- •Лекцыя 2 засяленне славянамі тэрыторыі беларусі ў раннім сярэднявякоўі
- •1162 Г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах крывічоў.
- •5. Кіеўская русь
- •Полацкае княства – зямля.
- •Тураўскае княства – зямля.
- •7. Феадальная раздробленасць. Знешнепалітычнае становішча ў канцы 12 – першай палове 13 ст.
- •Тураўскае княства ў перыяд раздробленасці
- •Берасцейскія землі ў Сярэднім Пабужжы.
- •Землі Пасожжа.
- •Землі Панямоння
- •Сацыяльна – эканамічнае развіццё. Узнікненне гарадоў. Асаблівасці развіцця феадальных адносін ў рэгіёнах Еўропы.
- •Пачатак развіцця феадальных адносін ва ўсходніх славян.
- •Княжацка – вечавы лад
- •Усходнеславянскія гарады.
- •Наступленне нямецкіх феадалаў – крыжакоў у Прыбалтыцы
- •Давыд Гарадзенскі
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Язычніцтва. Народны каляндар і святкаванні.
- •9. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства.
- •Значэнне прыняцця хрысціянства
- •Рэлігійна – асветніцкія дзеячы 12 ст.
- •10. Фальклор і пісьменства
- •Летапісы
- •Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі.
- •Полацк у скандынаўскіх сагах
- •11. Архітэктура. Жывапіс. Прыкладное мастацтва Архітэктура і жывапіс.
- •Прыкладное мастацтва.
- •Славяне
- •Кіеўская русь
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Культура кіеўскай русі
Тураўскае княства – зямля.
На землях дрыгавічоў.
980 г. – Рагвалод прыйшоў з-за мора і быў у Полацку незалежным правіцелем, а Тур – у Тураве.
Прыёмны сын Уладзіміра (кіеўскага) Святаполк (988 – 1015 княжыў) атрымаў Тураў. Хацеў быць незалежным ад Кіева, за што некаторы час сядзеў у турме. Пасля смерці Уладзіміра Святаполк заняў кіеўскі прастол (у гонар гэтага сярэбраныя манеты “Святаполк на стале”.) Заставаўся князем Тураўскім.
Загінулі яго браты Барыс і Глеб. Яго брат Яраслаў (Мудры) з Ноўгарада 4 гады магаўся са Светаполкам.
Бітва на р.Альта каля Пераяслаўля ў 1019 г. Святаполк быў канчаткова разбіты. Мянушка “акаянны”.
Тураў падпарадкоўваўся пры Яраславе Мудрым Кіеву. Затым Тураўскае княства дасталася старэйшаму сыну Ізяславу. Пасля смерці бацькі ён стаў князем у Кіеве (і тураўскім князем таксама). Ізяслаў разам са сваімі братамі ваяваў ў 1067 г. супраць полацкага князя Усяслава.
Пазней у Тураве княжылі Яраполк і Святаполк (у 1093 г. заняў кіеўскі прастол).
Любецкі з’езд 1097 г. За Святаполкам Яраславічам прызнана тэрыторыя па абодва бакі Прыпяці з гарадамі Тураў, Пінск, Берасце, Кіеўская і Наўгародская землі. Быў вельмі скупым і срэбралюбівым. Саляны бунт у Кіеве 1113 г. На яго пачатку Святаполк памёр.
Пінск. Спачатку славянскі пасёлак існаваў ў 8 – 11 ст. каля вёскі Гарадзішча на Ясельдзе. Затым – перанесены на бераг Піны.
Упершыню названы ў 1097 г. у летапісе ў сувязі са спрэчкамі князёў за “сталы”.
7. Феадальная раздробленасць. Знешнепалітычнае становішча ў канцы 12 – першай палове 13 ст.
КАРТА на с. 70 (6 кл.)
Перыяд распаду дзяржаваў у сярэднія вякі на больш дробныя дзяржаўныя ўтварэнні – перыяд феадальнай раздробленасці.
Пачатак – рашэнне Любецкага з’яезду 1097 г. “каждо да держіть отчізну свою”.
