- •Лекцыя 2 засяленне славянамі тэрыторыі беларусі ў раннім сярэднявякоўі
- •1162 Г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах крывічоў.
- •5. Кіеўская русь
- •Полацкае княства – зямля.
- •Тураўскае княства – зямля.
- •7. Феадальная раздробленасць. Знешнепалітычнае становішча ў канцы 12 – першай палове 13 ст.
- •Тураўскае княства ў перыяд раздробленасці
- •Берасцейскія землі ў Сярэднім Пабужжы.
- •Землі Пасожжа.
- •Землі Панямоння
- •Сацыяльна – эканамічнае развіццё. Узнікненне гарадоў. Асаблівасці развіцця феадальных адносін ў рэгіёнах Еўропы.
- •Пачатак развіцця феадальных адносін ва ўсходніх славян.
- •Княжацка – вечавы лад
- •Усходнеславянскія гарады.
- •Наступленне нямецкіх феадалаў – крыжакоў у Прыбалтыцы
- •Давыд Гарадзенскі
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Язычніцтва. Народны каляндар і святкаванні.
- •9. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства.
- •Значэнне прыняцця хрысціянства
- •Рэлігійна – асветніцкія дзеячы 12 ст.
- •10. Фальклор і пісьменства
- •Летапісы
- •Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі.
- •Полацк у скандынаўскіх сагах
- •11. Архітэктура. Жывапіс. Прыкладное мастацтва Архітэктура і жывапіс.
- •Прыкладное мастацтва.
- •Славяне
- •Кіеўская русь
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Культура кіеўскай русі
Полацк у скандынаўскіх сагах
Ісландскія сагі – паданні
Паэзія скальдаў – скандынаўскіх бардаў, якія складалі гераічныя песні аб бітвах і паходах вікінгаў.
У “Сазе аб хрышчэнні” галоўнай дзеючай асобай з’яўляецца Торвальд Вандроўнік, які прымаў удзел у хрысціянізацыі Ісландыі ў канцы 10 ст. Адтуль ён выправіўся ў Іерусалім. Вяртаючыся на радзіму ў Скандынавію, памёр і быў пахаваны, як апавядае сага, “каля царквы Іаана Хрысціцеля, непадалёку ад Полацка”.
Больш падрабязныя звесткі аб полацка – скандынаўскіх узаемадачыненнях змешчаны ў так званай “Эймундавай сазе”. Яе герой Эймунд узначальваў атрад скандынаваў, які ўдзельнічаў у паходзе полацкага князя Брачыслава на Ноўгарад у 1021 г. Эймунд прапаноўваў полацкаму князю свае паслугі ў барацьбе з Яраславам Мудрым. Полацкі князь адказвае: “Дайце мне тэрмін, каб параіцца з маімі мужамі, таму што яны даюць грошы, а выплачваю іх я”. Полацкі князь збірае веча для вырашэння гэтага пытання.
Дружыны Брачыслава і Яраслава сышліся ў адным месцы пад Ноўгарадам і стаялі сем начэй. Яны рыхтаваліся да бітвы. У самы рашучы момант з’явілася жонка Яраслава Інгігерда (яна была дачкой шведскага конунга Алафа)і пры яе садзейнічанні быў заключаны мір.
З усходнеславянскіх летапісаў вядома, што ў выніку заключэння міру пад уладу полацкага князя адышлі гарады Віцебск і Усвяты, каля якіх знаходзіліся волакі, неабходныя для гандлю. За гэту тэрыторыю і адбывалася барацьба паміж Полацкам і Ноўгарадам.
11. Архітэктура. Жывапіс. Прыкладное мастацтва Архітэктура і жывапіс.
Разам з хрысціянствам з Візантыі ў гарады усходніх славян прыйшлі мураваная архітэктура (дойлідства) і манументальны жывапіс.
У 5 – 6 ст. у Візантыі сфарміраваўся тып так званага крыжова – купальнага храма. Яго асновай з’яўляецца прамавугольнік, падзелены 4 слупамі, на якія абапіраецца купал. З усходу да храма прымыкалі алтарныя паўкружжы – апсіды. Гэты туп лёг у аснову культавай каменнай архітэктуры Русі, полацкага княства і ўсіх іншы зямель усходніх славян.
Мураванае дойлідства – узвядзенне будынкаў з камянёў і цэглы, змацаваных вапнавам растворам.
Будынкі мураванай архітэктуры былі ў асноўным культавага характару – саборы і цэрквы.
У Кіеве з дапамогай візантыйскіх дойлідаў ў 10 ст. быў узведзены храм Прачыстай Багародзіцы (Дзесяцінная царква).
1037 г. – пачатак будаўніцтва ў Кіеве Сафійскага сабора (13 купалаў).
У 11 ст. Сафійскія саборы былі пабудаваны ў Полацку (1055 – 1060 гг.) і Ноўгарадзе.
Слова “сафія” азначае мудрасць, якая кіравала сусветам.
Самая старажытная мураваная пабудова на тэрыторыі Беларусі – Полацкі Сафійскі сабор. Пабудаваны ў 50-я гг. 11 ст. Дойлідамі былі грэкі. 6 разоў гарэла. У 1759 г. была ў апошні раз перабудавана. Мела 5 ці 7 купалаў і багаты фрэскавы роспіс.
