 
        
        - •Лекцыя 4. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна – эканамічнага развіцця
- •Развіццё вытворчасці ў вкл
- •Станаўленне фальваркава – паншчынанй гаспадаркі
- •21. Унутраны гандаль і знешнеэканамічныя сувязі Фарміраванне ўнутранага рынку
- •Гарады Беларусі сярэдзіны 17 – 18 ст.
- •Першыя мануфактуры
- •22. Станы-саслоўі феадальнага грамадства
- •Беларуская вёска ў 2-й палове 17 – 18 ст.
- •Сялянскія паўстанні на беларускіх землях у 18 ст.
21. Унутраны гандаль і знешнеэканамічныя сувязі Фарміраванне ўнутранага рынку
У гарадах працавалі рынкі – месцы, дзе гандлююць прадуктамі і вырабамі рамяства ў розніцу – паштучна.
Пры Вітаўце ў ВКЛ пачалася чаканка металічных манет – дынарыяў. На некаторых манетах быў надпіс кірылічнымі літарамі “печат” (пячаць).
Да Лівонскай вайны вядучую ролю адыгрываў Полацк. “А Полацк таксама ёсць, хвала Богу, месца славутае. А не ніжэйшае па значэнні і ва ўсім ні Валыні, ні Мальбарка, ні Гданьска.”
Мураванка – будынак, пабудаваны з цэглы.
Насельніцтва гарадоў папаўнялася галоўным чынам сялянамі – уцекачамі. За гарадскімі сценамі яны маглі “удыхнуць паветра волі”, бо траплялі пад абарону магістрата. Другая крыніца – рамесныя людзі, якія з вёсак па загаду пана перасяляліся ў горад. З вясковых перасяленцаў, якія былі звязаны з панам ланцугом прыгоннай няволі, шляхта стварала ў гарадах свае кварталы – юрыдыкі (асобная частка горада, якая знаходзіцца пад уладай магната ці царкоўнай установы).
Магдэбурскім правам карысталіся і некаторыя мястэчкі.
Рамеснікі аб’ядноўваліся ў цэхі. У першай палове 16 ст. яны ў розных месцах называліся па-рознаму: сотні ў Гародні, староствы ў Магілёве, брацтвы ў Полацку і Менску. Да канца 16 ст. замацавалася агульная назва – цэх.
Цэх з’яўляўся арганізацыяй майстроў. Каб дабіцца такога звання трэба было прайсці школу вучня, затым падмайстра. Затым здаць экзамен (“рабіць штуку”). Каб стаць кавалём трэба было за дзень адкаваць цясак, падкову і сякеру. Слесарам – вырабіць 2 замкі – для лаўкі і для куфра.
У цэх прымалі людзей “дабрачынных ды жанатых”, якія не маглі быць “п’яніцамі ці ігракамі ў косці”.
У цэхі аб’ядноваліся таксама купцы.
Замежным гандлем займаліся вярхі гарадскога купецтва. Іх называлі “гасцямі”. Адсюль і назва буйных шляхоў – гасцінцы. Гасцінцы былі да Варшавы, Познані, Гданьска, Рыгі, Каралеўца (Кёнігсберга), Вялікага Ноўгарада, Цвяры, Масквы.
Найбуйнейшай гандлёвай артэрыяй зя’яўлялася Заходняя Дзвіна.
Сацыяльныя канфлікты
У 16 ст. выразна праявіў сябе падзел грамадства на багатую вярхушку з купцоў і цэхавых майстроў і гарадскую беднату – “людзей рабочых”. “лёзных”, “наймітаў”, “гульцяёў”.
Найбольш значнымі гарадскімі выступленнямі былі выступленні рамеснікаў і гарадской беднаты ў Магілёве ў 1606 – 1608 гг. і 1610 г.
Магілёўскія рамеснікі на чале са Стахорам Мітковічам, Пятром-кавалём, Мікітам-ганчаром, Ходкам Багдановічам выступілі супраць гарадской рады і ліквідавалі яе. Больш за два гады горадам кіравала “рамесніцкая” рада. У 1608 г. шляхам подкупу т пагрозаў яна была скінута.Ходку Багдановіча пакаралі смерцю.
У 1610 падняліся зноў. Няўдача. Пецярых кіраўнікоў – Івана Харкавіча, Міхаіла Чабатара, Лаўра Міхайлавіча, Мікіту Мількавіча, Гаўрылу Іванавіча – пакаралі смерцю на Ільінскай гары ў Магілёве. Дваіх рамеснікаў – Максіма Тальбушу і Ісая Шчэнскага – прысудзілі да 12-тыднёвага зняволення. Пасля гэтага іх катавалі ля ганебнага слупа і выгналі з горада, забараніўшы выбіраць месца жыхарства бліжэй за 30 міль ад яго.