Прычыны – у з’яўленні і распаўсюджанні феадальнага землекарыстання, з чым звязаны ўзнікненне баярскіх сёл. Адбываўся працэс паступовага асядання дружыны на зямлю. + рост гарадоў + адсутнасць трывалых пастаянных эканамічных сувязей паміж землямі ва ўмовах панавання натуральнай гаспадаркі + парушэнне ўсталяванай практыкі перадачы княжацкага прастолу ў спадчыну, што прывяло да міжусобных войнаў за спадчыну.
У 11 ст. на тэрыторыі Беларусі налічвалася каля 10 гарадоў.
Удзельныя княствы Полацкай зямлі.
У пачатку 12 ст. Полацкая зямля стала падзяляцца на дробныя тэрытарыяльныя ўтварэнні (невялікія княствы) – воласці.
Воласць – тэрыторыя, якая падпарадкавана адной уладзе.
З’яўленне ўдзельных княстваў у Полацкай зямлі прыходзіцца на апошнія гады праўлення Усяслава Брачыславіча (1044 – 1101). Ён меў 6 сыноў. Кожны атрымаў сваю воласць. Узніклі – Полацкае, Менскае, Ізяслаўскае удзельныя княствы. Пазней – Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і інш.
Пасля распаду Полацкага княства Глебавічы захавалі за сабою Менск, Барысавічы – Друцк, Васількавічы – Віцебск.
У пачатку 12 ст. у Менску княжыў Глеб (сын Усяслава). Праводзіў палітыку ўзвышэння Менска.
У 1105 г. на горад напала аб’яднанае войска паўднёварускіх князёў. Да іх далучыўся брат Глеба Давыд Усяславіч.
У 1116 г. Глеб захапіў частку зямель дрыгавічоў і спаліў Слуцк.
У 1117 г. Уладзімір Манамах накіраваў супраць Глеба свайго сына Мсціслава. Менск асадзілі (2 месяцы). Глеб паслаў паслоў у стан Манамаха. Пасля перамоваў асады была знята. Праз некаторы час Глеб пачаў заваёўваць смаленскія ды наваградскія землі. Гэта стала прычынай новага паходу кіеўскага войска на Менск. Глеб трапіў у палон. Памёр у Кіеве ў 1119 г. і пахаваны ў Кіева – Пячэрскім манастыры.
1127 г. – паход на Полацк кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравачі. Удзел прымалі сем князёў. Палачане вырашылі прагнаць свайго князя Давыда Усяславіча, каб прадухіліць захоп і рабаванне горада. На княжанне пасаджаны князь Барыс Усяславіч.
У 1128 г. Полацк адмовіўся ад удзелу ў паходзе Мсціслава на качэўнікаў – полаўцаў. Летапіс: Полацкія князі “не хацелі і слухаць яго (Мсціслава), калі ён зваў іх у Рускую зямлю на дапамогу.” Больш таго, яны з насмешкай адказалі: “Ты з Банакам (князем качэўнікаў) шалудзівым упраўляйся сам, а мы маем дома што рабіць”.
У адказ ў 1129 г. Мсціслаў захапіў у палон амаль усіх полацкіх князёў з сем’ямі. На трох лодках яны былі вывезены ў Візантыю да імператара Іаана Камніна (зяця Мсціслава). Полацкія князі былі пасланы імператарам у войска, якое змагалася супраць сарацынаў (арабаў), дзе полацкія князі служылі з пахвалой.
Пасля смерці кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча ў 1132 г. рэзка абарваліся ўсе сувязі і Кіеўская Русь распалася назаўсёды. (у летапісу гаворыцца аб гэтым так -- “і раздрася вся Русская земля”).
З 1139 г. Полацкая зямля зноў пад уладай нашчадкаў Усяслава.
Веча. Яго роля асабліва ўзрасла з 20-х гг. 12 ст.
У 1132 г. веча выбрала князем унука Усяслава Чарадзея – Васільку. Каля 1144 г. полацкім князем стаў Рагвалод Барысавіч, але ў 1151 г. быў выгнаны вечам. Замест яго выбраны менскі князь Расціслаў Глебавіч. Пазней быў выбраны віцебскі князь Усяслаў Васількавіч (княжыў да 1180 г.).
