Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja_4.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
203.78 Кб
Скачать

Развіццё вытворчасці ў вкл

На працягу 14 – 15 ст. амаль завяршыўся пераход зямлі ў рукі феадалаў.

Найбуйнейшым уласнікам зямлі была дзяржава ў асобе вялікага князя (дзяржаўныя землі). Колькасць дзяржаўных зямель пашыралася ў выніку далучэння да ВКЛ іншых тэрыторый.

Значная частка зямлі знаходзілася ў спадчынным карыстанні мясцовых князёў, магнатаў і шляхты (прыватныя).

Многія землеўладальнікі насілі княжацкія тытулы. З канца 14 ст. буйных землеўладальнікаў называліпанамі”. Пазней назва “пан” распаўсюдзілася і на ўсіх іншых землеўладальнікаў, а самых буйных з іх сталі называць “магнатамі”.

Землі належалі таксама епіскапам, манастырам, цэрквам.

Баяры – служылыя людзі, якія за нясенне ваеннай службы атрымлівалі зямлю. Іх землеўладанне было ўмоўным (абмежаваным). Баяры маглі выкупіць свае часовыя землеўладанні. У такім выпадку зямля станавілася яго вотчынаю (уласнасцю), а яны – пастаяннымі ўладальнікамі.

У 15 ст. слова “баярын” выцясняецца з ужытку і замяняецца польскім словам “шляхціц” У прывілеі 1413 г. баяр упершыню назвалі шляхтай.

Сялянская гаспадарка – дым.

Павіннасць – прымусовы абавязак, які выконваў селянін на карысць свайго гаспадара.

Па сваіх павіннасцях феадалу сяляне дзяліліся на даннікаў (асноўны від павіннасцей – даніна ці аброк), цяглых (адбывалі паншчыну), чыншавікоў (асноўны від падатку ці аброку – грошы) і слуг (пры двары пана).

Поўнасцю уласнасцю феадала была “чэлядзь нявольная”, якая жыла пры дварах феадала.

Феадалы, адабраўшы ў сялян зямлю, імкнуліся з дапамогай дзяржавы ўстанавіць прыгон (прымусовая, дармавая праца сялян на пана).

Запрыгоньванне – страта селянінам права ўласнасці на зямлю і залежнасць яго ад феадала.

У 14 – 15 ст. у ВКЛ сяляне знаходзіліся ў рознай ступені залежнасці ад феадалаў. Самыя вялікія групы сярод іх складалі “пахожыя” (дазваляўся пераход ад аднаго гаспадара да другога) і “непахожыя” (пазбаўлены права змяняць гаспадара) сяляне.

“Пахожых” сялян у 15 ст. было больш чым “непахожых”.

Для вялікакняжацкай гаспадаркі ў 15 – 16 ст. было характэрна далейшае паглыбленне грамадскага падзелу парцы. Гэта знайшло адлюстраванне ў значным росце гарадскіх пасяленняў.

У к.16 ст. на беларускіх землях налічвалася каля 30 гарадоў і сотні мястэчак.

Гарады мелі Магдэбургскае права.(для Расіі гарадское самакіраванне не было ўласціва).

У ВКЛ існавалі цэхі.

Да пачатку 18 ст. сталі з’яўляцца мануфактуры.

Аднолькавыя працэсы сацыяльна – эканамічнага развіцця ВКЛ мелі падабенства з заходнееўрапейскімі галоўным чынам па форме, але значна розніліся па свайму зместу і далёка не супадалі па часе.

Калі ў Зах. Еўропе цэхавая арганізацыя ў канцы 15 ст. перажывала крызіс, то ў ВКЛ яшчэ толькі зараджалася.

Мануфактура ў Зах.Еўропе стала пануючай ў 16 ст., а ў канцы 18 ст. ўжо зжыла сябе, то на беларускіх землях мануфактурная вытворчасць пачала па-сапраўднаму развівацца якраз у 18 ст.

Станаўленне фальваркава – паншчынанй гаспадаркі

У 2-й палове 15 – 16 ст. перад краінамі Захаду паўстала збожжавая праблема.

Сялян зганялі з зямлі. З-за таго, што землі аддавалі пад пашу для авечак і пад вырошчванне вінаграду. Сяляне ішлі ў горад. Цэны на хлеб сталі расці. У Гданьску кошт жыта на працягу пер. пал. 16 ст. вырас у 5 разоў. Гандаль с/г вытворчасцю станавіўся ўсё больш прыбытковым.

Гаспадарка феадалаў ВКЛ у 14 – 15 ст. не была прыстасавана да стрымання лішкаў збожжавай прадукцыі, якая магла б экспартавацца. Панскі двор забяспечваў патрэбы толькі свайго ўладальніка.

Асноўны падатак для сялян – грашовы чынш і натуральная даніна.

Аднак рост попыту на хлеб прымусіў зямельных уласнікаў перабудаваць сваю гаспадарку.Пачынаюць ствараць прадпрыемствы па вытворчасці збожжа. Для гэтага:

  • пашыраецца плошча панскай ворыўнай зямлі%

  • -- прымушэнне сялян працаваць на зямлі.

