі, якія праніклі на Беларусь з захаду.

Помнік старажытнага беларускага дойлідства, пабудаваны, згодна паданню па замове Вітаўта Вялікага на месцы сустрэчы з жонкай і сынамі пасля бліскуча здзейсненых уцёкаў з Крэўскага замка – Мураванкаўская (Маламажэйкаўская) царква.

Данжонгалоўная вежа феадальнага замка.

Для беларускага горадабудаўніцтва і архітэктуры 14 – 16 ст. было ўласціва:

-- абарончы характар пабудоў,

-- распаўсюджанне раманскага стылю, готыкі і барока

-- уплыў еўрапейскага Рэнесанса

-- цытадэльнае царкоўнае будаўніцтва,

--шырокае будаўніцтва прыватнаўласніцкіх рэзідэнцый.

Прыклады пабудоў у стылі беларускай готыкіСынкавіцкая царква – крэпасць, Троіцкі касцёл у Ішкальдзі, Мураванкаўская царква – крэпасць, Мірскі замак.

2. Будаўніцтва праваслаўных і каталіцкіх сабораў станоўча ўплывала на развіццё мастацтва.

Многія княжацкія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскавым роспісам.

Сцены і слупы касцёла ў Ішкальдзі былі некалі ўпрыгожаны фігурамі розных святых асоб і арнаментамі.

Абавязковым упрыгажэннем храмаў былі іконы, а каталіцкіх касцёлаў – і скульптуры святых (з’яўляюцца ў 14 – 15 ст., вырабляліся дрэва).

Адзін з ранніх твораў жывапісу – абраз “Маці Божая Замілаванне” з Маларыты (Брэстчына) па стылю належыць да візантыйскага мастацтва ў 14 – пачатку 15 ст.

Да 14 – 15 ст. адносіцца зараджэнне на Беларусі партрэтнага мастацтва.

У замкавай царкве ў Віцебску быў “партрэт Улляны старажытнага пісьма, дзе яна паказана разам з мужам сваім Альгердам. Партрэт гэты знаходзіўся ў старажытнай драўлянай, на каменным фундаменце, царкве ў Верхнім замку”.

Для выяўленчага мастацтва Беларусі ў 14 – 16 ст. характэрны:

--дэкаратыўнае мастацтва архітэктуры,

-- манументальны жывапіс,

-- прыкладное мастацтва,

-- распаўсюджанне кніжнай гравюры,

-- станкавы жывапіс,

-- развіццё ў свецкім жывапісе партрэтнага жанру.

Відавочны пераход ад плоскасных трактовак кампазіцый да перспектывы. З канца 15 ст. у жывапісе акрамя партрэтнага, узнікаюць гістарычны, батальны і іншыя жанры.

Разнавіднасці партрэтаў:

Данатарскі – партрэты фундатараў – заказчыкаў

Сармацкі – партрэт мужнага героя – ваяра.

3. Кніжная справа.

Выдатнымі ўзорамі беларускай рукапіснай кнігі з’яўляюцца Лаўрышаўскае (змяшчае вялікую колькасць вельмі прыгожых загалоўных літар і 19 невялікіх малюнкаў – мініяцюр. У цэнтры пераплёту кнігі на сярэбранай пласціне ёсць выява святога з кап’ём і шчытом) і Друцкае евангеллі 14 ст., а таксама Жыровіцкае евангелле 15 ст.

4. Летапісанне.

Беларуска – літоўскі летапіс 1446 г. – помнік агульнадзяржаўнага летапісання 15 ст. Падрабязна апісваецца княжанне Вітаўта.

У яго аснове – летапіс, які быў складзены ў Смаленску. У ім гаворыцца аб падзеях ад 9 да сярэдзіны 15 ст.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]