
- •Лекцыя 4. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна – эканамічнага развіцця
- •Развіццё вытворчасці ў вкл
- •Станаўленне фальваркава – паншчынанй гаспадаркі
- •21. Унутраны гандаль і знешнеэканамічныя сувязі Фарміраванне ўнутранага рынку
- •Гарады Беларусі сярэдзіны 17 – 18 ст.
- •Першыя мануфактуры
- •22. Станы-саслоўі феадальнага грамадства
- •Беларуская вёска ў 2-й палове 17 – 18 ст.
- •Сялянскія паўстанні на беларускіх землях у 18 ст.
Лекцыя 4. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна – эканамічнага развіцця
13 – 16 ст. у заходнееўрапейскай гісторыі – час пераходу ад Сярэдневякоўя да Новага часу, ад феадальнай сістэмы гаспадарання да капіталістычнай вытворчасці, ад феадальнага стан грамадства да буржуазнага.
Дробная натуральная феадальная гаспадарка з яе нізкім узроўнем тэхналогіі працы, асабістай залежнасцю селяніна ад феадала ўжо не давала магчымасці забяспечыць сродкі для належнага існавання вытворцы – земляроба.
Крызіс феадальнай сістэмы звязаны з:
-- адсутнасцю зацікаўленасці з боку галоўнага вытворцы феадальнай эпохі селяніна ў эканамічным прагрэсе.
-- кліматычнае пахаладанне ў 13 ст. Яно выклікала неўраджаі і голад.
-- “чорная смерць” – эпідэмія чумы ў сяр. 14 ст.
Гарады і вёскі абязлюдзелі, ворыўныя землі закінуты, назіраўся падзеж жывёлы. Прадукцыя с/г рэзка падаражала.
Выхад быў знойдзены ў карэннай перабудове с/г. Яе характэрныя рысы:
паглыбленне падзелу працы паміж горадам і вёскай. Яно прывяло да пашырэння таварнасці с/, новай арганізацыі землекарыстання ў маёнтках.
Паступовае пашырэнне ў большасці заходнееўрапейскіх краін таварна – грашовых адносін прыводзіла да паслаблення, а потым і ліквідацыі асабістай феадальнай залежнасці селяніна ад землеўладальніка.
У Англіі, Францыі, Германіі, Нідэрландах усё шырэй практыкавалася здольшчына (уласнік зямлі аддаваў яе ў арэнду на ўмовах разліку за карыстанне пэўнай часткай ураджаю).
Пазней здольшчына стала саступаць месца фермерству (Англія, Нідэрланды) – прадпрымальнік – фермер арандаваў на пэўны тэрмін зямлю за папярэдне вызначаную грашовую плату, але правоў на валоданне зямлёй не меў. У арандатара былі свой інвентар, насенне, ён наймаў працоўную сілу.
З’яўленне фермерства сведчыла аб пранікненні капіталістычных пачаткаў у еўрапейскую с/г.
У 14 – 15 ст. у заходнееўрапейскіх краінах дасягнула параўнальна высокага ўзроўню вытворчая тэхніка. Асабліва ў тэкстыльнай, горнай справах, металургіі. З’яўляюцца механічныя прыстасаванні: крывашыпнападобны механізмы, зубчатыя перадачы, колавыя дамкраты, пад’ёмныя краны. Гэта павысіла прадукцыйнасць працы.
Будуюцца першыя домны па вырабу чыгуну, з’яўляецца цэмент, стальныя іглы, папера.
1440 г. – год адкрыцця кнігадрукавання.
Пераварот у ваеннай справе – вынаходніцтва агнястрэльнай зброі.
У 15 ст. у Зах. Еўропе ўжо вырабляліся кіслоты, солі, шчолачы, аміяк, шкіпінар, аліфа, эфірнае масла.
Цэхавая арганізацыя рамесленай працы прыходзіла ў заняпад. У 15 ст. яна апынулася ў стане глыбокага крызісу. На змену цэху ішла капіталістычная мануфактура.
Горад паступова развіваецца з паўаграрнага ў цэнтр прамысловасці і гандлю.
Паглыбленне падзелу працы паміж вёскай і горадам, патрэба ў прыроднай сыравіне для прамысловай вытворчасці значна павялічыла тавараабарот паміж тэрыторыямі.
З’явіўся безнаяўны разлік ў гандлі і крэдытаванне дзейнасці гандляроў.
Таму ў 15 – 16 ст. у гарадах Зах. Еўропы значна павялічваецца колькасць гандлёва – банкаўскіх дамоў.
У Зах. Еўропе 14 – 16 ст. была створана аснова для прамысловай рэвалюцыі і пераходу да машыннай (фабрычнай) вытворчасці.