Панскі двор ператвараецца ў фальварак – феадальную гаспадарку, у якую ўваходзілі гаспадарскі двор з рознымі пабудовамі, а таксама ворыўныя землі і с/г ўгоддзі, заснаваныя на парцы феадальна – залежных сялян.

Першыя фальваркі ў ВКЛ з’явіліся ў 15 ст.

Асаблівае пашырэнне атрымалі з сярэдзіны 16 ст. у сувязі з правядзеннем аграрнай рэформы. Найбольшы рост фальваркаў назіраўся ў Панямонні і Падзвінні. Да сяр. 16 ст. фальварак стаў асноўнай формай арганізацыі гаспадаркі феадалаў.

1557 г. – устава на валокі. Пачатак аграрнай рэформы (“валочнай памеры”). “Фальваркі хочам меці...” Яна зацвердзіла ў якасці вядучай формы феадальнай гаспадаркі фальваркава – паншчынную сістэму, якая праіснавала на беларускіх землях практычна да сяр. 19 ст.

Сялянскія надзелы ў ВКЛ: служба, дым, дварышча, жарэб’е. З 1557 г.валока.

Уся зямля падзялялася на валокі – 21,36 га.

Валока была асноўнай адзінкай падаткаабкладання.

Сярэдні сялянскі надзел складаў паўвалокі – 10,6 га.

Фальваркавая гаспадарка ўжо мела таварны характар – прадукцыя, якая ў ім выраблялася, ішла на продаж. Уласнікі зямлі за яе карыстанне пачалі патрабаваць не грашовы чынш і натуральную даніну, а працу на панскіх землях – выкананне паншчыны.

Развіццё фальваркава – паншчыннай сістэмы паскарала працэс прымацавання сялян да зямлі.

Прывілей Казіміра 1447 г. паклаў пачатак юрыдычнага запрыгоньвання сялянства. У Статутах ВКЛ 1529, 1566 г. нормы прыгоннага права былі замацаваны.А Статут 1588 г. юрыдычна паставіў кропку ў гэтым працэсе.

Цалкам адлучаў земляроба ад зямлі артыкул 26 раздзела ІІІ Статута 1588 г.:Простага стану чалавек, не атрымаўшы раней ад нас, гаспадара, шляхецкай вольнасці, маёнткаў і зямель шляхецкіх, ніякім звычаем займець, а ні купляю сваёю трымаць не можа”.

Паводле Статута 1588 г. вольныя ці “пахожыя” сяляне маглі скарыстаць сваю волю (пайсці ад гаспадара ў іншае ўладанне) толькі ў тым выпадку, калі адпрацуюць на карысць землеўладальніка “столькі, колькі на волі сядзелі”. Калі вольны селянін не жадаў адпрацоўваць, то павінен быў сплочваць “свайму” пану па 6 грошаў за тыдзень. (парася каштавала 3 грошы, качка – 2) Калі ён сыходзіў без выплаты патрэбнай сумы, то аўтаматычна станавіўся “отчычам”, г.зн. прыгонным гэтага феадала.

Другая норма па Статуту 1588 г. – 10 –гадовы тэрмін даўнасці. Той, хто больш 10 гадоў пражыў на зямлі шляхціца, станавіўся яго ўласнасцю.

Стабільна высокі попыт на заходнееўрапейскім рынку на с/ прадукцыю вызначыў аграрны характар эканомікі ВКЛ, а фальварак зрабіў вызначальным паказчыкам эканамічнага развіцця Беларусі аж да канца 19 ст.

У 2-й палове 16 ст. рэзка павялічылася колькасць цяглых сялян, для якіх галоўнымі павіннасцямі былі адработачныя.

Шмат уладанняў здавалася ў арэнду (часовае карыстанне за пэўную плату на вызначаны тэрмін). Часовы гаспадар – адміністратар, арандатар.

Галоўнай асаблівасцю эканамічнага развіцця ВКЛ ў 16 – 18 ст. стала ўзнікненне фальварковай гаспадаркі, якая хоць і была заснавана на выкарыстанні працы прыгонных сялян, але ўжо насіла таварны характар і працавала галоўным чынам на знешні рынак.

Найбольш распаўсюджанай формай пратэсту (барацьбы) сялян былі скаргі.

Адкрытым супраціўленнем эксплуатацыі былі ўцёкі.

Сялянам, які толькі набылі жыхарства ва ўладанні пана, пан даваў “слабоды” – меншыя павіннасці на тэрмін да 12 гадоў.

Формы пратэсту сялян: скарга, уцёкі, адмова ад выкання павіннасцей, парубка лесу, патрава пасеваў і сенажацяў, забойства пана ці панскага слугі, паўстанне.

Найбольш буйныя выступленні сялян -- вёска Багушэвычы і Задобрычы Свіслацкага р-на і рух пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі (1595–1596).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]