Фрэска – роспіс вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы.
У адным з храмаў – фрэска князёў Барыса і Глеба. Яны лічыліся заступнікамі воінаў.
З наступленнем перыяду раздробленасці ў гарадах усходніх славян пачаў распаўсюджвацца новы тып царкоўных будынкаў. З’явіліся пабудовы невялікіх памераў. Аднакупальныя храмы.
Саборы і цэрквы ўзводзіліся і ў манастырах.
Узнікаюць самастойныя архітэктурныя школы.
У 12 ст. у Полацку склалася свая архітэктурная школа. На працягу 12 ст. у горадзе было ўзведзена 10 мураваных царкоўных пабудоў. Яны былі аднакупальнымі. Заснавальнікам з’яўляецца дойлід Іаан. Узначальваў арцель будаўнікоў – муляроў, па заказу Ефрасінні пабудаваў у сяр. 12 ст. Спаскую царкву Ефрасіннеўскага манастыра (на беразе р.Палаты). Яна ўяўляла сабою новы тып будынкаў. Вежападобны выгляд. Круглы барабан купала абапіраўся на квадратны пастамент, які быў упрыгожаны т.зв. какошнікамі стрэльчатай формы. Т.ч. Спаская царква стала першым ва Усходняй Еўропе будынкам, дзе з’явіліся какошнікі.
Сафійскі сабор у Полацку - першы прыклад мураванага культавага дойлідства на Беларусі, помнік жамчужына старажытнага беларускага дойлідства XI ст. пабудаваны ў часы Усяслава Чарадзея.
Полацкі храм Святой Сафіі быў пабудаваны трэцім па ліку на славянскіх землях (будаваўся ў 1055-1060 іт. XI ст.)у часы Усяслава Чарадзея. Мэта Усяслава - заявіць свету пра роўнасць з Ноўгарадам і Кіевам.
Сафійскі сабор у Полацку меў сем купалоў, што сімвалізавала сем хрысціянскіх таінстваў: брак, мірапамазанне, пакаянне (споведзь), прычашчэнне (еўхарысція), рукапалажэнне (толькі для святароў), сабораванне (елеяасвячэнне), хрышчэнне.
Сафійскі сабор у Полацку быў не толькі культавай, але і грамадскай пабудовай. Тут захоўваўся архіў, знаходзілася бібліятэка, дзяржаўная казна. Гэты храм быў сімвалам незалежнасці Полацка.
Гродзенская архітэктурная школа.
У 12 ст. у Гародні былі ўзведзены тры мураваныя храмы і княжацкі церам. Да нашых дзён захавалася Барысаглебская (Каложская) царква. Пабудавана ў прадмесці Каложа. Сцены дэкараваныя адшліфаванымі камянямі і арнаментам у выглядзе крыжа, складзенага з паліраваных керамічных плітак. У інтэр’еры ў сцены былі ўмараваны гліняныя збаны – галаснікі. Сцены алтара ўпрыгожвалі фрэскі. Плінфа - шырокая і плоская абпаленая цэгла. У беларускім мураваным дойлідстве ранняга сярэднявечча найбольш характэрна для пабудоў ХІ-ХІІ стст.
Агульныя рысы полацкай і гродзенскай архітэктурных школ у мураваным дойлідстве на беларускіх землях у ХІ-ХІІ стст.: выцягнутасць планаў, аднаапсіднасць, шырокае ўжыванне колеру аздаблення, багатыя наборы маёлікавых падлог з рознакаляровай і рознафарматнай пліткі, вялікая колькасць клеймаў і знакаў на старажытнай цэгле.
Характэрныя рысы полацкай архітэктурнай школы ў мураваным дойлідстве на беларускіх землях у часы ранняга сярэднявечча: тэхніка муравання са схаваным радам плінф, спалучэнне дынамічных кампазіцый кампактных храмаў і вялікіх храмавых пабудоў.
Характэрныя рысы гродзенскай архітэктурнай школы ў мураваным дойлідстве на беларускіх землях у часы ранняга сярэднявечча: раўнаслойная муроўка, уключэнне ў муроўку шліфаваных валуноў і маёлікавай плінфы, вялікая колькасць галаснікоў.
Майстры, будаваўшыя помнікі беларускага дойлідства ХІ-ХШ стст.: Іаан (Спаскі сабор у Полацку, Барысаглебская царква і царква Параскевы Пятніцы ў Бельчыцах), Алекса (Белая вежа ў Камянцы), Давыд, Тума, Мікула, Копысь, Варышка (Сафійскі сабор у Полацку), Пётр Міланега з Гародні (царква святых Барыса і Глеба - Каложская).
Манументальны жывапіс – мастацкія карціны, якія выкананы для аздаблення грамадскіх збудаванняў.
Кніжная мініацюра – прыклад старажытнарускага жывапісу.
Мініацюры з Тураўскага (11 ст.) і Аршанскага (13 ст.) евангелляў. У Аршанскім змешчаны дзве мініацюры з адлюстраваннем евангелістаў Лукі і Мацвея. Паказаны за нізкім пісьмовымі столікамі з лістамі папірусу ў руках. Перад імі на падстаўцы – пісаныя золатам кнігі.
